Падзо́р ’брыжы, карункі, якімі абшываецца ніжні край чаго-н. (прасціны, пакрывала і г. д.)’ (ТСБМ), падзо́рнік ’тс’ (Сл. ПЗБ, Шатал., Нар. лекс.), ’прасціна з карункамі ці вышыўкай па краі’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), подзо́р, подзо́рнік ’подзор’ (Сл. Брэс.), подзо́рнік ’падзор’ (ТС). Рус. подузо́рник, подзо́рник ’тс’. Да узор (гл.). Параўн. яшчэ рус. подузо́рить ’размаляваць або вышыць узорам'
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пазы́ка ’выдача ў доўг на пэўных умовах грошай, рэчаў і інш., а таксама грошы, рэчы і інш., узятыя ў доўг’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Гарэц., Мядзв., Грыг., Шат., Бяльк., Мат. Гом.), пазы́чка ’талака’ (ДАБМ, 905). З польск. pożyczka, або аддзеяслоўнае ўтварэнне ад пазычыць. Адносна з гл. зычыць. У бел. м. слова з’явілася ў сярэдзіне XIX ст. (Гіст. лекс., 238).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Палоссе ’ліпавая кара’ (Мат. Гом.), палосься ’лыка’ (Касп.), палоссе, палоссе, палосье ’лыка; тонкія дубцы, з якіх плятуць кошыкі’ (Сл. ПЗБ), полосы ’пакроеныя палоскі з ліпавай, лазовай і інш. кары’ (ТС), полоссе ’тс’ (Сл. Брэс.), полосе ’лыка’ (Нар. сл.), полыссе ’тс’ (З нар. сл., драгіч.), полосяный *з лыка’ (З нар. сл., драгіч.). Зборны назоўнік ад паласа (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паліса́д, паліса́днік ’невялікі абгароджаны кветнік, садок перад домам’ (ТСБМ), паліса́да ’дрэвы, якімі абсаджана дарога і алея’ (Сцяш. Сл., Сл. ПЗБ), паліса́днік ’палісаднік’ (Бяльк., Сл. ПЗБ), палуса́днік ’агародчык, кветнік’ (Мат. Гом.). З рус. палиса́д, палиса́дник ’тс’. Крыніца рус. слова франц. palissade з праванс. palissada ’тс’ ад palissa ’частакол’, pālus ’кол’ (гл. Фасмер, 3, 192). Палісада < польск. palisada ’частакол’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пане́бнік ’перакладзіна ў кроснах, да якой прывязвалі чапелкі’ (ТС, Мат. Гом.), панебнік, панебніца ’тс’ (Бяльк.), паднебныс, панёбіч, панебніца. Дэрываты ад нёба (гл.). Аналагічна ў іншых слав. мовах у розных значэннях: рус. по‑ нёбо ’неба (у роце); скляпенне ў рускай печы’, понёбница ’дах, навес над варотамі’, чэш. літ. podnebi ’надвор’е’, дыял. ’неба ў роце’. Пэўнай семантычнай паралелі няма.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пары́ла, парджы́ла ’вятроўнік, Filipendia цішагіа Maxim’ (Кіс.), парыла (Шат., Мат. Гом.), парыло (ТС, Маш., 5, 128) ’тс’. Мяркуючы па варыянту парджыла, слова можа быць запазычаннем з польск. parzydło ’тс’, набліжаным да ўсх.-слав. формы, што пацвярджаецца і геаграфіяй слова. Польск., відавочна, ад parzyć ’парыць’. Семантычная матывацыя невядомая; мабыць, таму што адвар гэтай лекавай расліны ўжываўся як прыпарка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пасо́ля, пасоль, пасолі, басоля ’фасоля, Phaseolus vulgaris L.’ (Шат., Янк. 2, Сцяшк.; КЭС, лаг.; івац., Сл. Брэс.; мін., Кіс.; докш., карэліц., Янк. Мат.). Да фасоля (гл.). Аб мене ф > п, б, кв, хв, X гл. Карскі, 1, 342–344. Сюды ж пасаленя, пасалявеня ’сцяблы і лісце фасолі’, пасолішча, пасолішчо, пасольнік, пасольніска ’поле з фасоляй’ (Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пата́ш ’рэчыва са шчолачнымі ўласцівасцямі’ (ТСБМ), ст.-бел. поташъ ’тс’ (1605 г.) запазычаны са ст.-польск. potasz, potaż ’тс’, якія з ням. Pottasche: Pott ’гаршчок’ і Asche ’попел’ — у гаршках са спаленых раслін выварвалася соль (Булыка, Лекс. запазыч., 141; Клюге-Гётце, 453). Сюды ж паташоўка ’вялізная бочка для збожжа’ (лях., Янк. Мат.) — раней, відаць, у такіх бочках захоўваўся паташ.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пахатрава́ць ’патынкаваць’ (карм., Мат. Гом.). Відаць, генетычна звязана з рус. смал. ха́трасьтя ’лахманы’, чэш. chátrati ’рабіцца непрыдатным, старэць’, chatrný ’слабы, нягеглы’, славац. ’хваравіты, кволы’. Трубачоў (Эт. сл., 8, 22) выводзіць праформу xatra, якая са *skatra, роднаснага з літ. skė́trioti, skėtrióti ’растапырваць рукі’. Семантычна, аднак, карм. пахатрава́ць абазначае процілеглы працэс (’абнаўляць, рабіць лепшым’), як зах.-слав. chátrati, chatrný ’старэць, слабець’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пацяроб, па́цераб, поцяраб, поцераб, стол. пацярэбак ’выцераблены лясок, хмызняк’ (лях., Янк. Мат.; раг., чэрв., бярэз., Сл. ПЗБ), ’сенажаць, ачышчаная ад кустоў’ (Шат., Касп.), пацяробкі ’рэшткі, абрэзкі ад бульбы, капусты’ (барыс., Сл. ПЗБ). Да па‑ і церабіць, якое з прасл. terbiti ’чысціць’, ’карчаваць’ (Міклашыч, 354; Голуб-Копечны, 393; Мюленбах-Эндзелін, 4, 165; Фасмер, 4, 45; Скок, 3, 501–2).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)