Перагара́ць (перэгора́ць) ’знікаць (пра малако каровы)’ (усх.-палес., Жыв. сл.). Узнікла ў выніку семантычнага пераносу паводле падабенства ’згараць’ > ’знікаць’. Параўн. выгара́ць ’высыхаць (пра ваду)’ (ТС) і літ. garė́ti ’выпарвацца’, што дае падставы для ’гібрыднага” ўтварэння (Цыхун, Междунар. конф. балтистов, 238). Да пера- і гарэць (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Прыпо́ведзь ’прымаўка’ (трак., Сл. ПЗБ). Прымаючы пад увагу націск, магчыма, з польск. przypowiedź ’тс’; аднак параўн. чэш. připoveď ’абяцанне’, серб.-харв. при̏повед ’аповесць, аповед’, славен. pripọ̑ved ’тс’, якія ўзыходзяць да *povědati ’расказаць’ (Сной₂, 578), што дае падставы для рэканструкцыі прасл. *pripovědь, *pripovědъ. Гл. ве́даць.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Кума́ць ’знікаць’ (Мат. Гом.). Ёсць падставы лічыць дэфініцыю недакладнай. Параўн. адзіную ілюстрацыю: «Глянь, ужз месяц кумае». Ясна, што дзеяслоў кумаць азначае працягласць дзеяння, а ’знікаць разавае дзеянне. Мабыць, кумаць ад *кымаць, якое да кімаць, Змарыць, якія да рус. (афеньск.) кимать ’спаць’. Значэнне цалкам падыходзіць да прыведзенай ілюстрацыі.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
без (безо) предлог с род. без (каго, чаго);
без отве́та без адка́зу;
без че́тверти два часа́ без чвэ́рткі дзве гадзі́ны;
без исключе́ния без выключэ́ння;
не без основа́ния не без падста́вы;
безо вся́ких переме́н без уся́кіх пераме́н;
◊
не без того́ не без таго́.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
◎ Нашы́кацца экспр. ’напіцца (гарэлкі)’ (ТС). Паводле каментарыяў складальнікаў слоўніка, выключна «жаночае» слова, адпавядае «мужчынскаму» наклюкацца ’тс’ (там жа), што дае падставы бачыць у ім экспрэсіўнае ўтварэнне на базе гукапераймальнага шыкаць ’цвыркаць, шаптаць, выдаваць гук ш-ш-ш і г. д.© параўн. натыкацца ’нашаптацца’, хутчэй за ўсё вобразны эўфемізм.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Пу́пе́ц ’пуп у птушак; гузік; бутон; нарост; кутас’ (ТС), пупэц ’пуп у птушак, страўнік’ (ЛА, 1), ’пупок’ (бяроз., Шатал.), укр. пупець ’пупок, пупавіна; страўнік у птушак’, ст.-польск. pąpiec ’пупок’ (XV ст., глоса да лац. umbilicus), што дае падставы для рэканструкцыі дыялектнага прасл. *рррьcь < *рорь (Банькоўскі, 2, 539).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Прасціра́дла ’прасціна’, ’коўдра’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп.; слуц., Шн. 2; В. В., Сцяшк.), прасціра́дло, прасція́дла ’пакрывала’ (Сл. ПЗБ). З польск. prześcieradło, prześciradło ’тс’ (Кюнэ, Poln., 90), якія ўзводзяць да *prostrati, *prosterti ’разаслаць, праслаць’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл. дыял. *prostiradlo, параўн. чэш. prostěradlo, в.-луж. přesćeradło, н.-луж. pśesćeradło (Банькоўскі, 2, 913).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Труня́нне ‘лодарнічанне’ (Юрч. Вытв.), труня́ннік ‘гультай, бадзяга’ (Юрч. СНЛ), труня́цца (асудж.) ‘лодарнічаць, бадзяцца, хадзіць без справы’ (Юрч.). Параўн. укр. тру́нути ‘піхнуць, штурхнуць’, рус. труня́стый ‘апрануты ў парванае адзенне’, труни́ть ‘ісці памалу’, серб. тру́нити ‘перашкаджаць’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл. *truniti ‘перашкаджаць’ (Варбат, Исслед., 557). Роднаснае літ. trỹnioti ‘церці, паціраць’ і trỹniotis ‘бадзяцца, валачыцца’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Ку́ндыль ’кудлаты сабака’ (Нас., Шн., Сержп. Грам., Бяльк.). Укр. кундель ’тс’, польск. kundel ’тс’. Астатнія паралелі менш надзейныя. Рус. кундель вядома хутчэй за ўсё толькі як смал. Усё гэта гаворыць аб другасным характары слова, і ў прыватнасці назалізацыі (с*кудель), таму ўзводзіць яго да прасл. kędbtъ няма падставы. Параўн. Слаўскі, 3, 368; Трубачоў, Нройсх., 35. Гл. кудла.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Нара́зе ’раптам, нечакана’ (калінк., З нар. сл.), ’пакуль-што’ (Сцяц., Сл. ПЗБ), ’адразу’ (Сл. ПЗБ). Са спалучэння на разе, дзе другая частка — назоўнік раз (гл.) у месн. скл. адз. л.; рус. на́раз і нариз ’адразу’, а таксама распаўсюджанне на беларускай тэрыторыі не даюць падставы лічыць яго запазычаннем з польск. naraz ’нечакана, раптам’, як гэта прапануецца ў Сл. ПЗБ.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)