Сукно́ ’шарсцяная або паўшарсцяная тканіна з гладкім ворсам, якая пры вырабе апрацоўваецца валяннем’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ), ’тканіна, у якой аснова і ўток з воўны’ (ваўк., ашм., Нар. скарбы), ст.-бел. сукно ’тс’ (Сташайтэне, Абстр. лекс). Укр., рус. сукно́, стараж.-рус. сукъно, польск., в.-луж., н.-луж., чэш., славац. sukno, палаб. sáuknö, серб.-харв. су́кно ’сукно’, славен. suknó, балг. су́кно, макед. сукно, ст.-слав. соукно. Прасл. *sukno ’тканіна, сукно’. Дэрыват ад прасл. *sukati ’сукаць’ з суф. ‑ъno, гл. Борысь, 586; Сной₂ (710) *sukno лічыць субстантынаванай формай н. р. ад *suknъ, роднаснай *sukati. Гл. яшчэ Фасмер, 3, 799; Бязлай, 3, 340; Махэк₂, 592; Шустар-Шэўц, 1377–1378.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суха́р ’высушаны кавалак хлеба, булкі’ (ТСБМ, Ласт., Сл. ПЗБ, Сцяшк., Бяльк., Мат. Гом., Сцяц. Сл.), ’вельмі худы чалавек’ (полац., Нар. лекс.; слонім., ЖНС), сухаро́к ’падгарэлая бульбіна’ (Мат. Маг.), ’стрыжань дрэва, зеляніны’ (Мат. Гом.), суха́рка ’булачка з салодкага цеста’ (Сцяшк.), суха́рык ’коржык’ (Сл. Брэс., Сцяц. Сл., Вешт.), ’сухія вырасты па краях бохана’ (Вешт.), суха́рына ’вельмі худы чалавек’ (пруж., Сл. ПЗБ). Укр. суха́р ’сухая галінка’, суха́рик ’сухар, сухое месца і г. д.’, рус. суха́рь ’сухар’, польск. suchar ’сухар; сухастой’, чэш., славац. suchar ’сухар; сухая галінка’, серб.-харв. суха́рак ’сухая галінка’. Прасл. *sucharъ ’нешта сухое, напр., сухар, сухая галінка і г. д.’, дэрыват ад *suchъ з суф. ‑arъ; гл. Слаўскі, SP, 2, 21.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сірама́ха ‘воўк-адзіночка’, ‘сугней’ (Ласт., Байк. і Некр.), ‘чорны люд’ (Arche, 2007, 3). Укр. сирома́ха ‘бядняк, гаротнік’, сиро́ма ‘тс’, рус. паўд. сирома́ха ‘сірата’, серб.-харв. сиро́мах ‘сірата, бядняк’, славен. siromák, балг. сирома́х, макед. сиромашец ‘тс’. Прасл. *siromaxъ, дэрыват ад ⁺siroma, параўн. укр. сиро́ма ‘сірата; бядняк, гаротнік’, якое ад прасл. *sirъ (гл. сірата), з суф. ‑xъ, гл. Слаўскі, SP, 1, 71; Сной₁, 569. Беларускае слова падобна на запазычанне з украінскай, асабліва, калі прыняць пад увагу значэнні ўкр. сірома́нець, сірохма́нець — эпітэта ваўка. БЕР (6, 697- 699) заўважае, што словаўтварэнне застаецца невытлумачальным, а ўкр. сірохма́нець не можа служыць паралеллю, паколькі ўтворана ад сір‑ ‘шэры’. Параўн. Пацюпа, Arche, 2007, 3, 209.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Со́кал ‘драпежная птушка сямейства сакаліных, Falco’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), часцей сако́л ‘тс’ (Гарэц., Федар., Ласт., Стан.). Укр. со́кіл, рус. со́кол, дыял. соко́л, польск. sokół, в.-луж., н.-луж. sokoł, чэш., славац. sokol, серб.-харв. со̀ко̑, славен. sókol, балг. соко́л, макед. сокол ‘тс’. Прасл. *sokolъ ‘птушка Falco’. Лічаць роднасным ст.-інд. çakunas, çakúnis ‘нейкая птушка; вялікая птушка’ (гл. Фасмер, 3, 708–709 з літ-рай). Міклашыч (313), Брукнер (506), Шустар-Шэўц (1332) звязваюць з гукапераймальным сакатаць, а Борысь (566) мяркуе, што *sokolъдэрыват ад прасл. *sočiti (гл. сачыць), таму што гэта драпежнік высочвае і даганяе птушку. Паводле Пятлёвай (Этимология–2000–2002, 21–22), першасным значэннем магло быць ‘рассякаючы, раздзіраючы’, што ўзыходзіць да дзеяслова з семантыкай ‘рэзаць, сячы, рваць’, якая захавалася ў соколі́ць ‘мярэжыць’ (ТС); пра корань сок‑ са значэннем ‘рэзаць’ гл. Куркіна, ОЛА, Исследов., 1994–1996, 202. Ускосным пацверджаннем такога развіцця можа служыць дэрыват сакольнік у цытаце: “… жыў гэты дзед больш за сто гадоў. Так усе і клікалі — сакольнік. <…> калі пасавалі найлепшыя хірургі, звярталіся да сакольніка” (Я. Колас), — які, відаць, быў амонімам да сако́льнік ‘той, хто даглядае лоўчых птушак, трэніруе і палюе з імі’, першасна звязаным з дзеясловамі тыпу славен. sókati, sókniti ‘ўкалоць (напр., нажом)’ і рус. дыял. соко́лик, соколе́ц, сокола́к ‘чорная жыла вялікага пальца рукі, vena pollicis; у коней жыла на назе, з якой пускаюць кроў’. Тады да *sěkti (гл. сячы), параўн. варыянтнасць галоснага ў сякера/сакера. Іншыя версіі гл. Пятлёва, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прая́ва ’незвычайнае здарэнне’, ’з’ява, з’яўленне’, ’выяўленне сваіх здольнасцей’ (ТСБМ, Нас., Шат., Др.-Падб., Гарэц., ТС), ’свавольнік’ (Нас.), ’прайдзісвет’ (Касп., ТС), ’дасціпны чалавек’ (Сл. Брэс.), проя́ва ’бяда, прачвара’, ’назойлівы’, ’прадвесце’ (Сл. ПЗБ), пръя́ва, пръя́віна ’звышмодная ў адзенні і паводзінах жанчына’ (міёр., З нар. сл.), ’глыбакаводная яма’ (жытк., стол., Яшк.). Рус. проя́ва ’цуд, дзіва, незвычайнае здарэнне’, укр. проя́ва ’здарэнне; дзіўны, незвычайны чалавек’, польск. przejaw ’прымета, сімптом; праяўленне’ (“rutenizm”, гл. Банькоўскі, 2, 844), чэш. projev ’тс’. Дэрыват з суф. ‑а ад праявіць < явіць, яўляць (гл.). У форме ж. р. і з адметнай семантыкай ’дзіва, незвычайнае здарэнне’ і да т. п. — усходнеславянскае ўтварэнне. Паводле Немчанкі (УЗ Латв. У, 92, 55), у рускіх гаворках Літвы < літ. prajovas, prajõvas ’пудзіла, прывід’ (з беларускай мовы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саранча́ ’насякомае падсямейства саранчовых, падобнае на коніка, якое вялікімі чародамі пралятае і нішчыць пасевы’ (ТСБМ), саранча́, сарана́ ’тс’ (ТС), сара́нка ’конік, казюлька’ (ТС), сарана́ ’дзятва’ (Янк., Ян., Мат. Гом.), саранчу́к ’насякомае, падобнае на саранчу, але зялёнага колеру з доўгімі заднімі нагамі’ (Нас.), ’каромысел (насякомае)’ (Байк. і Некр.). Ст.-бел. саранча, шаранча (XVI ст.) (Булыка, Лекс. запазыч., 146). Рус. саранча́, дыял. сарана́, укр. сарана́, польск. szarancza, saranczaрус.Брукнер, 683). Запазычанне з цюрк. sarynča ’тс’; параўн. кыпч. sarynčaq ’тс’, вытворнага ад sary(ɣ) ’жоўты’, saryǯa ’жаўтаваты’ (Корш, AfslPh, 9, 666). Сарана́ — адваротны дэрыват ад саранчаФасмер, 3, 560. Сюды ж сарачыць ’спусташаць, знішчаць, як саранча’ (Нас., Байк. і Некр.). Параўн. сарыч. Гл. яшчэ Жураўскі, Лекс. тюрк., 85.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ста́йня ‘памяшканне для коней, канюшня’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Нас., Нік. Очерки, Стан., Бяльк., Шат., Касп., Сл. ПЗБ, ТС, Сцяшк.), ст.-бел. стаиня ‘тс’; сюды ж ста́еннік ‘рысак’, стае́нніца ‘рысачка’, ‘кабыла, якую ўлетку трымаюць на стайні’ (Янк. 3.). Укр. ста́йня ‘стайня’, рус. дыял. ста́йня ‘тс’, польск. stajnia ‘памяшканне для коней або іншых сельскагаспадарчых жывёл’, чэш. дыял. stajňa, славац. stajňa. Прасл. паўн.-слав. *stajьńa ‘памяшканне для сельскагаспадарчых жывёл або месца для іх’. Дэрыват ад прасл. шматкратнага дзеяслова *stajati ‘стаяць’ < *stati ‘стаць’ з суф. ‑ьńa. Гл. Махэк₂, 574; Борысь, 574. Шымкевіч (Шымк. Собр.) параўноўваў з літ. stóně ‘тс’ (не адзначанага ў слоўніках). Вывядзенне з літ. staĩnė ‘тс’ не мае падстаў, бо апошняе запазычана ў славян, гл. Анікін, Опыт, 283.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тверць ’цвёрдасць, зацвярдзенне’ (пух., Сл. ПЗБ), ст.-бел. тве́ржа ’крэпасць, цытадэль’ (Ст.-бел. лексікон). Параўн. укр. твердь ’гарт’, тве́рджа ’цвёрдасць; крэпасць’, рус. твердь ’цвёрдасць; крэпасць’, стараж.-рус. твьрдь ’нябесны звод; крэпасць’, польск. twierdz ’цвёрдасць’, старое ’крэпасць’, twierdza ’крэпасць’, в.-луж. twjerdź ’цвёрдасць; сухадол’, н.-луж. twarź ’цвёрдасць; сухадол; крэпасць’, чэш. tvrz, славац. tvrdz ’крэпасць’, балг. твърд ’цвёрдасць; крэпасць’, ст.-слав. тврьдь ’тс’. Дэрыват ад цвёрды (гл.), значэнне ’крэпасць’ лічыцца калькай лац. firmitās ’цвёрдасць; крэпасць, умацаванне’ або с.-в.-ням. vestenunge ’умацаванне, крэпасць’ (Фасмер, 4, 32). Хутчэй за ўсё, слова ўзнікла ў выніку дыстантнай дысіміляцыі з цвердзь (цьвердзь) ’усякая цвёрдая, моцная аснова’ (Ласт.), гл. Пра магчымасць запазычання формаў са значэннем ’крэпасць’ са стараславянскай гл. ЕСУМ, 5, 532.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калашні́к1 ’невялікі хлеў’ (Жд. 2). Рэгіянальнае ўтварэнне, аналагічнае па паходжанню да калашня (гл.). Першапачаткова ’спецыялізаваная пабудова або прыбудоўка для мякіны і да т. п.’, затым ’невялікая гаспадарчая пабудова’ > ’невялікі хлеў’.

Калашні́к2 ’хатняя кветка’ (лельч., Мат. Гом.). Укр. усх.-палес. калашнік і калашнік ’духмяная паказвай кветка невялікага намеру, якая цвіце белымі кветкамі’. Рэгіянальная інавацыя, этымалагічная структура ўтварэння — калачник, далей да калач. Матывацыя, аднак, не вельмі ясная, можна думаць аб пераносе назвы (аб дэрывацыі ад яе) расліны Malva, параўн. усх.-палес. калачики ’Malva silvestris’ (відавочны перанос падобнага тэрміна ў рус. калачик ’расліна Geranium’) і аб незалежным ад гэтага ўтварэнні, дзе аснова суадносіцца з калач3 (гл.). У такім выпадку гэта дэрыват з суфіксам або семантычны кандэнсат, параўн. рус. дыял. структуру калачная трава.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пру́зік ’конік’ (Ласт.), укр. пруз, пру́сик, пру́зик ’тс’, рус. дыял. пру́зик, прус ’дробная саранча; конік’. Утварэнні на базе ст.-рус. пруг, мн. л. пру́зи ’саранча’, ст.-сл. прѫжиѥ ’конікі’, што да *prǫgъ, роднаснага с.-н.-ням. spranke, sprinke ’конік’, другой частцы ст.-в.-ням. howespranca ’тс’ (літаральна ’які скача па сене’), аснова якіх выступае ў ст.-в.-ням. springen ’скакаць’, ст.-ісл. springan ’тс’ (Фасмер, 3, 387; БЕР, 5, 815; ЕСУМ, 4, 616). Разглядаецца як іменны дэрыват ад дзеяслоўнага кораня *pręg‑, для якога характэрнае значэнне ’напінаць, напружваць’ (ESJSt, 12, 730). Сюды ж, магчыма, і полёвы прус ’невялікае насякомае з дзвюма вострымі выпусткамі на канцы, якімі шчыпае’ (беласт., Ніва, 1979, 16 снеж.). Гл. пруг, пругкі. Аднак адзінкавая фіксацыя ў слоўніку Ластоўскага не дае падстаў лічыць слова народным.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)