Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
пужа́цьнесов.
1. пуга́ть; устраша́ть, запу́гивать;
2. (пугая, заставлять подниматься с места) вспу́гивать
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пужа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1. Наводзіць страх, палохаць. Пукатыя вочы, крывая дзюба [пугача] нават цяпер пужаюць.Маўр.Вецер гойсае па пушчы і галлё сухое трушчыць, птушанят малых пужае на яліне у гняздзе.Грахоўскі.// Прымушаць баяцца каго‑, чаго‑н., страшыць кім‑, чым‑н. Пужаць дзяцей бабай-ягой. □ Словы «генеральная рэпетыцыя» здаваліся сялянам нейкім страшыдлам, ім нават пужалі дзяцей.Пшыркоў.// Выклікаць трывогу. Работа не пужала мяне, а пужала беспрасветнасць яе.Скрыган.[Доктар:] — Але скажу вам, што жанчына, якая ніколі не плача, мяне пужае і.. замарожвае.Васілевіч.
2. Спужаўшы, прымушаць падняцца з месца, пабегчы, паляцець. Прыжмурыўшы вока, Міколка ўглядаецца ў далёкую грушу .. — Ізноў нехта бусла пужае...Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)