Сядаві́ць ’садзіць’ (Сцяшк.), сядаві́ццасядаць, садзіцца’ (Сцяшк., Сл. ПЗБ), сядовэ́тыся ’тс’ (кам., Сл. ПЗБ), седаві́цсе (siedawicsie) ’тс’ (Федар. 1). Каўзатыў ад сядаць (гл.) са значэннем ’прапанаваць сесці; рабіць так, каб нехта сеў’, параўн. адносіны ставіць і стаяць (гл.). Відаць, не можа разглядацца асобна ад садавіць ’дапамагаць, прапанаваць сесці’ (гл.), для якога дапускаецца запазычанне з польскай, што нельга выключыць па лінгвагеаграфічных прычынах, аднак магчымы і другасны каўзатыў ад саджаць, садзіць, гл. Да словаўтварэння параўн. ст.-бел. седовати, седывати ’паседжваць’ (Сл. Скар.), суфікс якіх перадаваў шматкратнасць дзеяння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сяда́к ’той, хто едзе, наняўшы вазака’ (Нас.), ’пасажыр’ (Ласт., Некр. і Байк., Мат. Гом., Сцяшк. Сл.; парыц., Янк. Мат.), таксама сядо́к ’тс’, ’коннік, вершнік’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Утворана ад сядаць (у павозку, сані і інш.), у пары з ваза́к ’фурман’ (гл.), форма з суф. ‑ок, магчыма, пад уплывам рус. седо́к ’тс’ або яздок, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падсле́дны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і паддопытны. Падследны насцярожана павярнуў галаву да сведкі. Шамякін. Абое падследных былі затрыманы непасрэдна на месцы замаху і зробленага не адмаўляюць. Мехаў.

падсле́дны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца пад следствам, паддопытны. Падследныя хуліганы. / у знач. наз. падсле́дны, ‑ага, м.; падсле́дная, ‑ай, ж. Напрактыкаваныя дэфензіўшчыкі адразу адчулі, што падследны страціў прытомнасць. Машара. А госць, што ўцёк, ты кажаш, Дык той — ні даць ні ўзяць — А быў упаўнаважан З мяне дазнанне зняць. Ну, ясна ж, ён з падследным За стол не мог сядаць. Зуёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́сець ’хвароба, пошасць’ (ТС). Імаверна, першаснае посесць ці поседзь (у фанетычным запісе слова адбілася аглушэнне канцавога зычнага) ад посе́сці ’набыць’ (ТС), параўн. польск. posiadać ’мець пры сабе’, адсюль посесць / поседзь ’набытая хвароба’; падобным чынам славен. nahod ’хвароба’ ’тое, што найшло, з’явілася’. Тады да сесці, сядаць (гл.). Параўн. таксама славен. дыял. pošast — тое, што і nahod ’хвароба, запаленне, насмарк, катар’, аналагічна, як і пошасць, утворана ад *pošedti, таксама каш. pošedło ’зараза’ (Куркіна, Диал. структура, 171). Не выключана таксама, што гэта эўфемізм ад *sětь ’госць’, параўн. рус. посетить ’наведаць’, ст.-сл. посѣтити ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Се́сці ‘апусціцца сагнуўшыся, прысесці’, ‘асесці’, ‘выскачыць на скуры (пра скулу і інш.)’, ‘паменшыцца ад вільгаці, збегчыся (пра тканіны і пад.)’ (ТСБМ, Ласт., Стан., Некр. і Байк., Варл., Сл. ПЗБ, ТС), сесць ‘тс’ (Ласт., Касп., Бяльк.), се́гці ‘тс’ (гродз., Сл. ПЗБ), сёхці ‘тс’ (Сцяшк. Сл.), сехч, се́хчы ‘тс’ (Сл. ПЗБ, Скарбы). Працяг прасл. *sěsti (< *sēd‑ti), якое адлюстраваў ва ўкр. сі́сти, рус. сесть, стараж.-рус. сѣсти, польск. siąść, чэш. sěsti, славац. дыял. säsť, sasci, серб.-харв. сје̏сти, славен. sẹ́sti, балг. ся́дам, ст.-слав. сѣсти. Роднасныя літ. seti, sė́duсядаць’, ст.-прус. sīdons ‘той, які сядзіць’; гл. Траўтман, 258; Фасмер, 3, 615; Махэк₂, 538; Борысь, 544; Сной₁, 564; ESJSt, 13, 808–809. Далей гл. садзіць, сядзець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сади́тьсяI несов.

1. садзі́цца; (усаживаться — ещё) уса́джвацца; (только в повелительном наклонении, при приглашении сесть) сяда́ць;

сади́тесь, пожа́луйста сяда́йце, калі́ ла́ска;

2. (о тканях) збяга́цца;

3. (о солнце) захо́дзіць;

4. (оседать) асяда́ць, садзі́цца;

5. (опускаться — о пыли, снеге, копоти и т. п.) садзі́цца;

сади́ться на мель садзі́цца на мель;

сади́ться в кало́шу разг. садзі́цца ў галёш;

сади́ться в лу́жу разг. садзі́цца ў лу́жыну.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прасе́сць, про́сесць, просясць, прасніц, прыссаць, просяць, просість, про́сець, просеет, просіест, пранізаць, прошву ст, протает (Сл. ПЗБ, Бяльк., Шатал., Улада., ТС, З нар. сл., Ян., Мат. Маг., Нар. сл.). Асноўныя значэнні: ’адлегласць на ткацкім станку ад пярэдняга навоя да бёрдаў (нітоў) і кавалак палатна, вытканы на гэтым участку асновы’; ’частка намотанай на станок асновы, якая адпускаецца ддя ткання на адзін раз’; ’верхняя ці ніжняя частка асновы (або прамежак паміж імі), праз якія праходзіць чаўнок’; ’палатно, сатканае за I прыём; кавалак саматканага палатна каля 30 см’; ’вытканае, але яшчэ не адрэзанае ад кроснаў палатно’. Рус. прошесть ’палатно ў станку ад калоды або прышвы да бёрда’ (Даль), просесть, просесть, прошесъ ’мера даўжыні палатна або асновы ў працэсе ткання, роўная адлегласці паміж навоем і бёрдамі’, укр. палес. просэсць ’даўжыня палатна, роўная аднаму абароту нітак асновы вакол навоя’. Чумакова (ЭИРЯ, 1968, 181 і наст.) прыводзіць яшчэ польск. абл. (без дакладнай фіксацыі) proszejść ’палатно, якое знаходзіцца ў рабоце на ткацкім станку’, але яго фанетычная форма ўказвае, хутчэй, на запазычанне з усходнеславянскіх моў. У спецыялізаваным слоўніку Фаліньскай (Słown., 1) яно не адзначана. Складанае слова, у якім цяжка вызначыць як галосную, так і першую зычную кораня. Чумакова (там жа) на рускай тэрыторыі асноўнай лічыць форму прошесть і ўзводзіць яе да кораня *xod‑ у ступені рэдукцыі: *pro‑xbd‑tь, г. зн. першапачаткова назва дзеяння ’ход чаўнака’, якое потым перайшло ў сферу канкрэтных назваў. На беларускай тэрыторыі форма з шыпячым адзначана толькі ў магілёўскіх гаворках. На нашу думку, суаднесенасць гэтых формаў у рускай мове аналагічна пары насесть, насест / нашесть, нашест ’седала’. Адсутнасць Ъ ў Даля ў формах з шыпячымі, магчыма, тлумачыцца тым, што ён супастаўляе іх з шест. Мена с/ш можа быць абумоўлена як вядомым чаргаваннем у рускіх говарках свісцячых і шыпячых (гл. Філін, Происх., 267), так і проста дысіміляцыяй свісцячых у гэтым слове; на аснове беларускіх формаў галосную ў корані можна ўзнавіць як ь. Тады зыходная форма — *pro‑sed‑tь, г. зн. месца, дзе атпушчаная аснова прасядае, каб утварыўся зеў і можна было б прасоўваць чаўнок. Параўн.: Лтпусьце прасееш, бо малыя зявэ (Шатал., 139). Словаўтварэнне аналагічна, як у слоў прапасі^ і інш. З пункту погляду вызначэння галоснага ў корані выклікае сумненні ўкраінскі прыклад. Але параўн. укр. палес. ссдатсядаць’, ссдушка ’лавачка’, дзе галосны ў корані, несумненна, з 1 > . Улічваючы старажытнасць словаўтварэння, можна рэканструяваць прасл. *prosestь. Паводле Смулковай (Балто-слав. иссл.–1980, 208), дыял. prasʼėsʼc’ — балтызм, што выводзіцца з prasiskėti ’рассунуцца, рассоўвацца, раскрыцца’; Смачынскі (там жа) адносіць да sieti ’вязаць’, на думку Смулковай — сумніўна

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)