Раструха́нка ’растрапаная жанчына’ (Жд. 2), раструхонка ’тс’: раструхонка кудлы развесіла (Сержп. Прык.), раструха́йла (ръструха́йла) ’разявака, расцяпа’ (ушац., Нар. лекс.). Параўн. раструхну́цца ’разысціся, раз’ехацца’ (Ян.), растру́хівацца, растру́сываць ’растрасаць’ (Мат. Гом.), што да трух, трус (гл.), сюды ж расту́рханы, растру́ханы ’раскудлачаны’ (Сцяшк. Сл.). Параўн. таксама раструхан ’неахайна адзеты’ (Колас), растурха́н ’тс’ (карэліц., Жыв. НС), што, магчыма, звязана з наступным словам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)