раско́ша ж.

1. ро́скошь;

жыць у ~шы — жить в ро́скоши;

2. раздо́лье ср., приво́лье ср., просто́р м.;

3. ро́скошь, изли́шество ср.;

шале́ць з ~шы — беси́ться с жи́ру

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расці, вырастаць, выростаць / бурна: буяць, шугаць; шалець, цягнуцца (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Трапе́ць ’баяцца, шалець ад страху’ (дзярж., Нар. сл.), ’станавіцца безразважным, праяўляць нястрыманасць, шаленства’ (Кал.). Непаўнагалосная форма, суадносная з рус. торопе́ть ’бянтэжыцца, пужацца’ (гл. тарапіцца2). Відаць, скарочанае ад трапе́нець ’вар’яцець, дурэць’ (гл. трапенне, трапёны) або дзеяслоў працяглага дзеяння ад трапіць2 (гл.). Малапераканальнае па фанетычных прычынах вывядзенне слова з літ. drebė́ti ’дрыжэць, трасціся’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 133).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сце́клы ’шалёны’ (трак., Сл. ПЗБ). Аўтары слоўніка параўноўваюць з польск. wściekły ’тс’, што, магчыма, было крыніцай запазычання (з адпадзеннем пачатковага w‑). Параўн., аднак, харв. stékel ’шалёны, люты, ачмурэлы’, славен. stékel ’шалёны (пра сабаку)’, макед. дыял. стекает се ’злавацца, шалець’, для якіх рэканструюецца аснова прасл. *sъtek‑ (Куркіна, Этимология–1979, 27), гл. сцякці; польск. дзеяслоў, з якога выводзіцца адпаведная форма, узыходзіць да *vъz‑tekti (Борысь, 715), гл. цячы, уцякаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бажаво́ліць ’непамерна многа хацець’ (Нас., Бяльк.), бажаво́льны ’пераборлівы, вычварны’ (Нас.), бажаволле ’непамернае жаданне’ (Нас., Бяльк., Др.-Падб., Гарэц.). Параўн. рус. божево́литьсяшалець, вар’яцець’, божево́льный ’звар’яцелы; злосны, наравісты’, укр. божеві́лля ’вар’яцтва’, божеві́льний ’звар’яцелы’, божево́літи ’вар’яцець’. У аснове гэтай табуістычнай назвы (розныя хваробы, вар’яцтва часта эўфемістычна называюцца божымі) ляжыць выраз божая воля (вар’яцтва — гэта тое, што бывае па божай волі). У бел. мове першапачатковая семантыка некалькі змянілася (’вар’яцтва’ → ’непамернае жаданне’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́шмаркам ’з размаху’ (Сцяшк. Сл.). Хутчэй за ўсё, да шмо́ргаць ’церабіць’, ’абрываць з галінак лісце і кветкі, захапіўшы ўсёй жменяй’, шмаргану́ць ’парнуць рогам’, ’хутка правесці бруском па касе’. Імаверна, аднак, што гэта балтызм, параўн. літ. pasmárkautiшалець, лютаваць’, pasmar̃kinti ’стаць больш жорсткім, хуткім, моцным’. Сумніўная сувязь з рус. дыял. шма́рить ’біць, секчы’, укр. шма́рити, шмаряти ’кідаць’; можна лічыць запазычаннем з польск. smarować ’шмараваць’, ’маляваць, пісаць’, ’брудзіць’, ’хутка ехаць’ (Фасмер, 4, 458).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Буя́к ’непакладзены бык’ (ДАБМ, 883); ужо ст.-бел. (Булыка, Запазыч.). Булыка (Запазыч., 54) лічыць ст.-бел. слова запазычаннем з польск. bujak ’тс’ (ад bujać; але параўн. і славац. bujak ’бык’, якое Махэк₁ (50) лічыць вытворным, метатэзай, з *buhaj, з ад’ідэацыяй да bujný). Слова гэта, аднак, ёсць у зах.-рус. гаворках і ў зах.-украінскіх. Таму не выключаецца, што яно ўтворана ад буя́ць (гл.) ’рыкаць, гудзець’ або буя́ніцьшалець’. Параўн. буя́н ’бык’. Гл. яшчэ Лабкоў Бел.-польск. ізал., 70–72 (і карту 1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэ́шчыцца ‘ўглядацца’ (Юрч. СНЛ). Відаць, першапачатковае значэнне ‘шырока раскрываць, вылупліваць, вытрэшчваць вочы’, гл. вы́трашчыць. Слова з праблемнай этымалогіяй, параўн. рус. таращить (глаза) ‘напружана ўглядацца’, для якога Фасмер (4, 23) дапускае сувязь з трахнуть ‘стукнуць, трэснуць’, гл. трахаць. Борысь (720) на аснове чэш. třeštitшалець, выходзіць з сябе’, ‘вылупліваць вочы’, дыял. treščit ‘стукаць’, ст.-чэш. treščiti ‘грукаць, трашчаць, лятаць з трэскам’, славац. trieštiť ‘разбіваць’, харв. і серб. старое trieštiť ‘трэснуць, ударыць (пра гром)’, славен. treščiti ‘выклікаць трэск, грукат’, ‘стукаць (пра маланку)’, ‘кідаць раптоўна, шпурляць’ мяркуе, што першаснае значэнне магло быць ‘адкрываць з трэскам’ (вобразна і пра вочы). Гл. трашчаць, трэснуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жир тлушч, род. тлу́шчу м.;

ры́бий жир ры́бін тлушч;

говя́жий жир лой;

свино́й (нутряно́й) жир здор;

гуси́ный жир шма́лец;

нагуля́ть жи́ру разг. нагуля́ць тлу́шчу (са́ла);

с жи́ру беси́ться з раско́шы шале́ць;

от жи́ру ло́пается (яго́) аж распіра́е.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лі́таваць ’берагчы каго-небудзь, шкадаваць’ (ТСБМ), літава́ць ’тс’ (Нас., Гарэц.), літава́цца ’літасцівіцца’ (Нас.), літоваць ’ныць, моцна балець’ (ТС), ст.-бел. литовати ’шкадаваць, берагчы’, запазычана са ст.-польск. litować ’праяўляць спачуванне, літасць’ < ст.-польск. lutować < паўн.-прасл. ljutovati ’злавацца, шалець’ < ljutъ ’люты’ (Слаўскі, 4, 305; Булыка, Лекс. запазыч., 133). Да лю́ты (гл.). Махэк₂ (337) родніць чэш. litovati ’шкадаваць’ з ням. leid.

Літава́ць ’паяць, плавіць’ (ТСБМ, Нас., Гарэц.), літава́цца ’плавіцца’ (Нас.). З польск. litować, lutować ’паяць’, якое з с.-в.-ням. loeten, ням. löten < Lot ’сплаў металу’ < с.-в.-ням. lōt ’тс’ (Слаўскі, 4, 390). Сюды ж літоўшчык ’ліцейшчык, паяльшчык’ (Нас.). Неабгрунтавана Карскі (Белорусы, 1, 137), які суадносіць з літ. litúoti ’паяць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)