Водзыў ’ацэнка чаго-небудзь’; ’адазванне’ (БРС, КТС). Запазычанне з рус. отзыв, таму што дзеяслову адазвацца ў бел. мове не ўласцівы значэнні ’адазвацца аб кім-небудзь, чым-небудзь’. Сфера ўжывання (навуковая і публіцыстычная літаратура) сведчыць аб пашырэнні гэтага слова толькі ў апошнія часы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вымо́ва ’заўвага, якая з’яўляецца пакараннем за правіннасць’ (БРС, КЭС, лаг.); ’вымаўленне’ (Нас., Касп.); ’умоўленая рэч звыш платы’ (Нас.). Крукоўскі (Уплыў, 119) лічыць слова калькай рус. вы́говор, але хутчэй гэта запазычанне з польск. wymowa ’вымаўленне’, якое пад уплывам рус. слова пашырыла свае значэнні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ґа́рштва ’гваздзік’ (Сл. паўн.-зах.). Сл. паўн.-зах. у гэтым значэнні прыводзіць таксама ґа́шта, ґа́штва і да ґа́шта прыводзіцца літ. крыніца góštauta ’тс’. Але форма гэта не зусім падыходзіць у якасці першакрыніцы. Параўн. лепш літ. gar̃štis, garšvà; да гэтых назваў гл. Фрэнкель, 138.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капэ́лія, капэля ’гурт, вялікая кампанія (неадабральна)’ (Бяльк., Бір. Дзярж.). Першапачаткова ’група музыкантаў’ (параўн. капэля) з польск. kapela ў тым жа значэнні ад ранейшага ’група музыкантаў, якая выступала ў капліцы’ (Слаўскі, 2, 52–53). Польск. kapela, ням. Kapelle, с.-лац. caplela (гл. капэля).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карбава́ць ’рабіць зарубкі’ (ТСБМ), укр. карбувати ’тс’ запазычанні з польск. karbować ’тс’. Дзеяслоў не з’яўляецца адыменным дэрыватам папярэдняй лексемы. На беларускай моўнай глебе лексема карб (гл.) амаль толькі ў спецыфічным значэнні, таму яе можна разглядаць як другасную адносна карбаваць (Слаўскі, 2, 70).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кісля́к1 ’сыракваша’ (Жд. 2, Янк. I, Сл. паўн.-зах., Мат. Гом., Ян.). Да кіслы (гл.).

Кісля́к2 ’стары грыб’ (Нас.), аб чалавеку (ТСБМ, Нас., Янк. I), ’няспелая садавіна’ (КЭС, лаг.). Да казляк (гл.) з кантамінацыяй, прыпадабненнем да кіслы ў першасным значэнні ’мокры’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ні́кнуць ’знікаць, гінуць’ (Сл. ПЗБ), ’знікаць, схіляцца уніз’ (Нас., Гарэц.), ’нікнуць, вянуць’ (Яруш.), сюды ж ні́клы ’паніклы’ (Гарэц.), ’кволы’ (Сл. ПЗБ). Формы зак. трывання да *nikati2 (гл. ні́каць), у значэнні якіх магчыма кантамінацыя з *nikati1 (гл. знікаць), параўн. нікну́ць ’заглянуць’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Палу́ндра выкл. ’у мове маракоў і партовых грузчыкаў — вокрык, які ўжываецца ў значэнні «беражыся, падае зверху» або наогул перасцерагае аб небяспецы’ (ТСБМ). Праз рус. полу́ндра ’тс’, якое з гал. van onderen ’знізу’ з дысіміляцыяй н‑н > л‑н (гл. Фасмер, 3, 319).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перава́льны (стоўп) ’указальны слуп для арыентацыі на рацэ’ (гродз., Нар. сл.). Да перавалі́ць ’прайсці пэўную мяжу’, што з пера- і валіць1 (гл.), тут у значэнні ’пераарыентавацца з аднаго знаку на іншы’, параўн. рус. дыял. перева́л (у рацэ) ’парог’, перевал во́ды ’паварот плыні’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыку́сны ’тонкі, гнуткі, які добра прыстае, пякуча б’е’ (карэліц., Жыв. сл.). Да куса́цца, зваротнага ад куса́ць (гл.) у пераносным значэнні ’моцна пячы, раздражняць скуру’. Да семантыкі параўн. рус. дыял. з далейшым развіццём прику́сина ’дасціпны выраз (слова, фраза і пад.); досціп, востры жарт’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)