Радзе́ць 1, радчэ́ць ’рабіцца рэдкім’, ’змяншацца колькасна’ (ТСБМ, Касп.). Ад рэ́дкі (гл.).
Радзе́ць 2 ’спрыяць’ (Касп., Бяльк.), сюды ж радзі́вы ’клапатлівы, дбайны’ (Сцяшк. Сл.), ’старанны’ (Др.-Падб.), ’старанны, дбайны’ (Гарэц.), ст.-бел. радѣти ’клапаціцца, дбаць’. Параўн. рус. раде́ть ’клапаціцца’, ’хацець, жадаць’, ’спадзявацца на што-небудзь’, ’радавацца чаму-небудзь’, ради́вый ’клапатлівы’, в.-луж. rodzić ’хацець, імкнуцца’, н.-луж. rožeś ’клапаціцца’, славен. róditi ’клапаціцца, захоўваць’, серб.-харв. ра́дити ’імкнуцца, працаваць’, балг. радя́, раде́я ’клапаціцца, старацца’, ст.-слав. радити ’клапаціцца’. Ад ра́да (гл.)
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)