◎ Ле́ткі ’лёгкі’ (Сцяшк.), ’хуткі, шпаркі, рухавы, быстры на ногі’ (зэльв., Сл. паўн.-зах.; слонім., Нар. лекс.; карэліц., Нар. словатв.), лётка ’хутка’ (КЭС, лаг.), ’лёгка’ (в.-дзв., трак., ваўк., беласт., Сл. паўн.-зах.) і аналагічна леткае, лёгкія ’лёгкае’ (гродз., Сл. паўн.-зах.). Аформілася пад уплывам польск. teiki ’лёгкі’ з лёгкі (гл.). Сюды ж лёцянкі ’лёгенькі’ (Сцяшк.), а таксама лёцянкі ’рэдзенькі (пра суп)’ (Сцяшк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)