Брадні́к ’від рыбалоўнай сеткі’ (БРС, Касп., Бір. Дзярж., Бяльк.), браднык ’тс’ (Лысенка, ССП). З брэдні́к (да асновы брэд‑; слав. *bred‑ брадзіць’, гл. брадзі́ць). Націск у бра́днык яўна другасны. Параўн. рус. бередни́к, бре́дник ’тс’, бре́день, укр. бре́день. Параўн. яшчэ Рудніцкі, 202. Брадні́к можа паходзіць і з бродні́к ’тс’ (параўн. палес. бродні́к ’тс’ — Крыв.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ву́скідзь ’вывернутае дрэва’ (Байк. і Некр., Куч.). Параўноўваецца з назвай населенага пункта на тэрыторыі в.-луж. гаворак Wuskidź у якасці спецыфічнай беларуска-лужыцкай ізалексы (Трубачоў, Слав. языкозн., 5, 189). Фанетыка бел. і в.-луж. слоў сведчыць, аднак, пра другасны характар гэтых форм, узнікшых у выніку лабіялізацыі, паколькі формы з вы‑ вядомы на больш шырокай тэрыторыі (рус. выскидь, чэш. výskyď і г. д.). Гл. выскадзь, выскідзь ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вярох ’верх прадметаў, на які можна пакласці што-небудзь’ (Нік. Заг.), паўн.-рус. (паўсюдна) верех ’верх’; ’верхні паверх дома’; ’гара (у будынку)’; ’верхні слой, паверхнасць’. Відаць, бел. лексема складае адзіны бел.-рус. арэал. Гук ‑о‑ другасны, новы; ён узнік паміж дзвюма зычнымі, збег якіх цяжка вымаўляецца (Карскі, 1, 201). Параўн. гэту з’яву ў інш. словах: ваўк. zubiòr ’зубр’ (Федар., 1), лід. мудзʼор ’мудры’ (КЭС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
П’ян м. і ж. р., п яна ’ап’яненне’ (смарг., в.-дзв., Сл. ПЗБ). Адад’ектыўныя ўтварэнні, гл. пячы; назоўнік м. р., хутчэй за ўсё, другасны, параўн. м. і ж. р. пьянь ’п’янства’ і іншыя назоўнікі з тэматычным суф. *‑ь: бель, гніль і пад., што тлумачыцца генералізацыяй родавых паказчыкаў у выніку выцяснення н. р. на беларуска-балтыйскім паграніччы. Магчыма дапусціць адваротныя дэрываты ад пʼянка ’ап’яненне’ (шальч., Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жаро́нцы ’каменьчыкі ў страўніку птушак’ (брасл., Нар. словатв., 134), жаронцы, жаронкі ’страўнік у птушак, пуп’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. пск. жаронки, смал., пск., калін. жерёнки, кастр. жерновки́, калуж. жёрны ’птушыны страўнік’. Значэнне ’каменьчыкі…’ можа мець другасны народна-этымалагічны характар. Першасны, відаць, пераносны (па функцыі ’перамолвання’ ежы) ад жаро́н (гл.). Цікава ў гэтым плане, што ў дыялектах вядома рус. жерновки́ ’каменьчыкі ў рака каля страўніка’, польск. żarna ’сківіца рака’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сіліпа́ць ‘прагна есці’ (Мат. Маг.), рус. смал. силипа́ть ‘піць з прысвістам, сёрбаннем’, ‘высоўваць язык’, ‘сцябаць’. Дыялектны варыянт дзеяслова салупаць (гл.), параўн. сылыпа́ць ‘балбатаць’: сылыпаць языком (Бяльк.). Анікін (Опыт, 278), дапускаючы старое запазычанне з балт. *salp‑, звязанага з літ. sulpti ‘лізаць, ссаць’ (Мартынаў, Бел.-укр. ізал., 49), усё ж схіляецца да анаматапеічнага паходжання зыходнай формы (Фасмер, 3, 714), гл. таксама Анікін, 495. Аналагічна гл. селяпаць. Сувязь з сіляць ‘чэрпаць’ (гл.), хутчэй за ўсё, мае другасны характар.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ле́яць ’ліць’ (чэрв., пух., бярэз., рагач., Сл. паўн.-зах.; кіраў., Нар. сл., ТС), смарг. лёіць (там жа). Укр. ліяти, ст.-рус. лѣхлти ’тс’, балг. леяй ’(ад)літы’ — з прасл. lejati — другасны дзеяслоў, утвораны пад уплывам формы цяперашняга часу leję ад першаснага Ibi̯ati, Ibję/ liti (Слаўскі, 4, 121). Сюды ж лея ’лівень’ (слуц., лельч., Сл. паўн.-зах., ТС), ’праліўны дождж’ (Сцяшк. Сл.; браг., Мат. Гом., Ян.) < прасл. leja, утворанае, як вея (гл.), і пераноснае ўздз. лея ’тоўстая жанчына’ (Жд. 2) у сэнсе ’залітая тлушчам’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сядаві́ць ’садзіць’ (Сцяшк.), сядаві́цца ’сядаць, садзіцца’ (Сцяшк., Сл. ПЗБ), сядовэ́тыся ’тс’ (кам., Сл. ПЗБ), седаві́цсе (siedawicsie) ’тс’ (Федар. 1). Каўзатыў ад сядаць (гл.) са значэннем ’прапанаваць сесці; рабіць так, каб нехта сеў’, параўн. адносіны ставіць і стаяць (гл.). Відаць, не можа разглядацца асобна ад садавіць ’дапамагаць, прапанаваць сесці’ (гл.), для якога дапускаецца запазычанне з польскай, што нельга выключыць па лінгвагеаграфічных прычынах, аднак магчымы і другасны каўзатыў ад саджаць, садзіць, гл. Да словаўтварэння параўн. ст.-бел. седовати, седывати ’паседжваць’ (Сл. Скар.), суфікс якіх перадаваў шматкратнасць дзеяння.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́скалак ’вельмі дрэннае палена’ (перан.) ’гультай’ (докш., Янк. Мат.; Бір., Шат.), дзярж. пакалак ’дрэннае палена’ (Бір.), ’нятоўстае і маладое палена, зручнае, каб кінуць яго пошыбнем’ (КЭС, лаг.). Паводле лексемы пакалак можна дапусціць роднаснасць яго са словам кол (калок), а прэфікс pa‑ і суфікс ‑ъkъ прыўносяць значэнне ’другасны, несапраўдны’ (Борысь, Prefiks., 53). Але першае — паскалак — семантычна-роднаснае з аскепак (гл.), ’шчэпка, трэска’, карэліц. паскіпаны ’патрэсканы’ (Сцяшк., Сл.), рус. скепать ’расшчапляць, калоць’ з’яўляецца кантамінацыйным утварэннем ηά‑калак і аскепак. Аналагічна ўкр. валынск. паклин і пасклин (паскіл 1, паскʼін’, паемʼінок, пасклʼон) (Казачук, 75).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыда́ча ’тое, што дададзена, прыдадзена; прыбаўленне да цаны’ (ТСБМ, Мік., Др.-Падб., Нас., ТС), пры́дача ’прыдача, удача’ (Байк. і Некр.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад прыда́ць. Сюды ж вытворныя прыда́члівы ’шчаслівы, удачлівы; які мае асаблівы нораў’ (Нас.), прыда́чны ’ўдалы, удачны; выгадны’ (Нас., Байк. і Некр., Янк. 1). Таксама да гэтага гнязда другасны вытворны назоўнік прыда́ка ’ўдачнік; удалы, зухаваты; неўтаймоўны, непадобны характарам на родных’ (Нас., Байк. і Некр.) з далейшым зрухам семантыкі — ’выпадак; нечаканасць’ (Нас.). У апошнім выклікае цікавасць не зусім яснае (адваротнае) чаргаванне ‑ч‑/‑к‑, якое, магчыма, выклікана пераасэнсаваннем формы слова пры субстантывацыі. Верагодна, усх.-слав., параўн. рус. прида́ча, прида́чливый ’здольны, умелы; спрытны’, укр. прида́ча.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)