апыну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Трапіць куды‑н., аказацца дзе‑н. Апынулася Арынка ў горадзе. Колас. Спалоханыя малпы выскачылі з клеткі і мігам апынуліся на мачтах. Маўр. // Трапіць у якое‑н. становішча. Апынуцца ў няволі. Апынуцца ў бядзе. □ Для.. [шафёра] цяпер была яснай небяспека, у якой яны апынуліся. Якімовіч. Трэба было дбаць аб людзях, якія апынуліся ў няшчасці. Гурскі.

•••

Апынуцца (аказацца) за бортам — аказацца выключаным з якой‑н. справы.

Апынуцца (быць) на розных берагах — разысціся ў поглядах, перакананнях з кім‑н.

За дзесятай гарою апынуцца — аказацца ў вельмі далёкім месцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Радзе́ць1, радчэ́ць ’рабіцца рэдкім’, ’змяншацца колькасна’ (ТСБМ, Касп.). Ад рэ́дкі (гл.).

Радзе́ць2 ’спрыяць’ (Касп., Бяльк.), сюды ж радзі́вы ’клапатлівы, дбайны’ (Сцяшк. Сл.), ’старанны’ (Др.-Падб.), ’старанны, дбайны’ (Гарэц.), ст.-бел. радѣти ’клапаціцца, дбаць’. Параўн. рус. раде́ть ’клапаціцца’, ’хацець, жадаць’, ’спадзявацца на што-небудзь’, ’радавацца чаму-небудзь’, ради́вый ’клапатлівы’, в.-луж. rodzić ’хацець, імкнуцца’, н.-луж. rožeś ’клапаціцца’, славен. róditi ’клапаціцца, захоўваць’, серб.-харв. ра́дити ’імкнуцца, працаваць’, балг. радя́, раде́я ’клапаціцца, старацца’, ст.-слав. радити ’клапаціцца’. Ад ра́да (гл.)

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раде́ть несов.

1. (проявлять усердие) уст. ру́піцца (аб кім, аб чым), дбаць (аб кім, аб чым), клапаці́цца (аб кім, аб чым), спрыя́ць (каму, чаму), стара́цца (аб кім, аб чым);

2. рел. радзе́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

оха́живать несов.

1. (проявлять заботу о ком-, чём-л.) разг. клапаці́цца, дбаць; (ухаживать за кем-, чем-л.) заляца́цца (да каго);

2. (льстя, угождать) разг. дагаджа́ць, паддо́брывацца;

3. (приручать) разг. прыруча́ць; утаймо́ўваць; прыла́шчваць;

4. (бить, сечь) прост. пе́рыць, лупцава́ць, лупі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пілі́ць1 ’пілаваць’ (чырв., З нар. сл.). Адназоўнікавае ўтварэнне. Да піла́1 (гл.). Магчыма, пад уплывам рус. пили́ть ’тс’. Сюды ж пі́льшчык ’рабочы, заняты пілаваннем’ (Сл. ПЗБ), пі́льнік ’тс’ (Касп.).

Пілі́ць2, прыпі́ліваць ’падахвочваць, прымушаць, настойліва і часта нагадваць, прасіць’ (Нас.), польск. pilić, przypilić ’тс’, чэш. píliti, píleti ’спяшацца’, ’падганяць каго-н.’, славен. píliti ’вучыцца’, ’старацца’, ’шчыраваць, рупіцца, дбаць’, магчыма, харв. péliti ’рэкамендаваць’. Прасл. *piliti (). Далейшыя сувязі з і.-е. мовамі адсутнічаюць. Няясна (Фасмер, 3, 262). Сюды ж бел. пі́льма пілі́ць ’налягаючы, прымушаць’, рус. уладз. пиль (ж. р.) ’пільніца, жніво, гарачая пара’ і чэш. píle ’стараннасць, дбайнасць’ (< *pil‑ja), польск. pila ’тс’, якое Банькоўскі (2, 579) збліжае з piła (гл. піла, піліць). Ад піліць утвораны прыметнік пільны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пресле́доваться страд. прасле́давацца, перасле́давацца; прыгнята́цца, уціска́цца; ме́цца на ўва́зе, ме́цца на мэ́це; дабіва́цца (чаго); дамага́цца (чаго), клапаці́цца (пра што), дбаць (пра што);

кака́я цель пресле́дуется ва́ми? яку́ю вы ма́еце на ўва́зе мэ́ту?, яку́ю вы ста́віце сабе́ мэ́ту?, чаго́ вы дамага́ецеся (дабіва́ецеся)?

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ра́дзі прыназ. ’з-за’ (Ян., ТС), ра́дзі, ра́ді ’з прычыны, дзеля’ (Сл. ПЗБ). Архаізм, магчыма другаснае запазычанне з рус. ра́ди ’з-за’, ’з мэтай чаго-небудзь’. Укр. ра́ди, зара́ди, славен. zaradi, серб. ра̑ди, харв. rȁdi, балг. заради́, старое ради, макед. поради, заради, ст.-слав. ради. Да прасл. *radi, якое лічыцца прамым пранікненнем ст.-перс. rādiy ’тс’ (Мартынаў, Становление, 37); іншыя разглядаюць іх як акамянелыя формы лакатыва нейкага назоўніка з тым жа і.-е. коранем (Чарных, 2, 93); паводле Глухака (515), утварэнне ад асновы на i прасл. *radь ж. р., суадноснага з прыметнікам *radъ (гл. рады) па тыпу дзе́ля: дзе́ла (гл.), лац. causā: causa ’справа, праца’ і пад. Аўтары ESJSt (12, 744) схіляюцца да непасрэднай сувязі з *raditi/roditiдбаць, старацца’ (гл. рад2).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́ды ’задаволены, абрадаваны’ (ТСБМ; віл., Стан.; Сл. ПЗБ, ТС), рад ’тс’: я й сам сабе рад (Сержп. Прык.), сюды ж памянш. радзю́сенькі ’вельмі рады’ (Нас.), укр. ра́дий, рад, рус. рад, польск. rad, кашуб. råd, чэш. rád, славац. rád, в.-, н.-луж. rad, палаб. rådo ж. р., славен. ràd, серб.-харв. ра̏д, балг. дыял. рад, макед. дыял. рад, ст.-слав. радъ ’радасны, вясёлы’. Прасл. *radъ, параўн. ст.-англ. rōt ’вясёлы, бадзёры’, ст.-ісл. rétast ’абрадавацца’; звязваюць таксама з прасл. *raditi/*roditiдбаць, старацца’ (Шустар-Шэўц, 2, 1200), гл. рад2, радзець2 (ESJSt, 12, 745 з аглядам літ-ры; Глухак, 515; Бязлай, 3, 143; БЕР, 6, 142–143).

Рады́ ’гадавыя кругі на рагах каровы’ (смарг., лудз., Сл. ПЗБ). Да рад1 (гл.)

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ізне́цількі ’раптам, нечакана, знянацку’ (Бяльк.), зьне́ціўка, зьняце́йку ’тс’ (Бяльк.). Рус. смал. зне́цильку ’тс’. Мяркулава (Этимология, 1977, 88–92) звязвае са ст.-рус. нецевенье, нецевелье ’прытомнасць’ (< прасл. *nečevenьje, *nečevelь), якое захавалася ў пск., смал. і калуж. гаворках. Сюды ж бел. зьнячы́вілі ’несвядома; кулём, стрымгалоў’ (Байк. і Некр., Бяльк.), знечи́вили (Нас.), знячэ́ўку ’знянацку, нечакана; выпадкова, мімаволі’ (ТСБМ), смал. знечи́виле ’несвядома, неабдумана’, укр. знече́вʼя ’нечакана, знянацку’ (Грынч.), да якіх Мяркулава прыцягвае бел. дыял. чо́віць рупіцца, дбаць’. Семантычная трансфармацыя ’непрытомнасць’ → ’раптам, нечакана’ праз ступень ’несвядома’, якую адлюстроўвае бел. зьнячы́вілі. Аднак Мяркулава не ўлічвае існаванне форм з ‑т‑; зах.-рус. зне́тику, зне́тики ’знянацку, раптам, нечакана’, укр. зне́телькі ’тс’ (Грынч.). Ці не сюды рус. пск., цвяр. изне́тить ’знішчыць, звесці; прамантачыць’, пск., цвяр., арханг., паўн.-дзвін. изне́титься ’разбурыцца; знікнуць; знішчыцца’, пск., цвяр., зах.-бранск. зне́титься ’збяднець, згалець; знікнуць’, вяц. изне́товать ’страціць, зрасходаваць; звесці’, маск. из‑не́ту ’без прычыны’, якія паказваюць на магчымую сувязь са ст.-рус. нетъ?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ня́хаць ’бегаць у пошуках спажывы’. Няясна; магчыма, звязана з Ахаць (яхыць) ’брахаць (пра сабаку, які праследуе здабычу)’, гл. Параўн. таксама нах‑нах! ’падзыўныя воклічы для сабакі’ (мсцісл., З нар. сл.), якое разглядаецца як фанетычнае перайманне голасу сабакі, што праследуе звера (Тура, Этнолингвистика текста. Семиотика малых форм фольклора, І. Тез. и предв. мат-лы к симп. М., 1988, 107); у такім выпадку змякчэнне можа мець экспрэсіўны характар, параўн. ня‑ня ’тс’ (гл.), рус. нех‑нех ’словы, якімі падклікаюць сабак’.

Няха́ць, няхаіць ’адкладваць справу з-за гультайства ці нядбальства’ (Нас.), укр. нехати ’не рухаць’, нехаяти ’не дбаць; ігнараваць што-небудзь’, рус. нехати ’пакідаць, пушчаць’, польск. niechać ’дапускаць, дазваляць; не рухаць, пакідаць у спакоі, не звяртаць увагі’, чэш. nechati ’тс’, славац. nechať ’тс’, в.-луж. njechać, н.-луж. njechaś ’не цікавіцца, не мець жадання’, палаб. nechat ’пушчаць’, славен. nehati ’перастаць, пусціць’, серб.-харв. не xäjam ’не звяртаць увагі, не клапаціцца’, балг. нехая ’не турбавацца, не клапаціцца’. Прасл. *nechajati/*nechatiy утворанае ад *chajati/*chatiy этымалагічна не зусім яснага, параўн. Бязлай, 1, 190; Шустар-Шэўц, 13, 1010; Фасмер, 3, 70; Махэк₂, 394. Параўн. хаяць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)