ЗНАЧЭ́ННІ І СЭНС,

паняцці філасофіі, логікі, агульнай тэорыі знакавых сістэм (семіётыка). Значэнне выражае важнасць, значнасць, ролю прадмета або з’явы ў чалавечай дзейнасці. Яно выяўляецца ў аб’ектыўнай сутнасці рэчы і выконвае толькі тыя функцыі, якія адпавядаюць яе ўласнай прыродзе. Сэнс — канкрэтызацыя значэння ў адпаведнасці са зместам і сутнасцю рэальных рэчаў і з’яў. Суадносіны і ўзаемасувязь значэнняў, якія параджаюць іх сэнс, устанаўліваюцца аб’ектыўнымі фактарамі рэчаіснасці і аб’ектыўнай логікай разважання або суб’ектыўнымі фактарамі: жаданнямі, імкненнямі, грамадскімі і асабістымі мэтамі, намерам чалавека і інш. У мове практычнае значэнне рэчаў фіксуецца, замацоўваецца і захоўваецца ў значэнні слова.

т. 7, с. 100

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

значэ́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. значэ́нне значэ́нні
Р. значэ́ння значэ́нняў
Д. значэ́нню значэ́нням
В. значэ́нне значэ́нні
Т. значэ́ннем значэ́ннямі
М. значэ́нні значэ́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ста...

Першая састаўная частка складаных слоў якая адпавядае па значэнні слову «сто», напр.: стагадовы, стапрацэнтны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

словаўжыва́нне, -я, н.

Ужыванне слоў у мове ў тым ці іншым значэнні.

Правільнае літаратурнае с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трая́кі, -ая, -ае.

Які мае тры віды, формы, значэнні.

Траякая выгада.

|| наз. трая́касць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дрыг, выкл., у знач. вык. (разм.).

Ужыв. ў значэнні дзеясловаў дрыгаць і дрыгануць.

Жарабя д. нагой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

старажытна...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнні адпавядае слову «старажытны», напр.: старажытнагрэчаскі, старажытнаегіпецкі, старажытнаяўрэйскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раўнацэ́нны, -ая, -ае.

Аднолькавы па цане, значэнні, якасці.

Раўнацэнныя рэчы.

Раўнацэнныя работнікі.

|| наз. раўнацэ́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тро́п

‘слова або зварот, якія ўжываюцца ў пераносным значэнні

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. тро́п тро́пы
Р. тро́па тро́паў
Д. тро́пу тро́пам
В. тро́п тро́пы
Т. тро́пам тро́памі
М. тро́пе тро́пах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

семасіяло́гія, -і, ж.

Раздзел мовазнаўства, які вывучае значэнні слоў і выразаў, а таксама змены гэтых значэнняў.

|| прым. семасіялагі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)