право́рны, ‑ая, ‑ае.
Рухавы, спрытны. А чародкі маладых дзяўчат-паляшучак і праворных маладзіц.. пераміргваліся і кідалі смяшлівыя погляды ў бок маладога настаўніка. Колас. // Шпаркі, хуткі. Праворны ручаёк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пашпа́рыць 1 ’хутка пайсці’ (в.-дзв., Шатал.). Да па- і шпаркі (гл.). Аналагічна літ. skúosti ’хутка пайсці’ (< skubùs ’паспешны, шпаркі’, paskubà ’паспешнасць’).
Пашпа́рыць 2 ’кінуць, шпурнуць’ (дзярж., Нар. сл.). Балтызм (?). Параўн. брасл. шпа́рг̌ацца ’кідацца’, раг. шпа́рг̌аць ’кідаць чым-н., шыбаць, шпурляць’ (Сл. ПЗБ), роднасным да якіх Грынавяцкене (там жа, 5, 495) лічыць літ. spirgė́ti ’кідацца’. Галосны ‑а́‑ з ‑і‑, дзякуючы наступнаму ‑r‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ре́звый
1. (о человеке) жва́вы, гарэ́злівы; (шаловливый) дураслі́вы, сваво́льны;
2. (быстрый в беге) шпа́ркі.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сінякры́лы, ‑ая, ‑ае.
З сінімі крыламі. Б’ецца, ўецца шпаркі, лёгкі Сінякрылы матылёк. Багдановіч. / у паэт. ужыв. Іду, а неба нізкае, А ночка сінякрылая, І ўсё да болю блізкае, І ўсё — старонка мілая! Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
го́нчы, ‑ая, ‑ае.
Шпаркі ў бегу, прывучаны гнаць звера (пра пароду паляўнічых сабак). Гончы сабака. / у знач. наз. го́нчы, ‑ага, м. І пайшлі аднойчы мы На высокі груд З выжламі і гончымі — Паглядзець на цуд. Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разво́й, ‑ю, м. (рэдка).
Ход, разгортванне, развіццё чаго‑н. Але вайна яшчэ ў пачатку, Ідзе пакуль што сіл развой. Колас. А далей развой быў шпаркі: Не здзівіла навіна, Калі Дзіма ад цыгаркі Дасмактаўся да віна. Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Пахадны́ ’шпаркі, хуткі’, ’зручны, ёмкі’, пахаднб ’цёпла, добра’ (лід., слонім., Сцяшк. Сл.). Да па‑ і ⁺ходны: ц.-слав. ходьнь, серб.-харв. hödan ’праходны, дасягальны’, славен. hóden ’ходкі’, ’праходны’, в.-луж. khódny ’ходкі’, польск. chodny ’тс’, прасл. хо!!!ьnъ()ь).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ На́вуж ’наўскапыта, галопам’ (мсцісл., З нар.-сл.), навуш: «бегла навуш» (Куляшоў), у запісах Шымкевіча наводзь «очень быстро, во весь дух» (Грыг.). Няясна, магчыма, звязана з вуж- лы, в у иглы ’шпаркі, жвавы, борзды’; калі зыходзіць з навож, то да вазіць, везці, параўн. рус. науезд уехать, наудёр удрать, наулёт лететь і г. д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ле́ткі ’лёгкі’ (Сцяшк.), ’хуткі, шпаркі, рухавы, быстры на ногі’ (зэльв., Сл. паўн.-зах.; слонім., Нар. лекс.; карэліц., Нар. словатв.), лётка ’хутка’ (КЭС, лаг.), ’лёгка’ (в.-дзв., трак., ваўк., беласт., Сл. паўн.-зах.) і аналагічна леткае, лёгкія ’лёгкае’ (гродз., Сл. паўн.-зах.). Аформілася пад уплывам польск. teiki ’лёгкі’ з лёгкі (гл.). Сюды ж лёцянкі ’лёгенькі’ (Сцяшк.), а таксама лёцянкі ’рэдзенькі (пра суп)’ (Сцяшк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ва́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; незак.
1. каго-што. Вызначаць вагу; узважваць. Там.. [Толя] моўчкі важыў мяхі, браў мерку, высыпаў збожжа ў скрыню, рабіў запісы ў кнізе. Брыль.
2. Мець пэўную вагу. Важыў.. [зубр] больш за тысячу кілаграмаў, але быў, нягледзячы на сваю масіўнасць, вельмі шпаркі і спрытны ў руху. В. Вольскі.
3. Абл. Наважвацца, намервацца. Глядзіць — прывезлі тры цыстэрны, Шэсць грузавых, відаць, снарады. Што важыць вораг крыважэрны? Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)