Пахадны́ ’шпаркі, хуткі’, ’зручны, ёмкі’, пахадно́ ’цёпла, добра’ (лід., слонім., Сцяшк. Сл.). Да па‑ і ⁺ходны: ц.-слав. ходьнъ, серб.-харв. hȍdan ’праходны, дасягальны’, славен. hóden ’ходкі’, ’праходны’, в.-луж. khódny ’ходкі’, польск. chodny ’тс’, прасл. xodьnъ(jь).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)