Басця́цца ’бадзяцца, швэндацца’ (Касп., Янк. Мат., Др.-Падб., А. А. Крывіцкі, вусн. паведамл., мсцісл.; В. Н. Чэкман, вусн. паведамл., полац., мін.), ба́сця́цца (Гарэц.), бысьця́цца (Бяльк.), басця́ка ’той, хто бадзяецца, валацуга’ (Янк. Мат., КЭС, лаг.). Запазычанне з літ. bastýtis ’тс’ (Г. А. Цыхун і В. Н. Чэкман, вусн. паведамл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Ашчы́ў ’агарод, дзе расце гародніна’ (Касп.). Па этымалогіі складальніка рукапіснага слоўніка скарочана з авашчыў (овощивъ), параўн. ст.-бел. овощовый огородъ (1556 г., гл. Весці АН БССР, 1975, 3, 116) і маг. вашчэвінь ’агарод ці сад перад хатай’ (з авашчэвень, Крывіцкі, вусн. паведамл.), што сведчыць пра ўжыванне ў народнай мове стараславянізма овощь. Гл. сучаснае вашчэўе ’гародніна’ (Касп.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Марона ’рыба, Barbus barbus (L.)’ (Жук.; бабр., КЭС; Крывіцкі, Зб. Крапіве). На Дняпры яе называюць мірон. Ст.-рус. мѣрена, мюрона. Было запазычана з с.-грэч. μύραινα ’марскі вугор’ (Фасмер, 2, 626). Пачатковае ма‑ (а не ме‑) — уплыў назвы іншай рыбы, ’Coregonus maraena’, тое ж польск. marena, якія з новав.-ням. Maräne (Махэк, ZfSlPh, 19, 56). Гл. таксама марэна 2.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Аўра́ць ’складваць гарох, віку для прасушкі’ (Касп.). Утворана шляхам дэкампазіцыі з уваўра́ць, дзеяслова закончанага трывання да увіра́ць ’вешаць на астраўкі гарох для прасушкі’ (беш., Крывіцкі, вусн. паведамл.), параўн. віц. падвіраць (незакончанае трыванне) ’тс’, дзе выступае той жа корань ‑вір‑ (‑ўр‑) і рус. пск. вирать ’піхаць’, балг. вра, въви́рам піхаць, засоўваць’, ст.-слав. въврѣти ’ўсунуць’; адсюль зыходная семантыка дзеяслова напіхваць, натыкаць’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Вятлі́на (Байк. і Некр.). Укр. vetłýna ’Salix vitellina L.’ (Макавецкі, Sł. botan.); ’Salix viminalis L.’ (там жа), рус. дыял. ветли́на ’Salix L.’ Ад ветла з суф. ‑іна. Гл. ветла (там і літ-pa). Адносна суфікса ‑іна гл. ГБМ, 1, 115; Крывіцкі, З нар. сл.; Слаўскі, SP, 120–123. Усходнеславянскае ўтварэнне; рус. ветлина ’бульбоўнік і інш.’ або другаснае, або адлюстроўвае першасную дыфузнасць значэння.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Вызюга́н ’бялізны воз’ (З нар. сл., мсцісл.). Ад воз пры дапамозе пашыранага ў гэтай гаворцы суф. ‑уган/‑юган (Крывіцкі, там жа). Суфікс з’яўляецца канглютынацыяй прадуктыўнага ва ўсх-слав. мове суф. ‑ug(a), ‑ʼug(a), які ўтварае экспрэсіўныя Nomina agentis (SP, 1, 68), і суф. ‑anъ, які таксама служыць для ўтварэння экспрэсіўных слоў (SP, там жа, 130). Суфікс пашырыўся з катэгорыі назваў асоб; параўн. з гэтай жа гаворкі бычуга́н, злыдзюга́н і г. д.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ *Няўчы́ць, нявчыты ’мяўкаць’ (зах.-палес., ДАБМ, к. 301). Ад мясцовага мняўчыць (мнявчыты) < мяўчыць ’тс’, суадноснага з дзеясловам кратнага спосабу дзеяння мняўкаць, падобна да яўкаць ’тс’ < мʼяўкаць з мясцовай фанетыкай, гл. мяўкаць (Крывіцкі, Рэгіян. традыцыі ва ўсх.-слав. мовах, літ. і фальклоры. Тэз. дакл. II Рэсп. канф. Гомель, 1980, 24). Параўн., аднак, і няўкаті ’тс’ (пін., Шатал.), укр. нявчити ’мяўкаць’, нявкати ’мяўкаць; крычаць (пра саву)’ і пад. Гукаперайманні, для якіх характэрна значная гукавая варыянтнасць у розных мовах, параўн. укр. пяе ’мяў’, балг. джаф ’гаў’ і пад.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Бабур ’малады акунь’ (Маш.), бабура, бабурка ’галавастая рыбка’ (Інстр. лекс.). Параўн. рус. бабу́ра ’Cottus gabio, падкаменшчык’, бабу́рка ’асобны від дробнай рыбы’. Параўн. іншыя назвы: бел. ба́ба (рыба) ’падкаменшчык’, ба́бка ёрш’ (падобныя назвы і ў іншых славянскіх мовах). Утварэнне (суф. ‑ура) ад асновы баб- (для абазначэння круглых прадметаў) або ад ба́ба 1 (гл.). Гэта аснова часта выступае ў назвах галавастых рыб. Безлай (Posk. zv., 8) лічыць, што bab‑ — вельмі старая аснова, якая выпадкова супала з baba ’жанчына’. Адносна назваў рыб, для якіх галавастасць не характэрна, А. А. Крывіцкі (вусн. паведамл.) лічыць, што першапачаткова тэрмін мог быць перанесены на іншых рыб па колеру і г. д.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Вулле́ ’вулей’ (Янк. I), ву́лле ’тс’ (Мат. Гом.), вуьле́ ’тс’ (палес., КСТ), вуллё ’тс’ (Крывіцкі, вусн. паведамл.), гу́льля ’вулей’ (брэсц., Сігеда, вусн. паведамл.), укр. палес. ву́льє, ву́льлє ’невялікая пасека’, рус. бранск. вуллё ’вулей’. Ад вуль (гуль) ’тс’, гл. вулей, з суфіксальным ускладненнем, магчыма, пад уплывам семантычна блізкага дупле́ ’дупло’ (жыт., Арх. ГУ), дуплё ’тс’ (Бяльк.) (< duplьje); адносна суфіксацыі гл. Слаўскі, SP, 1, 85 і наст.; Мартынаў, Деривация, 56 і наст.; аднак гэта форма можа ўспрымацца як зборны назоўнік, гл. вульлё, мн. л. ад вулей (Шат.), вульлё ’тс’ (Растаргуеў, Бранск.), параўн. галлё, у выніку чаго для падкрэслівання значэння адзінкавасці дадаецца іншы суфікс, параўн. вульля́к ’вулей’ (Бяльк.), вулья́к ’тс’ (Растаргуеў, Бранск.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Смарка́ч 1 ‘ёрш’ (Мат. Гом.), сморка́ч ‘тс’ (Крыв.). Да смаркаць (гл.), г. зн. слізкая або пакрытая сліззю рыба; параўн. таксама палескія сінонімы: сопе́ль, соплі́вец, слі́нявец, слізуне́ц; гл. Крывіцкі, Зб. Крапіве, 200 і наст.
Смарка́ч 2 ‘грыб масляк’ (узд., Нар. словатв.). Да смаркаць (гл.). Таксама як і ў дачыненні да рыб (гл. папярэдняе слова) назва слізкіх грыбоў; гл. Мяркулава, Очерки, 156, 181 і наст.
Смарка́ч 3 ‘маленькая лямпа без шкла, газніца, капцілка’ (Шат.; воран., бярэз., Сл. ПЗБ), смарка́чка ‘тс’ (Касп.; в.-дзв., глыб, Сл. ПЗБ), смырька́чык ‘тс’ (Бяльк.), смарка́чык (сморка́чикъ) ‘маленькая свечка, зробленая з рэштак свечачнага лою шляхам макання, якую яўрэі ўжывалі падчас шабасу’ (Нас., Сержп. Прымхі), смарка́чык ‘газніца’ (бярэз., Сл. ПЗБ). Польск. smarkaczka ‘свечка з благога лою, якая хутка тоне ў ім’. Усё да смаркаць (гл.).
*Смаркач, сморка́ч ‘невылегчаны баран’ (драг., З нар. сл.). Гл. маркач.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)