шпа́ркі, -ая, -ае.

Тое, што і хуткі (у 1 і 2 знач.).

Шпаркая язда.

Ш. погляд.

|| наз. шпа́ркасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шпа́ркі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. шпа́ркі шпа́ркая шпа́ркае шпа́ркія
Р. шпа́ркага шпа́ркай
шпа́ркае
шпа́ркага шпа́ркіх
Д. шпа́ркаму шпа́ркай шпа́ркаму шпа́ркім
В. шпа́ркі (неадуш.)
шпа́ркага (адуш.)
шпа́ркую шпа́ркае шпа́ркія (неадуш.)
шпа́ркіх (адуш.)
Т. шпа́ркім шпа́ркай
шпа́ркаю
шпа́ркім шпа́ркімі
М. шпа́ркім шпа́ркай шпа́ркім шпа́ркіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

шпа́ркі бы́стрый, ско́рый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шпа́ркі, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і хуткі (у 1–3 знач.). Шпаркая язда. □ Селянін без шапкі з ускудлачанымі валасамі віхрам імчаўся на шпаркім кані. Колас. Б’ецца, уецца шпаркі, лёгкі Сінякрылы матылёк. Багдановіч. Акінуўшы шпаркім поглядам усю карту Месяца, Дзянісаў працягваў: — Палёт на Месяц — гэта выдатна! Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шпа́рка прысл, шпа́ркі schnell, rasch

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ши́бкий прост. шпа́ркі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

го́нчы, -ая, -ае.

1. Шпаркі ў бегу, прывучаны гнаць звера.

Г. сабака.

2. у знач. наз. го́нчы, -ага, мн. -ыя, -ых, м. Пра сабаку такой пароды.

Брэх гончых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шпарчэ́йшы, ‑ая, ‑ае.

Выш. ст. да прым. шпаркі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wartki

борзды, шпаркі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

прово́рный (быстрый) бы́стры, жва́вы, бо́рзды, шпа́ркі; (ловкий) спры́тны, паваро́тлівы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)