Перапона ’тое, што стрымлівае доступ куды-небудзь’ (ТСБМ), ’папярочная планка ў аконнай раме’ (свісл., Шатал.), перапона, пэрэпо́н ’дыяфрагма’ (ваўк., івац., ЛА, 1; ТСБМ), перапона ’тс’ (шчуч., ваўк., Сл. ПЗБ); перапоны ’планкі на капылах саней’ (Сцяшк. Сл.), перапо́нка ’перапона ў вуллі — умацаванне вашчыны ў стаяку’ (лельч., Мат. Гом.); укр. пэ̂рэ̂по́на ’тс’ (Анох.); рус. перепо́на ’плеўка ў целе жывёлы, абалонка ў расліны’, ’пераплёт у раме’, польск. przepona ’перашкода’, ’дыяфрагма’, ’перагародка’, чэш. přepona, славац. prepona ’гіпатэнуза’, славен. prepóna ’перагародка’, серб.-харв. пре̏пона ’перашкода’, ’паха’, прѐпонка ’дыяфрагма’, макед. препон ’перашкода’, ’перагародка’. Да прасл. *per‑ > пера- і pętі > пяць (гл.) з асновай *pon‑ (іншыя ступені: *pьn‑ і *pin‑). Сюды ж перапонка, якое з рус. перепонка < перепонаскура, абалонка’ (Шанскі-Баброва, 230).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́паны ’патрэсканы, шурпаты’ (Мат. Гом., ПСл), рэ́паныя грыбы ’пеўнік стракаты (грыб)’ (Нар. словатв.), рэ́паны, рэ́йпаны ’рэпана жаба (земляная жаба, рапуха)’ (ТС), рэ́йпаны ’цёмны, забіты’ (Жыв. сл.). Укр. репаний ’патрэсканы; грубы’, славац. rapavý ’рабы; парэпаны’, rapina ’воспіна, шчарбіна’, макед. рапав ’шурпаты’, балг. репейак ’няроўная шурпатая паверхня’. Літ. raupaĩ ’воспа’. Аснова *ropa ’гной’. Найбольш дакладныя адпаведнікі звязаныя з чаргаваннем е : олат. repeči ’нешта няроўнае; патрэсканая скура’, rept ’зарубцоўвацца’, балг. ропка, ропа ’яма, роў’, ропчев ’са слядамі воспінаў на твары’. Асновы *rep‑ і *ropa маюць узаемаабумоўленыя значэнні: 1) трэскацца — біць, струменіць — шчыліна, яма; 2) трэскацца — шчыліна — няроўнасць — грубы. Семантычныя паралелі рус. лопать(ся)лопань ’калодзеж на балоце’, прыскатьпрыщ ’пухір, вадыр’ (Куркіна, Этимология–1972, 73).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тынк ‘пакрыццё паверхні будаўнічых канструкцый’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Касп., Гарэц., Ласт., ТС, Сл. ПЗБ), ‘тынкоўка, раствор для тынкоўкі’ (Сцяшк., Шат., ПСл, Шушк.), ‘матэрыял, якім забіваюць шчыліны ў сцяне’ (Бяльк.), сюды ж тынкава́ць ‘пакрываць тынкоўкай’ (Нас., Ласт., Касп.), тынкова́ць ‘тс’ (ТС): tynkovácʼ ŭ kołočki, u dranku (Арх. Вяр.), тинкова́ти ‘апрацоўваць, выпраўляць паверхню вапнай’ (Горбач, Зах.-пол. гов.), ст.-бел. тынковати ‘тынкаваць’ (1695 г.), тынкованье (тынкоўкай) (1690 г., ГСБМ). Праз польск. tynk ‘тс’, якое з нова-в.-ням. Tünche ‘тынкаванне’, ‘тынкоўка’, а апошняе з лац. tunicaскура’, ‘покрыва’, ‘абалонка’. Лацінскае слова, як і ст.-грэч. χιτών ‘хітон, туніка’, былі запазычаны праз фінікійскую мову з арамейск. kittūnā́ < ст.-яўр. kuttṓneth ‘тс’ (Борысь, 659; Брукнер, 589; ЕСУМ, 5, 570).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мо́ршчыцца, ‑шчуся, ‑шчышся, ‑шчыцца; незак.

1. Збірацца ў маршчыны (пра скуру, часткі твару). Велікаваты тонкі нос моршчыўся, і ад таго выразней выступалі баразёнкі зморшчын ля вачэй. Асіпенка. Каравая моршчыцца скура, Аброс [лясун] цёмным мохам, як пень. Багдановіч.

2. Моршчыць твар (ад болю, незадаволенасці і пад.). Вадэйка ўздрыгвае ўсім сваім вялікім целам, пакутліва моршчыцца. Навуменка. Бацька, скурчыўшыся, ляжаў у прымятым аеры ля раўка і моршчыўся ад болю. Бажко.

3. перан. Пакрывацца маршчынамі, рабізной (пра паверхню вады). Ад ветру з прысвістам шумелі голыя кусты, у затоках і невялікіх сажалках моршчылася цёмна-сіняя вада. Дуброўскі. Рачулкі моршчыліся ў пене. Бядуля. // Рабіцца няроўным, пакрывацца складкамі (пра адзежу, рэчы). Малатабоец Міша Чэчат глядзіць, .. як моршчыцца і сапе на ўсё нутро куртаты скураны мех. Арочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сы́рамяць ’нядубленая скура, сырыца’ (ТСБМ), сырамя́тны ’зроблены з сырыцы’ (ТСБМ, Бяльк.), сы́раметны ’скураны’ (Касп.), сы́рамяць, сы́рмець, сы́рміць ’сырыца’ (Сл. ПЗБ), су́рамяць ’тс’, сурамя́тны ’зроблены з сырыцы’ (карэліц., Нар. лекс.), сырымыць, сыръмяць ’гужык у цэпе’ (кругл., маг., ДАБМ, камент., 829), су́рамятка ’раменная ці вяровачная частка пугі’ (стаўб., З нар. сл.), сурамя́ць, сурамя́зь ’сырамяць’ (Сл. ПЗБ), су́рметка ’папруга, повад з сырамяці’ (Сл. ПЗБ), сыро́мец ’вузкая палоска з нявырабленай скуры’ (Сцяшк.), сюды ж, відаць, сы́рамаць ’сырыя дровы’ (Мат. Гом.), сыромі́ть ’амаль дарма’: сыроміть оддала півня (кобр., Сл. Брэс.). Рус. сы́ромять ’сырыца’, сыромя́тный ’выраблены з сырыцы’. Да сыры і мяць (гл.), параўн. кажамя́ка (гл.) і адзначанае ў Даля (IV, 376) “кожа… выделанная очисткой и сильным мятьем”. Да значэння ’сырыя дровы’ параўн. сыромля ’тс’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

косць, ‑і; Р мн. касцей; ж.

1. Асобная састаўная частка шкілета хрыбетных жывёл і чалавека. Галёначная косць. Лакцявая косць. Грудная косць.

2. толькі мн. (ко́сці, касцей). Астанкі, прах, цела нябожчыка. Па выгане, як на пагосце, жанчыны ў той вечар рыдалі: — А хто ж прывязе нашы косці, зямелька, з нязнанае далі... Вялюгін.

3. зб. Іклы, біўні некаторых жывёл, якія скарыстоўваюцца для дробных вырабаў. Слановая косць. Разьба па косці.

4. толькі мн. (ко́сці, касцей). Кубікі або пласцінкі з рознага матэрыялу для гульні (з выразанымі на іх ачкамі, лічбамі і пад.). Гульня ў косці.

5. якая. Уст. Пра сацыяльнае паходжанне, пра класавую прыналежнасць. Дваранская косць.

•••

Адны косці — пра вельмі худога чалавека.

Белая косць (уст.) — пра людзей знатнага, дваранскага паходжання.

Да касцей — вельмі моцна, зусім, наскрозь (прамокнуць, прамерзнуць і пад.).

Да мозгу касцей гл. мозг.

Даць у косці гл. даць.

Злажыць косці гл. злажыць.

(І) касцей не сабраць гл. сабраць.

Косці парыць гл. парыць.

Косць ад косці — пра каго‑, што‑н., цесна звязанае з чым‑н.; пра ідэйную блізкасць.

Куды груган касцей не занясе гл. груган.

Легчы касцьмі гл. легчы.

На касцях — цаной вялікіх ахвяр (дасягнуць чаго‑н., зрабіць што‑н.).

Пералічыць косці гл. пералічыць.

Перажываць косці гл. перамываць.

Скура ды косці гл. скура.

Уесціся ў косці гл. уесціся.

Чорная косць (уст.) — пра людзей простага, недваранскага паходжання.

Шырокая косць; шырокі ў косці — пра шыракаплечага, каранастага чалавека.

Язык без касцей гл. язык.

Як без касцей — пра чалавека са спрытным, гібкім целам.

Як косць у горле — пра таго (тое), што вельмі перашкаджае, дакучае каму‑н., даймае каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лу́піна ’губа’ (докш., Янк. Мат.), ’тоўстая губа’ (міёр., Нар. словатв.). Да лу́па1 (гл.).

Лупі́на ’вонкавая абалонка плода, семя’, ’шкарлупіна ад яйка’, ’высеўкі’ (ТСБМ, Бес., Сцяшк., Сл. ПЗБ), лупі́нкаскура льнянога семя’ (Уладз.), лупі́ны ’бульбяныя ачысткі, адходы пасля ачысткі пладоў, семя, караняплодаў’ (ТСБМ, Бес., ТС, Вешт., Сцяшк.), лупі́нне ’шалупіны’ (ТСБМ). Укр. лупи́на, польск. łupina, палаб. lai̯pai̯nə, н.-луж. łupina, lupʼiny, upʼiny, в.-луж. łupizna, łupina, lupina, чэш. lupina, мар. łupina, славац. lupina, славен. lupína, lupinja, серб.-харв. лу̀пина, љу̀пина, лу̏пина, ц.-слав. лупина. Прасл. lupina ’абалонка, покрыва чаго-небудзь: шалупайка, шкарлупіна, лушпіна, кара, луска, ракавінка’ ўтворана ад lupiti > лупі́ць1 (гл.). Такі ж суфікс і ў літ. lupynà ’скурка, лупіна, луска’, ’худы конь’ (Слаўскі, 5, 341). Гл. Liet. term. 182, дзе Грынавяцкене і інш. бел. лексему выводзяць з літ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бараба́н, ‑а, м.

1. Ударны музычны інструмент у выглядзе шырокага цыліндра або рамы, на якія з аднаго ці двух бакоў нацягнута скура. Бадзёрыя гукі труб і зычны стук барабана біліся ў шыбы вокан, вабячы Рыгора. Гартны. З вясны да восені кожнай раніцы чуюцца тут гукі горна, гулкія ўдары барабана, дзіцячыя галасы, смех, песні. Хомчанка.

2. Спец. У розных машынах і механізмах — рухомая дэталь, якая мае форму цыліндра. На версе стары Тодарчык ці сама Волька Янкава кідаюць снапы ў барабан — у чорную ляпу малатарні. Пташнікаў. Сцёпка паспеў расстраляць усе патроны і зноў зарадзіў барабан. Хомчанка.

3. Спец. Цыліндрычная або шматгранная частка будынка, якая падтрымлівае купал. На выступе густа раслі дрэвы, а між дрэў шарэла вузкая будыніна, падобная на царкву без барабанаў і купалаў. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чу́чала, ‑а, н.

1. Набітая чым‑н. скура жывёлы або птушкі, якая знешнім выглядам нагадвае жывую жывёлу ці птушку. Чучала мядзведзя. □ — А я зрабіў у падарунак школе чучала палярнай савы, — паведаміў Тынэлькут. — Яна зусім як жывая. Бяганская. Калі на палях заканчваюцца ўсе работы, можна добра папаляваць з чучаламі на цецерукоў. Ігнаценка. // Фігура чалавека, зробленая з гліны, воску, саломы або набітай чым‑н. адзежы чалавека. У тэатрах і кабарэ загулялі чучалы Вільгельма і Франца-Язэпа. Гартны.

2. Пра неахайнага, бруднага, непрыгожа апранутага чалавека. [Насця:] — Ну, паглядзі ты [Кузьма] на сябе: на каго ты падобен у гэтым рызмане? Дзе ж ёсць другое такое пудзіла на свеце? Не чалавек, а чучала! Колас.

3. Разм. Ужываецца як лаянкавае слова. — Чучала! — паслаў.. [стражніку] Рыгор удагон і ў момант выпусціў з памяці паліцэйскага. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пасталы́, пасталэ́, постолэ́, постолы́, браг. пасту́лі; посто́лі, пустолы́ ’лыкавыя лапці’ (Маш., Булг., Янк. 3., Янк. БФ, Шпіл., Эр., Бес., Тарн., Сл. ПЗБ, Малч., Мат. Гом., Ян., Сл. Брэс.), ’скураныя лапці’ (ТСБМ, Касп., Мат. Гом., Сл. Брэс.; віц., Хрэст. дыял.), ’падстаўкі для ўмацавання ножак церніцы’ (Уладз.). Укр. пості́л, постоли́, рус. постолы́, польск. postoł, славен. póstol, серб.-харв. по̀сто̑, балг. постал, бостал ’чаравікі’, ’туфель’. Радлаў (4, 1291), Міклашыч (Türk. El. Nachtr., 2, 144), Гараеў (276), Вахрас (Наим. об., 151) выводзяць з тур. postal ’туфель’ (тур., крым.-тат. postскура’ < новаперс. < с.-перс. pōst ’тс’. Іншыя (Праабражэнскі, 2, 113; Младэнаў, 496) мяркуюць, што гэта слова мае і.-е. паходжанне (з *pod‑ і *tol‑), прыводзячы ў якасці роднаснага ст.-інд. padatalē ’падэшвы чаравікаў’, што малаімаверна. Улічваючы геаграфію пашырэння лексемы можна меркаваць аб асобным запазычанні цюркскага слова ва ўсх.-слав. і паўд.-слав. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)