Водзыў ’ацэнка чаго-небудзь’; ’адазванне’ (БРС, КТС). Запазычанне з рус.отзыв, таму што дзеяслову адазвацца ў бел. мове не ўласцівы значэнні ’адазвацца аб кім-небудзь, чым-небудзь’. Сфера ўжывання (навуковая і публіцыстычная літаратура) сведчыць аб пашырэнні гэтага слова толькі ў апошнія часы.