Ра́даўніца

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Ра́даўніца
Р. Ра́даўніцы
Д. Ра́даўніцы
В. Ра́даўніцу
Т. Ра́даўніцай
Ра́даўніцаю
М. Ра́даўніцы

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Ра́даўніца ж., рел. Ра́дуница

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ра́даўніца, ‑ы, ж.

Дзень на першым тыдні пасля вялікадня, калі памінаюць нябожчыкаў на магілах; звычай захаваўся ў праваслаўных як перажытак старажытнага культу памёршых. На радаўніцу насілі стравы на бацькаву магілу, каб было яму што пад’есці. Багдановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ра́даўніца1 ’памінальны дзень’ (ТСБМ, Др.-Падб., Рам. 8, Касп.), ’гандлёвы дзень у аўторак на Фаміным тыдні’ (віл., Яшк. Мясц.), ра́дуніца ’памінальны тыдзень’ (Бяльк.), ра́дульніца (Ян.), ра́доница, ра́дуница ’тс’ (Нас.), раданіца ’тс’ (Гарэц., Рам. 8), ра́доўніца ’тс’ (ТС), ст.-бел. радуница (1522 г.), рус. ра́дуница, дыял. радуни́ца, ра́довница, ра́дошница, ра́дунки ’радуніца’, радуни́ца ’Фаміны тыдзень’ ’вясёлка’, ст.-рус. радуница. Збліжаюць з рад, тлумачачы з першапачатковага ’свята радаснага памінання памерлых на Вялікдзень у сувязі з уваскрасеннем Хрыста’ (Фасмер, 3, 431), параўн. рус. дыял. Христов деньрадаўніца’. Няпэўна. Малаверагодным падаецца збліжэнне з род, якое грунтуецца на рус. дыял. выразе родителки ’памінальны дзень’, родитель ’памерлы сваяк увогуле’ (Патабня, РФВ, 1, 84). Праводзячы паралелі паміж славянскім і літоўскім язычніцкім абрадам галашэння над памерлымі, які на мяжы Літвы і Беларусі існаваў да пачатку XX ст., Лаўчутэ (Балтизмы, 127–129) даводзіць, што назва ра́даўніца ўтворана на аснове літ. дзеяслова raudóti ’галасіць’, ’моцна плакаць’, raudìne ’малітва з плачам і галашэннем за памерлых’, параўн. суфіксальныя варыянты raudė́ti, raudáuti ’плакаць’, ’галасіць’. Перамяшчэнне дыфтонга ‑аў‑ з першага на другі склад магло адбыцца пад уздзеяннем славянскага рад, з якім славяне пачалі збліжаць незразумелую для іх назву, што сумніўна, гл. Анікін, Опыт, 261. Малаверагодна вывядзенне з незафіксаванага грэч. *ροδωνια ад ροδον ’ружа’ (Дзясніцкая, Слав. языкозн., IX, 92), гл. Жураўлёў, Язык и миф, 393.

Ра́даўніца2 ’вясёлка’ (Мат. Гом.). Ад ра́ды, радавацца (гл.) па ўзору вясёлка (гл.).

Радаўні́ца ’беспарадак’: у яе вечная радаўніца (капыл., Жыв. сл.). Няясна, магчыма, ад ра́даўніца1 — ’перадсвяточнае прыбіранне’? (сувязь з рад, парадак здаецца незразумелай у словаўтваральным плане).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ра́дуница рел. Ра́даўніца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

руса́лии мн., этн. Ра́даўніца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ме́рскі велікдзеньрадаўніца’ (ТС) — пераклад са ст.-рус., ц.-слав. навь ’мёртвы’, параўн. укр. на́всьний великдень, рус. навий деньрадаўніца’, драг. наўське ’тс’. Да мерці > мрэц (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мя́ртвы, мяртвы ’мёртвы’ (Шат., Растарг.; чэрв., Сл. ПЗБ), ’абамлелы’ (мядз., паст., лях., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.), мАртвых вялікдзеньрадаўніца’ (Шат.). З польск. martwy ’мёртвы’ пры ад’ідэацыі бел. мёртвы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́вад1 ’правадыр, камандзір’ (Шн.). Нулявы дэрыват ад право́дзіць; параўн. і ўкр. провідні́к ’праваднік, кіраўнік’, польск. przewodnik ’тс’, przewód ’важак’ (рыбаводны тэрмін).

Про́вад2 ’дрот для перадачы электрычнага току’ (ТСБМ). Запазычанне або калька рус. про́вод у тым жа значэнні.

Про́вад3, про́вады, про́воды ’пахаванне, хаўтуры’ (Нас., Касп.; лях., Сл. ПЗБ; ТС), ’радаўніца’ (Сцяшк. Сл.). Укр. про́від ’пахавальная працэсія’, рус. про́воды сярод іншых значэнняў ’пахаванне, хаўтуры; радаўніца’, чэш. provod ’другая нядзеля пасля Пасхі’. Этымалогія ідэнтычная провад1; больш падрабязна гл. право́дная нядзеля.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́дуніца ’дзень памінання продкаў’ (Скарбы; гом., Талстая, Полес.), радуніца: да абеда плачуць, а па абедзе скачуць (Сержп. Казкі), ра́дунішта (ра́дашна) нядзеля ’тыдзень пасля Вялікадня’ (Мат. Гом.), ра́данец ’тс’ ’радаўніца’ (КЭС), параўн. рус. ра́дуница ’тс’, радуни́ца ’Фаміны тыдзень’. Гл. радаўніца. Паводле Анікіна (Опыт, 261), названыя формы з’яўляюцца больш раннімі, чым формы са слядамі дыфтонга au, якім прыпісваецца балтыйскае паходжанне (Лаучутэ, Балтизмы, 127–129) і якія могуць адлюстроўваць збліжэнне з радавацца (гл.). На гэтай падставе нельга не пагадзіцца з Жураўлёвым (Язык и миф, 393), што з’ява можа мець дахрысціянскія вытокі і славянскія карані, параўн. балг. редуни́ца ’рад, шэраг’ (Сб. НУ, 38, 138), изре́ждам ’прычытаць, пералічаць’, редо́вна неде́ля ’другі тыдзень перад Сырапустным або трэці перад Вялікім постам’, редовна́ неде́ля ’тыдзень ад Мясаеда да Сырапустнага тыдня’ (узводзіцца да ред ’рад’, БЕР, 3, 201) і жытом. ра́довый дэньрадаўніца’ (Талстая, Полес., 205).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)