Ра́ся (ря́ся) ’неахайны чалавек’ (Шымк. Собр.), ’апранутая ў рыззё жанчына’ (Рам. 8), ра́ся ’неахайная жанчына’ (маладз., Жд. 2); сюды ж, магчыма, і ра́ся, ро́ся ’персанаж у гульні, падобнай да гульні ў квача’ (ТС). Хутчэй за ўсё, звязана з ра́сы ’махры, рыззё’ (лельч., Нар. лекс.), pácce (ря́ссе) ’лахманы’, гл. ра́са 1, аднак для апошніх слоў не выключана сувязь з раса́ 2, 3 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Смо́лка ‘лугавая травяністая расліна сямейства гваздзіковых з ружовымі кветкамі і клейкімі зверху сцябламі’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Касп., Бяльк.), ‘смалянка, Melandrium Roche’ (Нас., Байк. і Некр.), смо́лка, смо́лда ‘смалянка’ (Мат. Гом.), смаля́нка, смаля́нька ‘расліна смолка’ (Сл. ПЗБ). Да смала 1 (гл.) з-за клейкіх уласцівасцей расліны; аналагічна рус. смо́лка, смольник, польск. smołka, чэш. smolnička, якое, як заўважае Махэк (Jména, 78), калькуе польск. smołka.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Срэ́бра ‘серабро’ (ТСБМ), срэ́бра, сры́бра ‘тс’ (Варл.), сры́э́бро ‘тс’ (Федар. 4), срэ́бла ‘тс’ (Гарэц.), ст.-бел. сребро ‘тс’ (Альтбаўэр). З польск. srebro ‘тс’, аднак Карскі (1, 251) дапускаў у якасці крыніцы запазычання і ц.-слав. сребро. Далей гл. серабро. Сюды ж назвы раслін, утвораныя на сваёй глебе: срэ́бнік ‘агаткі, Antennaria dioica Gaertn.’, срі́бнык ‘зябер, Galeopsis L.’ (ЛА, 1) з-за бліскучай афарбоўкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тальма́х ’палоска матэрыі для падтрымання параненай або пашкоджанай рукі’ (ТСБМ), тальма́к ’перавязь; прывязь, прычэп’ (Скарбы). Хутчэй за ўсё, з польск. temlak, temblak ’прывязь у халоднай зброі’, ’перавязь для падтрымання хворай рукі’ — у выніку перастаноўкі зычных у сярэдзіне слова (ml > lm), што выводзяць з цюркскіх моў, параўн. тат. tämlik ’партупея для шаблі’ (Фасмер, 4, 40; Брукнер, 568; ЕСУМ, 5, 543). Гл. цямляк.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тра́мця ’лахманы, транты’ (Сцяшк. Сл.), тра́мсы, тра́мсікі ’лахманы, рызманы’ (пух., Сл. ПЗБ). Параўн. польск. дыял. tramcie ’растрапаныя лахманы, зношанае адзенне’, tramči ’тс’. Хутчэй за ўсё, у выніку фанетычных змен пад уплывам экспрэсіі з тра́нты (гл.) > трант‑*ьjе > зборн. тра́нце ’тс’ (Мат. Гом.). Меркаванні пра запазычанне з літоўскай мовы (Лаўчутэ, Балтызмы, 85) не маюць падстаў. Фанетычна, магчыма, набліжана да трамцець ’трапятаць’, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тыпагра́фія ‘друкарня’ (ТСБМ), ст.-бел. типография ‘тс’ (1633 г., ПГС). Хутчэй за ўсё, у названым значэнні запазычана праз рус. типогра́фия ‘тс’ ці непасрэдна з ням. Typographie або франц. typographie ‘тс’ (з грэч. τύπος ‘адбітак’ і γραφω ‘пішу’), гл. Арол, 4, 72; параўн. польск. typografja ‘майстэрства друку’ (Варш. сл.). Віткоўскі (Зб. Русаку, 241) для рускай мовы дапускае польскае пасрэдніцтва, відаць, праз старабеларускую мову.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Праяты́рыць ’прайграць грошы’ (Нас.). Магчыма, слова ўтворана на беларускай глебе ад польск. tyrać, terać ’губіць, знішчаць; траціць (час, годы і да т. п.)’ з дапамогай прыставак пра- і а‑ (гл. a 2) з інтэрвакальным ‑j‑. Няясна, ці адносіцца сюды ж рус. паўн. проты́рить, проты́ркаць ’прагуляць, прамантачыць’. Магчыма, апошняе да ты́ркаць, то́ркаць. Хутчэй за ўсё, да гукапераймальнага тырр, параўн.: грошы тырръ, и покацились (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пу́цкела ’перапёлка’ (воран., Шатал.). Паводле Лаўчутэ (Балтизмы, 127), запазычана з літ. putpelė, piitpela ’тс’, хаця неарганічная для беларускай мовы субстытуцыя tpe‑ > цке- застаецца невытлумачальнай; хутчэй за ўсё, з *пуцькапа ад пу́цькаць у выніку “пераносу” мяккасці (гукаперайманне пуць-пуць) у спалучэнні ‑цьк‑ > цк© магчыма, пад уплывам балтыйскіх назваў. Параўн. таксама харв. риска ’перапёлка’ і пад., в.-луж. росриіа, н.-луж. paćpula ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пі́каўкі ’аер, Acorus calamus’ (івац., Нар. сл.; івац., ЛА, 1), ’плюшчай, Sparganium L.’ (івац., ЛА, 1). Хутчэй за ўсё, да пікаць? ’пішчаць’, бо з асноў лісцяў аеру рабіліся пішчалкі. Не выключана сувязь з піка} (гл.), шэраг раслін названы паводле дзідападобных лістоў і кіяхоў; у іншых слав. мовах падкрэсліваецца калючасць суквеццяў плюшчаю: славен. jėžak, польск. jeżogłówka. Славац. yeiöA/яv, рус. ежеголовка. ням. Igelkolben.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Заскару́злы ’шурпаты, закаснелы’. Рус. заскорузлый, ’тс’. Параўн. укр. заскору́блий, зашкарублий ’тс’, польск. zaskorupieć ’пакрывацца шкарлупінай; стаць цвёрдым, як шкарлупіна’, zaskorupiały, серб.-харв. заскору́пати(се) ’пакрывацца шкарлупой’. Заскарузлы — элавы дзеепрыметнік ад *заскарузнуць (< за + скарузнуць; Даль: скору́знуть ’сохнуць і пакрывацца трэшчынамі’). Дзеяслоў ад назоўніка таго ж кораня, што скура, кара, гл. Бел. форма, магчыма, з рус. Паходжанне ‑уз‑ няяснае. Шанскі, 2, З, 62.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)