пудзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак., каго-што.

Страшыць, пужаць (жывёлу). Машыны пудзілі жывёлу. // Пужаючы, разганяць, адганяць адкуль‑н. [Макейчык:] — Бачыце, што нарабілі гэтыя рагатыя разбойнікі [ласі]? Каб я іх не пудзіў, дык яны б і да гадавальніка дабраліся! Паслядовіч. [Дырэктар:] — Вы будзеце толькі шумець і рыбу пудзіць. Рунец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)