Сце́клы ’шалёны’ (трак., Сл. ПЗБ). Аўтары слоўніка параўноўваюць з польск. wściekły ’тс’, што, магчыма, было крыніцай запазычання (з адпадзеннем пачатковага w‑). Параўн., аднак, харв. stékel ’шалёны, люты, ачмурэлы’, славен. stékel ’шалёны (пра сабаку)’, макед. дыял. стекает се ’злавацца, шалець’, для якіх рэканструюецца аснова прасл. *sъtek‑ (Куркіна, Этимология–1979, 27), гл. сцякці; польск. дзеяслоў, з якога выводзіцца адпаведная форма, узыходзіць да *vъz‑tekti (Борысь, 715), гл. цячы, уцякаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)