Прыдушка́ць ’захутаць усяго цалкам’ (Ян.). Прыставачна-суфіксальнае ўтварэнне ад душа́ (гл.) з матывацыяй ’схаваць душу (г. зн. чалавека; тут немаўля)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малдзіць ’гаварыць адно і тое ж, бубніць’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа, 3, 23), з літ. maldýti ’паломнічаць’, ’заспакойваць немаўля’, ’вельмі прасіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сысу́н, ‑а, м.

1. Дзіцяня млекакормячай жывёліны, якое ссе маці. Цётка Палагея, трымаючы за заднія ногі чорнагаловага сысуна, тройчы лінула на яго вады з кубка. Ермаловіч. // Разм. жарт. Маленькае дзіця; немаўля. // Разм. іран. Малады, нявопытны ў якой‑н. справе чалавек.

2. толькі мн. (сысуны́, ‑оў). Тое, што і млекакормячыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Малазённемаўля, грудное дзіця’ (Федар. 7). Утворана, як маладзей (гл.), з mold‑ і суф. ‑ěnъ. Мена дз > з (гл. Карскі, 1, 350–351). Да малады́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Нічаге́за (нічогеза) ’злая жанчына’: Той то вельмі добрэз‑ ный, а вона нічогеза (ТС). Ад нічогі ’дрэнны, злы’, экспрэсіўны суфікс ‑еза, параўн. малёнезянемаўля’ (Карскі 2-3, 31).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кармі́ць, кармлю́, ко́рміш, ко́рміць; ко́рмлены; незак., каго (што).

1. чым і без дап. Даваць ежу, корм.

К. дзіця.

Пара к. карову.

2. Выкормліваць дзіця сваім малаком.

К. немаўля.

3. перан. Забяспечваць неабходным для пражыцця, утрымліваць.

К. сірот.

Карміць абяцанкамі — абяцаць зрабіць што-н., але не выканаць.

|| зак. накармі́ць, -кармлю́, -ко́рміш, -ко́рміць; -ко́рмлены (да 1 і 2 знач.), пакармі́ць, -кармлю́, -ко́рміш, -ко́рміць; -ко́рмлены (да 1 і 2 знач.), пракармі́ць, -кармлю́, -ко́рміш, -ко́рміць; -ко́рмлены (да 3 знач.); наз. прако́рм, -у, м. (да 3 знач.) і пракармле́нне, -я, н. (да 3 знач.).

|| наз. кармле́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Маладзён, маладзёнак ’малады, малы, малакасос’ (Нас.), ’падлетак, малы’ (Шат.), ’жаніх у час вяселля’ (Касп., Пан.), ’малады хлопец, мужчына’ (Нар. Гом.), ’нядаўна народжанае дзіця’ (КЭС, лаг.). Рус. молодёны ’малады з маладой’, молодённемаўля’, ’малады чалавек’, польск. młodzień ’юнак’. Да прасл. mold‑ěnъ < moldъ > малады́ (гл.). Сюды ж маладзёна, маладзёнка ’маладзіца’ ’маладая дзяўчына’ (ТС, Нар. Гом.), маладзёны ’маладыя ў час вяселля’ (паўн.-усх., КЭС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разгу́тываць ’гушкаць’ (Юрч. СНЛ), што да гу́таць ’тс’, рус. дыял. гу́тать ’гушкаць немаўля’, укр. гу́тати ’гойдаць’, гута́т ’калыхаць дзіця’, гу́тапка ’калыска’. Да гукапераймальнага (імітатыўнага) гу‑та‑та́ пры падкідванні дзіцяці на руках. Няма патрэбы бачыць у названых словах вынік змянення формы гойдаць або гушкаць праз прамежкавае значэнне ’забаўляць, загаворваць’ (ЕСУМ, 1, 629) ці ўзводзіць да і.-е. *gou‑ з суфіксам ‑t‑ati (ЭССЯ, 7, 179).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маладзе́ны (мн.) (уст.) ’хрэсьбіны’ (карм., гом., Мат. Гом.), маладзёны ’другі дзень каляд’ (паўн.-усх., Шн.), рус. смал. молодёны ’абрад на другі дзень каляд: жанчыны з немаўлятамі прыходзяць з падарункамі да павітухі, якая прымала ў іх дзяцей, а яна іх частуе’. Утворана ад ⁺маладзеньнемаўля’. Параўн. рус. уладз. молодень ’тс’, а таксама польск. dzień młodzianków ’другі дзень каляд’ — у знак памяці аб разні немаўлят, якая была праведзена паводле загаду Ірада 28 студзеня’, młodzian ’юнак, малады чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лёля, лёлечка, лёлька ’кашуля (з дзіцячай мовы)’ (Гарэц., Янк. 11, Клім., Некр., Жд. I, Бяльк., Шат., Мат. Гом., Нас.; слаўг., Мат. Маг.; паўд.-мін., КЭС). Укр., рус. смал. лёля ’тс’, кур. лёлька ’маленькае дзіцё’. Усх.-слав. утварэнне, звязанае, відавочна, з літ. lelė̃ ’грудное дзіцё, немаўля’. Фасмер (2, 479), аднак, параўноўвае рус. лексему з іншымі слав., напрыклад, з серб.-харв. љелна ’старэйшая сястра’, укр. лельо ’татачка’ (параўн. і рус. свярдл. лелько ’хрышчоны бацька’), балг. леля ’цётка’ і інш., якія (паводле Шаўра, Etymologie, 22) адносяцца да асновы lel‑/lal‑ і з’яўляюцца ўтварэннем у дзіцячай мове. Параўн. таксама ле́ля.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)