пу́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; незак., каго (што).
Страшыць, пужаць (жывёлу); пужаючы, разганяць, адганяць адкуль-н.
Машыны пудзілі жывёлу.
П. варон.
|| зак. спу́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны, напу́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны і успу́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Пу́дзіла (ТСБМ; Шат.; віл., асіп., ганц., паст., Сл. ПЗБ; Бяльк.), ’страшыдла пужаць курэй’ (Варл.), пу́дзвіло, пу́дзіло ’пудзіла; неахайнік’ (ТС). Ад пу́дзіць ’пужаць, адганяць’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пужа́цца несов.
1. пуга́ться; устраша́ться, страши́ться;
2. страд. пуга́ться; устраша́ться; запу́гиваться; вспу́гиваться; см. пужа́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Іспуга́цца ’спужацца’ (Сл. паўн.-зах.). З рус. испуга́ться. Гл. пужаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
радко́м, прысл.
Разм. У адзін рад. А як ужо пачне змяркацца І зоркі ў небе замігаюць, Пужаць іх страхі пачынаюць. Тады браты радком садзяцца, Плячо ў плячо, але прызнацца, Што страшна ім, ніхто не хоча. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пу́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак., каго-што.
Страшыць, пужаць (жывёлу). Машыны пудзілі жывёлу. // Пужаючы, разганяць, адганяць адкуль‑н. [Макейчык:] — Бачыце, што нарабілі гэтыя рагатыя разбойнікі [ласі]? Каб я іх не пудзіў, дык яны б і да гадавальніка дабраліся! Паслядовіч. [Дырэктар:] — Вы будзеце толькі шумець і рыбу пудзіць. Рунец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пужну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.
1. Аднакр. да пужаць (у 2 знач.).
2. Прыстрашыць, прыпужнуць. [Жагула:] Я ўзяў стрэльбу, разы два пужнуў, то .. [сабакі] і супакоіліся. Крапіва. Зубра ж не чуваць. Пужнуў ад сябе назолу-чалавека і, пэўна, застаўся стаяць у сваёй велічнай адзіноце. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Пужа́ка ’здань, прывід’ (ТС), пужайка ’вобарацень’: вуйдзе певень, а зойдзе пень (мазыр., Цыхун, вусн. паведамл.), пу́жално ’здань’ (ТС), пу́жалка ’пудзіла; здань прывід; застрашванне дзяцей’ (ТС). Ад пужаць ’палохаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пужа́к ’марынарка, пінжак’, паржак ’тс’ (ветк., хойн., нараўл., Мат. Гом.). З рус. пиджак < англ. pea‑jacket, гл. жакет (Фасмер, 3, 259) з характэрным для палескнх гаворак спрашчэннем спалучэння дж > ж і, магчыма, іранічным збліжэннем з пужаць ’палохаць’ ці дэфармацыяй у выніку дээтымалагізацыі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пу́жала ’пудзіла’ (ТСБМ, Касп.), пужа́ла ’тс’ (Нас., Гарэц., Бяльк.; полац., Янк. 2), пужа́дла, пужа́йла (паст., брасл., Сл. ПЗБ; Жд. 2), пужа́йло ’пудзіла; нелюдзімы чалавек’ (ТС; нараўл., добр., Мат. Гом.). Утворана ад пужа́ць (гл.), параўн.: здзелав с онучки пужайло и ходзя кругом, пужая верабьёв (Рам. 3).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)