По́кацьлопацца (пра пупышкі), перыць бялізну’ (Сл. ПЗБ), ’без меры есці ці піць’, ’рвацца; надрывацца’, ’раздувацца (ад гневу)’: цебе сянни покаець (Нас.), по́кыць ’лопаць, гучна ляскаць; прагна есці’ (З нар. сл.), покнуць ’трэснуць, лопнуць’ (Варл.), ’разбіць’ (Сл. ПЗБ), ’выцяць’ (Бяльк.), по́каццалопацца, трэскацца’ (Касп.), ’распускацца (пра пупышкі)’ (Варл.), по́кала ’пражора’ (Бяльк.). Укр., рус. покать ’стукаць, калаціць’, палаб. păkně ’падае’, славен. pókati ’ляскаць, грымець’, балг. по́кам ’стукаць’, макед. по́кнуват са ’трэскацца (пра вусны)’. Ад гукапераймальнага *pokъ (*pukъ): пок ’гук падзення; гук стрэлу’ (Юрч. СНЛ), ’гук трэскання’ (Нас.), покаўка ’ляскаўка’ (Нас.), рус. пок ’гук пры разрыве; трэск’, славен. pòk ’трэск’ (параўн. Цвяткоў, Запіскі, 69; БЕР, 5, 482; Сной, 463). Гл. пукаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трэ́скацца, ‑аецца; незак.

Утвараць, даваць трэшчыну, расколвацца. У сухмень, калі доўга не было дажджу, зямля на .. [сцяжыне] трэскалася, а ў непагадзь размоклы ад вільгаці глей угінаўся пад нагамі, злёгку падрыгваў. Навуменка. Зіма асцярожна пакіне белую байкавую коўдру на жытнюю рунь — не вымярзай, жытцо, не трэскайся, зямля. Ермаловіч. / Пра скуру рук, губ і пад. Ад .. [сонца] гарэла галава і смылелі шчокі, трэскаліся сухія вусны і сох у роце язык. Пташнікаў. // Разрывацца, лопацца. Пупышкі ліпы трэскаліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лу́паць1, лу́паты, лу́патэ ’лыпаць, моргаць вачыма’ (маст., зах.-палес., Сл. ПЗБ, Мат. Гом., Касп., Нас., Растарг., Гарэц., ТСБМ), ’мігацець’ (Грыг.), укр. лу́пати (очима), рус. лу́пать ’тс’, польск. łupać oczyma ’вытрэшчваць вочы’ (Ліндэ), чэш. loupati očima ’тс’ — у выніку кантамінацыі лупа3 і лы́паць (гл.). Сюды ж лу́пацца ’плюшчыцца, лыпаць’, лу́паць очыма ’маргаць ад разгубленасці, збянтэжанасці, здзіўлення, страху’, лу́пнуць ’лыпнуць’ (ТС). Параўн. лу́па3 (гл.).

Лу́паць2 ’трашчаць (аб высахшай скуры)’ (Кліх), лу́паццалопацца, трэскацца (аб яечках пчол)’ (Анох.), укр. лупа́тисялопацца, трэскацца’, чэш. lupati ’тс’. Да луп1 (гл.) (Махэк₂, 344). Слаўскі (5, 323) мяркуе, што прасл. lupati (lupajǫ) з’яўляецца пазнейшым ітэратывам да lupiti, якое было ў ранняй прасл. мове нематываваным.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́скаць ’пырскаць, паліваць’ (Байк. і Некр., Бяльк., Ян.), пры́снуть ’пырснуць (аб дажджы)’ (Растарг.), пры́скаўка ’пульверызатар’ (Гарэц., Др.-Падб.); ст.-бел. прыснуты ’захвалявацца’, укр. при́скати ’пырскаць’, рус. пры́скать ’пырскаць; лопацца’, польск. pryskać ’пырскаць; разлятацца з трэскам, лопацца’, в.-луж. pryskać ’тс’, н.-луж. pśyskaś ’усковаць’, чэш. prýskati ’пырскаць’, славац. prýštiť ’біць струмянём’, серб.-харв. пр́скати ’пырскаць’, славен. pŕskati ’пырскаць’, балг. пръ́скам ’тс’, макед. прска ’тс’. Прасл. *pyrskati, *pъrskati. Бліжэйшыя адпаведнікі літ. praũsti, praustù ’умываць’, prusnà ’пыса (у жывёліны)’, ст.-прус. В. скл. адз. л. prusnan ’твар’, лат. praũslât ’пырскаць’. Гл. Траўтман, 230; Фасмер, 3, 391; Махэк₂, 489; Бязлай, 3, 129; БЕР, 5, 827; ЕСУМ, 4, 576. Да семантыкі дзеяслова гл. Мяркулава, Этимология–1970, 148 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэ́сні (тре́сні) ‘сорт клубніц, Fragaria viridis Duch.’ (Касп.). Няясна. У фармальным плане блізкае да рус. прыбалт. тре́сня ‘чарэшня’, тре́шня ‘прышчэпленая вішня’ (СРНГ), польск. trześnia ‘чарэшня’, што, паводле Брукнера (581), да лац. ceresea ‘тс’. Меркаванне пра запазычанне з літ. trẽšnė ‘тс’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 133) адхіляецца Анікіным (Опыт, 289). У якасці гіпотэзы прапануецца калька з літ. trẽškė ‘клубніцы’, якое з trẽškėti ‘трэскацца, лопацца’ (пладаножкі ягад трашчаць, калі ягаду зрываюць), паралельнае да серб. пуцавица, пу̏це ‘ягадка’ < пу̏цатилопацца, трэскацца’, славен. truska, truskalica ‘клубніцы, суніцы’ < truskati ‘трэскаць, грукаць’, ням. Knackbeere ‘суніцы’ < knack ‘трэск, хруст’ + beere ‘ягада’ (гл. Махэк, Jména, 105; Бязлай, 4, 233). Тады да трэснуць, гл. У аснове збліжэння назваў клубніц і чарэшні, відаць, адна і тая ж матывацыя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пухло́1 ’дрыгва, багністае месца’ (ТС). Відаць, ад пухаць ’брадзіць; пускаць бурбалкі, пузырыцца’, параўн. палес. уздыхавіна ’дрыгва’.

Пухло́2 ’пухір у рыбы’ (бяроз., ЛА, 1). Да пу́хаць ’пыхкаць, пшыкаць; лопацца’, аднак не выключана сувязь з пусты, параўн. пу́сла ’паветраны пузыр у рыбы’ (гл.) і славен. puhel ’пусты, парожні’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Се́дацца (се́дыцца) ‘хвалявацца, нервавацца’ (Бяльк.). Магчыма, да *sedati sę, параўн. ст.-слав. сѣдати cѧ ‘трэскацца, лопацца; рассядацца’, гл. сесці. Да семантыкі параўн. рус. дыял. се́даться ‘трэскацца (пра скуру)’, а таксама рассе́сціся ‘распасціся’, укр. розсіда́тися ‘распадацца’. Нельга выключыць сувязь з аманімічным коранем *sed‑ ‘рэзаць, шчымець’, роднаснага ст.-інд. kšádate ‘разразае, раздзяляе’, што да і.-е. *k​sed‑, гл. Махэк₂, 521; ESJSt, 13, 803.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́кнуць ’стукнуць, ударыць, трэснуць, лопнуць; павялічыцца, выцягнуцца, раздацца’ (Клім.). Суадносіцца часткай значэнняў з пу́каць ’стукаць, лопаць’ (гл. пукаць1, пук1), іншыя ж значэнні — з пу́каццалопацца’ (гл.), што мае паралелі ў балг. груб. пу́кна ’памерці’: да пукнеш! ’каб ты здох! (= выцягнуўся, лопнуў)’ і, магчыма, у ідыёме зо́ра пу́кна ’світае’, серб.-харв. zòra pȕca ’тс’, што мае семантычныя паралелі ў іншых балканскіх мовах (Васілеў, ZfBalk, 1981, 17 (1), 950). Гл. таксама Банькоўскі, 2, 965.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пэ́нкнуць ’трэснуць, лопнуць, раскалоцца’ (любч., Нар. словатв.; слонім., Нар. лекс.; шчуч., З нар. сл.; Сл. ПЗБ), пэньк‑ нуць, тыкнуты, пэнькнутэ ’тс’ (Сл. Брэс., Сл. ПЗБ), тыкаць ’лопаць, трэскацца, пускаць’ (Сцяшк., Сцяц., Сл. ПЗБ), тыкаццалопацца’ (Сл. ПЗБ). Запазычана з польск. pęknąć, pękać ’тс’, паводле Банькоўскага (2, 538), чэшска-польскай арэальнай інавацыі ад *рокь ’бутон, пупышка’, не звязанай з *pukati (гл. пукаць) і не вядомай іншым славянскім мовам; інакш Брукнер, 403. Параўн. пукаць, нукнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тро́скат ‘трэск’ (Ласт.), ст.-бел. троскотъ ‘расліна’ (Скарына). Параўн. укр. тро́скит, трі́скот ‘трэск’, рус. тро́скот ‘трэск, хруст’, стараж.-рус. троскотъ ‘тс’, польск. troskot ‘лясканне, трэск’, серб., харв. тро̏скот ‘урэчнік, Polygonum’, балг. тро́скот ‘пырнік’, макед. троскот ‘тс’. Прасл. *troskot утворана ад мяркуемага дзеяслова *troskati ‘трашчаць, лопацца’, суадноснага з літ. traškė́ti ‘хрусцець, трэскацца, грымець’ (Скок, 3, 507; Фасмер, 4, 106; SEK, 5, 172), адсюль ст.-бел. троскотати ‘трашчаць’ (Сл. Скар.). Меркаванні пра паходжанне назваў раслін, якія трашчаць, калі іх рвуць, гл. Брукнер, 577.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)