Се́дацца (се́дыцца) ‘хвалявацца, нервавацца’ (Бяльк.). Магчыма, да *sedati sę, параўн. ст.-слав. сѣдати cѧтрэскацца, лопацца; рассядацца’, гл. сесці. Да семантыкі параўн. рус. дыял. се́датьсятрэскацца (пра скуру)’, а таксама рассе́сціся ‘распасціся’, укр. розсіда́тися ‘распадацца’. Нельга выключыць сувязь з аманімічным коранем *sed‑ ‘рэзаць, шчымець’, роднаснага ст.-інд. kšádate ‘разразае, раздзяляе’, што да і.-е. *k​sed‑, гл. Махэк₂, 521; ESJSt, 13, 803.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разрэ́піцца ’распаўнець, патаўсцець’ (Сцяшк. Сл.). Ад рэ́па, праз параўнанне стаць тоўстым, як рэ́па. Не выключана сувязь з рэпаццатрэскацца, лопацца’ (гл.) з развіццём значэння ’стаць тоўстым, аж лопацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́жыцца ’лупіцца, аблуплівацца’, ’адвальвацца’ (пух., Жыв. сл.; раг., чэрв., Сл. ПЗБ), лу́жыць ’лушчыць’ (браг., Мат. Гом.), лужы́ць ’тс’ (капыл., ганц., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. lūžti ’ламацца’, ’трэскацца’, ’распадацца’, ’згінацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мя́гнуць1 ’аслабець, зваліцца’ (КЭС, лаг.; Нас.), ’хацець піць’ (Юрч.), ’(аб вуснах) трэскацца ў час спёкі’ (Др.-Падб.). Да смага, смагнуць (гл.).

Мя́гнуць2 ’моцна ўдарыць па мятай частцы цела’ (Шат.). Да шмякнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пляску́н1 ’дзяружка з ільняных нітак’ (Сцяшк. Сл.). Да плоскаю (гл.).

Пляску́н2 ’гарэза’ (Нар. Гом.). У выніку кантамінацыі плясун (ці пляска) і ’скакун.

Пляску́н3 ’пухір у рыбы’ (воран., ЛА, 1). Да пляск, пляскаць ’лопацца, трэскацца’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ля́скаўка1 ’смалёўка, Silene cucubalus Wib.’ (брэсц., Кіс.; лельч., Арх. ГУ), тураў. ля́скоўка ’тс’ (ТС), а таксама ’палявая мята’; асіп. ’званец, Rhinanthus L.’ (Сл. ПЗБ). Да ля́скаць (гл.) — надзьмуты падвяночак гучна лопаецца, калі яго злавіць пальцамі. Аналагічна паўд.-чэш. praskavec (< praskati ’лопацца, трэскацца’), славац. pukaía (< pukať ’тс’), польск. trzaskawka (< trzaskać ’тс’).

*Ля́скаўка2, ля́скоўка ’плавальны пузыр у рыбы’ (ТС). Да ляскацьтрэскацца’ (гл.).

*Ля́скаўка3, ля́скоўка ’падлешчык’ (ТС). Да ле́скаўка (гл.).

Ля́скаўка4 ’палоска кары, раздвоеная з аднаго канца для перадачы тонкага гука пры гульні «ляшчоткі»’, ’гульня «ляшчоткі»’ (Нас.). Роднаснае з польск. laskować ’выразаць жалабы’, ’аздабляць дранкай, ляскамі, прутамі’, ’рыфляваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́нчык ’круглы смажаны ў тлушчы піражок’ (ТСБМ), по́нчка ’булачка’ (Сцяшк. МГ), укр. по́нчик, рус. по́нчик ’тс’. З польск. pączek ’пончык, пышка’, ад першаснага ’пупышка, бутон’, што ў сваю чаргу ад pąk ’пупышка, бутон’ — да pękaćтрэскацца, лопацца’ (Банькоўскі, 2, 520).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́каць ’лопацца (пра пупышкі), перыць бялізну’ (Сл. ПЗБ), ’без меры есці ці піць’, ’рвацца; надрывацца’, ’раздувацца (ад гневу)’: цебе сянни покаець (Нас.), по́кыць ’лопаць, гучна ляскаць; прагна есці’ (З нар. сл.), покнуць ’трэснуць, лопнуць’ (Варл.), ’разбіць’ (Сл. ПЗБ), ’выцяць’ (Бяльк.), по́кацца ’лопацца, трэскацца’ (Касп.), ’распускацца (пра пупышкі)’ (Варл.), по́кала ’пражора’ (Бяльк.). Укр., рус. покать ’стукаць, калаціць’, палаб. păkně ’падае’, славен. pókati ’ляскаць, грымець’, балг. по́кам ’стукаць’, макед. по́кнуват сатрэскацца (пра вусны)’. Ад гукапераймальнага *pokъ (*pukъ): пок ’гук падзення; гук стрэлу’ (Юрч. СНЛ), ’гук трэскання’ (Нас.), покаўка ’ляскаўка’ (Нас.), рус. пок ’гук пры разрыве; трэск’, славен. pòk ’трэск’ (параўн. Цвяткоў, Запіскі, 69; БЕР, 5, 482; Сной, 463). Гл. пукаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лускаві́ца ’смалёўка, ляскаўка, Silene cucubalus Wib’. (брэсц., Кіс.), лускаўка ’тс’, ’Silene inflata’ (Кіс., Бел. зельн.). Да лускаць2 (гл.). Названа паводле нібы надзьмутага падвяночка, які, калі націснуць на яго, гучна трэскаецца’ (Махэк, Jména, 79), параўн. чэш. praskavec (< praskati = ’трэскацца’), польск. trzaskawka ’тс’. Гл. таксама луснец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́паць1, лу́паты, лу́патэ ’лыпаць, моргаць вачыма’ (маст., зах.-палес., Сл. ПЗБ, Мат. Гом., Касп., Нас., Растарг., Гарэц., ТСБМ), ’мігацець’ (Грыг.), укр. лу́пати (очима), рус. лу́пать ’тс’, польск. łupać oczyma ’вытрэшчваць вочы’ (Ліндэ), чэш. loupati očima ’тс’ — у выніку кантамінацыі лупа3 і лы́паць (гл.). Сюды ж лу́пацца ’плюшчыцца, лыпаць’, лу́паць очыма ’маргаць ад разгубленасці, збянтэжанасці, здзіўлення, страху’, лу́пнуць ’лыпнуць’ (ТС). Параўн. лу́па3 (гл.).

Лу́паць2 ’трашчаць (аб высахшай скуры)’ (Кліх), лу́пацца ’лопацца, трэскацца (аб яечках пчол)’ (Анох.), укр. лупа́тися ’лопацца, трэскацца’, чэш. lupati ’тс’. Да луп1 (гл.) (Махэк₂, 344). Слаўскі (5, 323) мяркуе, што прасл. lupati (lupajǫ) з’яўляецца пазнейшым ітэратывам да lupiti, якое было ў ранняй прасл. мове нематываваным.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)