Ву́жачкі ’расліна касач жоўты, Iris pseudacorus L.’ (Гарэц., Кіс., 68). Рус. ужик, узик ’шабельнік балотны, Comarum palustre’, укр. ужачкікасач жоўты’. Як заўважае Аненкаў (178), рус. ужик, відавочна, з узик ад узкий паводле формы лісця. Параўн. іншыя назвы гэтай расліны: касач, рус. косатик, сабельник. Але ў гэтым выпадку для бел. і ўкр. слоў цяжка вытлумачыць словаўтварэнне. Відавочна, тут больш прыймальным з’яўляецца разгляд гэтай назвы як памяншальнай ад вужака > вужачка > вужачкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пло́шчайкасач, Iris L.’ (гродз., Нар. лекс.). Да клюшняй, плюшнік (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́нская раго́жакасач жоўты, Iris pseudacorus L.’ (Нар. лекс.). Да конь© (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́нна1 ’гатунак груш’ (ТС, Мат. Гом.). З польск. panna ’тс’.

Па́нна2касач жоўты, Iris pseudacorus L.’ (Бес.). Пераноснае значэнне ад панна < польск. panna ’дзяўчына’. Семантычную матывацыю гл. па́нка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мачоўніккасач жоўты, Iris pseudacorus L.’ (стол., Бейл.; ТС). З мячэ́ўнік (гл.) пад уплывам вядомага на Палессі мач ’драўляныя вілы’. Такое найменне касача перайшло з роду гладыёлусаў (Gladiolus) у выніку блытаніны (з-за падабенства).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піскунец ’плюшчай галінасты, Sparganium ramosum Huds.’ (паўн.-усх., Кіс.). Да піск (гл.); матывацыя наймення застаецца няяснай, аднак іншая назва — плюшчай, звязаная з плюха ’аер, касач’ (ТС), сведчыць пра падабенства ў выкарыстанні ніжняй часткі лістоў у якасці пішчалак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мячэўнік ’трыснёг звычайны, Phragmites communis Trin.’ (паўн.-усх., Кіс.), ’чарот, Scirpus L.’ (смарг., Сцяшк. Сл.), ’сіт, Juncus L.’ (віл., Сл. ПЗБ), ’касач, Iris pseudacorus L. (круп., Нар. сл.), ’зараснік касачоў’ (Бяльк.), ’пухоўка, рагоз шыракалісты, Typha latifolia L.’ (маг., чэрв., Сл. ПЗБ; расон., Шатал.; Касп., Мат. Маг., Мат. Гом.), слаўг. мёчаўнік ’тс’ (Яшк.). Усе да меч (гл.). Аб суфіксе ‑оунік гл. Сцяцко, Афікс. наз., 171. Параўн. аналагічна ст.-рус. мечевник ’трыснёг’ (XV ст.), польск. mieczykкасач’, ’гладыёлус’, чэш. mećik ’тс’, харв. mącić, тайнае ’тс’ — ад теіь — пераклад лац. gladiolus. Названы паводле падабенства па форме лістоў раслін да мяча.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ляпе́ха, лепе́ха́ ’аер’, ’маннік вялікі, Glyceria L.’, сіва лепе́хакасач’ (ТС). Укр. лепеха́ ’чарот лясны, Scirpus silvaticus L.’ ’аер, Acorus calamus’, лепі́х ’маннік’, польск. liepiech ’асака, Carex’. Прасл. Lepexa (< lepati) ляпаць’, семантычна блізкага да lěpiti (Трубачоў, Эт. сл., 14, 117–119). Гл. таксама Фасмер, 2, 483; Слаўскі, 4, 166.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Петушо́к, пятушоккасач жоўты, Iris pseudacorus L.’ (ветк., лоеў., б.-каш., брагін., Мат. Гом.), птушкі ’тс’ (Юрч. СНЛ). параўн. пёўнык ’тс’ (нараўл., жытк., Мат. Гом.). Укр. піўных, когутик ’тс’, рус. петухи, петушки назвіваюць розныя расліны з голым сцяблом і гронкамі кветак (Мяркулава, Очерки, 136). Да пяту́х ’певень’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́ўніккасач’ (мазыр., Жыв. сл.), пе́ўнікі ’званец звычайны, Rhinantus L.’ (Шат.), ’сачавічнік вясенні, Orobus vernus L.’ (Кіс.), пі́ўнычкы ’братаўка дуброўная, Melampyrum nemorosum L.’ (бяроз., Нар. лекс.), пе́ўнікі ’капытнік, Calla palustris L.’ (бых., хойн., ЛА, 1) у выніку семантычнага пераносу паводле падабенства да грэбня пеўня альбо афарбоўкі (некалькі колераў) з пе́вень (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)