Лётка 1 ’малая адтуліна ў вуллі ці ў калодзе пчол’ (ТСБМ, ТС, Сл. паўн.-зах.; слуц., КЭС; слаўг., Нар. сл.; глыб., вілен., ашм., іўеў., воран., З нар. сл.; рас., Шатал.; жлоб., добр., Мат. Гом.), лётак ’тс’ (Бяльк.), лётачка ’тс’ (лаг., Жд. 2). Да лётаць (гл.). Параўн. таксама ле́тка 2.
Лётка 2 ’буйная шраціна, круглая куля’ (ТС), малар. ’шрот’ (Сіг.), укр. льотка ’буйны шрот’ запазычаны з польск. lotka ’тс’, якое паходзіць з ням. Loth ’кавалак свінца ў якасці снарада’ або з ням. Lauf‑kugel ’малая куля’ > польск. lofka (Слаўскі, 4, 337). Няясна, аднак, паходжанне рус. уральск. лётка ’ружэйны карцеч’.
Лётка 3 ’малы лешч вагою да 1/2 фунта’ (Касп.), рус. лётка ’гусцяра’ (Зах. Дзвіна). Да ле́тка 3 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)