Ашчы́ў ’агарод, дзе расце гародніна’ (Касп.). Па этымалогіі складальніка рукапіснага слоўніка скарочана з авашчыў (овощивъ), параўн. ст.-бел. овощовый огородъ (1556 г., гл. Весці АН БССР, 1975, 3, 116) і маг. вашчэвінь ’агарод ці сад перад хатай’ (з авашчэвень, Крывіцкі, вусн. паведамл.), што сведчыць пра ўжыванне ў народнай мове стараславянізма овощь. Гл. сучаснае вашчэўе ’гародніна’ (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)