Прыку́сны ’тонкі, гнуткі, які добра прыстае, пякуча б’е’ (карэліц., Жыв. сл.). Да куса́цца, зваротнага ад куса́ць (гл.) у пераносным значэнні ’моцна пячы, раздражняць скуру’. Да семантыкі параўн. рус.дыял. з далейшым развіццём прику́сина ’дасціпны выраз (слова, фраза і пад.); досціп, востры жарт’.