Мясні́цы, мясніці, мнясніцэ ’мясаед’ (паст., беласт., драг., Сл. ПЗБ), рус. (?) паўд. мясница ’скаромныя дні’ (Даль). Утворана ад прыметніка мясны (Смяса) пры дапамозе суфікса ‑іц‑ы (як радаўніца). Лексема ўжываецца ў мн. л., таму што перыяд мясаеду працягваецца цэлы тыдзень.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піску́ха ’(скаромны) абрад, вячэра перад Вадохрышчам’ (лельч., гом., Мат. Гом.). Да пі́скаць, піск (гл.). Матывацыя наймення няясная. Магчыма, калька літ. raudìnė ’малітва за памерлых з плачам і галашэннем’, raudà, raudãvimas ’плач, плач з галашэннем’, якое Лаўчутэ (Балто-слав. этнояз. отношения, 30) лічыць крыніцай бел. радуніца (радаўніца) ’дзень памінання памерлых, дзяды’; калькаваная назва ўтворана, каб пазбегнуць асацыяцый з ра́ды, ра́давацца ’весяліцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тро́йца, ‑ы, ж.

1. У хрысціянскай рэлігіі — трыадзінае бажаство, у якім спалучаюцца тры асобы: бог-бацька, бог-сын і бог-дух святы.

2. Свята хрысціянскай царквы, якое адзначаецца на пяцідзесяты дзень пасля вялікадня; сёмуха. [Яўхім:] — Кланяліся .. [каменю], маліліся і нават у такія святы, як радаўніца, тройца, прыходзілі пад камень частавацца і, адыходзячы, пакідалі трохі ежы. Пестрак.

3. Разм. Пра трох асоб, якія звычайна бываюць разам і сябруюць. [Сёмка:] — Дурная будзе Зося, калі .. не выпра з хаты ўсю тройцу... Гартны. У саўгасе добра памятаюць, як хадзіла да Федасюка на склад дружная тройца: кіраўнік аддзялення, галоўны заатэхнік і ветфельчар. «Вожык».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

частава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; незак.

1. Піць, есці, курыць тое, чым частуюць. Галя дастала з кішэні плашча невялічкі папяровы згортачак з цукеркамі, купленымі ў краме ў Сялібе, і аддала пляменніку — частуйся, ласун. Ермаловіч. [Глеб Іванавіч] прысеў да стала, дастаў пачак «Нёману», закурыў, прапанаваў гаспадару частавацца. Дуброўскі. // Есці з задавальненнем што‑н. смачнае; есці, піць кампаніяй. Падходзілі да Петраковай талеркі людзі і за падарункі гарэлачкай частаваліся. Гарэцкі. [Яўхім:] — Кланяліся яму [каменю], маліліся і нават у такія святы, як радаўніца, тройца, прыходзілі пад камень частавацца і, адыходзячы, пакідалі трохі ежы. Пестрак.

2. Зал. да частаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Право́дніца ’наступная нядзеля пасля Вялікадня (Паскі)’ (Гарэц., Мядзв.), правадная (нядзеля) ’памінальная’ (Нас.), приводная нядзеля, правадной ’Фаміна нядзеля’ (Шат.), правадны ’паслявелікодны’ (Мат. Гом.), провад ’паніхіда’ (Нас.). Рус. дыял. провадырадаўніца, памінанне памерлых’, ’пахаванне’, ’праводзіны вясны’, проводная педеля ’Фаміны тыдзень’, укр. провады ’Фаміны тыдзень’, ’праводзіны русалак песнямі ў першы панядзелак пасля свят Сёмухі’, польск. przewocinica, przewodniczna, przewodna niedziela ’першы тыдзень пасля Вялікадня’, чэш. provod, provodm nedele ’першая нядзеля пасля Вялікадня’. Да праводзіць. У рымска-каталіцкай абраднасці назва тлумачыцца тым, што ў гэты дзень новаахрышчаныя людзі ішлі “провадам” да храма, або тым, што ў гэту нядзелю адбывалася працэсія да храма з вяночкамі. Але, відаць, першаснае значэнне — гэта сляды дахрысціянскага культу памерлых і ўшанавання духаў прыроды, як гэта захавалася ва ўсходніх славян (гл. Махэк₂, 452).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́дуга, ра́духа ’вясёлка’ (ТСБМ; зэльв., маст., Сл. ПЗБ; Сцяшк.; пруж., ДАБМ, камент.), радзіха ’вясёлка’ (слонім., ДАБМ, камент.), рус. ра́дуга, рус. дыял. ра́йдуга, ра́вдуга, ра́духа, ра́дута, радуни́ца, укр. ра́йдуга, ра́дуга. Усходнеславянскі лакальны тэрмін. На Беларусі зафіксаваны паўсюдна (ДАБМ, карта № 312). Складаецца з дзвюх частак: ра‑ (рай) і дуга (гл.). Галоўную цяжкасць уяўляе тлумачэнне першай часткі слова ра‑. Па народных уяўленнях радуга з’яўляецца добрай прыметай, выражэннем божай ласкі, параўн. рус. дыял. божья дуга ’вясёлка’, таму верагодным падаецца збліжэнне яе са словамі ра́ды, ра́дасць (гл.). На карысць гэтага сведчыць і назвы рэаліі з коранем *vesel‑вясёлка, весялуха (гл.), а таксама найменні ра́довіца, ра́давіца, ра́даўніца (ТС). Па іншай версіі, слова ўтварылася ў выніку гаплалогіі ад спалучэння тыпу *рада‑дуга, як будні з *будьни(е) дьни (Чарных, 2, 95; Талстой, ОЛА, Исследов., 1974, 52). Найбольш верагодным лічаць паходжанне з *radǫga, вытворнага ад * rad‑ і dǫg‑ (> дуга, гл.) (Фасмер, 3, 431; Праабражэнскі 2, 171; Талстой, ОЛА, Исследов., 1974, 52). Палес. ра́довіца, ра́давіца ўтворана ад кораня *rad‑ як бліскавіца, зараніца (Талстой, там жа, 30). Адносна распаўсюджання ў еўрапейскіх назвах вясёлкі матывацыі ’радасць, шчасце, весялосць’ гл. ALE, 1, 9. Другі элемент у шмат якіх мовах разумеецца як ’лук’, гл. Алінеі, ОЛА, Исследов. 1983, 106–110; Жураўлёў, Язык и миф, 69, 179–180 (з аглядам літ-ры).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)