Лёгкія, ле́гкіе, лёхкі, лёгкы, лёхке ’орган дыхання’ (ТСБМ, Дразд.; арш., кам., бяроз., КЭС, Сцяшк.), лёгкае (Касп.), лёгкая ’тс’ (Ян.), лёгкія вантробы ’тс’ (Інстр. лекс.). Укр. ле́гкі, лехкі, льо́хкіе, ле́гке, рус. легкие, легкое, ст.-рус. легкоѥ, польск. lekkie, мазав. letka wątroba, н.-луж. laẑke, чэш. мар. ľehčiny ’вантробы’, мар.-славац. ľehké ’лёгкія’. Паўн. прасл. дыялектызм lьgъko‑je, lьgъkije. Генетычна тоеснае з папярэднім словам. Матывацыя назвы: пры разборцы тушы забітай жывёлы, калі ўсе вантробы кладуцца ў цэбар з вадой, лёгкія ўсплываюць. Аналагічна ў іншых мовах: англ. lights ’лёгкія некаторых жывёл’ — light ’лёгкі’, ісп. livianos — liviano (Фасмер, 2, 474; Слаўскі, 4, 132).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)