Маладзе́ны (мн.) (уст.) ’хрэсьбіны’ (карм., гом., Мат. Гом.), маладзёны ’другі дзень каляд’ (паўн.-усх., Шн.), рус. смал. молодёны ’абрад на другі дзень каляд: жанчыны з немаўлятамі прыходзяць з падарункамі да павітухі, якая прымала ў іх дзяцей, а яна іх частуе’. Утворана ад ⁺маладзень ’немаўля’. Параўн. рус. уладз. молодень ’тс’, а таксама польск. dzień młodzianków ’другі дзень каляд’ — у знак памяці аб разні немаўлят, якая была праведзена паводле загаду Ірада 28 студзеня’, młodzian ’юнак, малады чалавек’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)