Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
каса́чI, -ча́м., бот.и́рис
каса́чII, -ча́м., зоол. коса́ч
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
каса́ч1, ‑а, м.
Травяністая шматгадовая расліна сямейства касачовых з доўгімі мечападобнымі лістамі і вялікімі кветкамі жоўтага, сіняга або фіялетавага колеру. У Акілініным агародчыку прабіваліся ўжо чырвоныя стрэлы півоняў і вострыя, як кінжалы, лісты касачоў.Вітка.
каса́ч2, ‑а, м.
Цецярук-самец, які ў адрозненне ад самкі мае ў хвасце доўгае выгнутае пер’е.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Касач 5/477, 486, 540—541 (укл.)
- » - сібірскі 5/486 (іл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КАСА́Ч (Павел Мікалаевіч) (20.11.1887, в. Рогава Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. — 7.12.1977),
бел. дзеяч самадзейнага мастацтва, кампазітар. Засл. дз. культуры Беларусі (1957). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1938). Творчы шлях пачаў у капэле Дз.Агрэнева-Славянскага ў 1907. У 1912—56 настаўнічаў. У 1946 арганізаваў хор студэнтаў у Нясвіжскім пед. вучылішчы, у 1952—64 узначальваў хор сельскага клуба в. Лявонавічы (Нясвіжскі р-н Мінскай вобл.), які пад яго кіраўніцтвам дасягнуў значнага выканальніцкага майстэрства, атрымаў званне народнага. Аўтар шэрагу песень (у т. л. «Хораша вясною ходзіцца», «Мой Нёман», «Беларусь мая», «Цімох», «Выйдзі, дзяўчына», «Кланялася жыта»), апрацовак бел.нар. песень («Жніўная», «Ой, сівы конь бяжыць» і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСА́Ч (Iris),
род кветкавых раслін сям. касачовых. Каля 250 відаў і 30 тыс. сартоў, якія ўзніклі ў выніку скрыжавання шэрагу відаў, аб’яднаных пад назвай К. гібрыднага садовага (I. hybrida hort). Пашыраны ва ўмераных паясах Паўн. паўшар’я. Трапляюцца ў стэпах, утвараюць касачовыя стэпы. На Беларусі 3 дзікарослыя віды К.: бязлісты (I. aphylla); сібірскі (I. sibirica, нар. назвы дзікія агуркі, калацец), абодва занесены ў Чырв. кнігу; жоўты (I. pseudacorus, нар. назвы косіца, кошыц, касарыкі, вужачкі). Трапляюцца па хмызняках у рачной пойме, на заліўных лугах, ускрайках балот. Сарты К. гібрыднага садовага: Крысмес Тайм (белы), Блю Сапфаер (блакітны), Уан Дэзайр (ружовы), Віта Файр (чырв.), Лаймлайт (жоўты), Аметыст Флейм (бэзавы), Вебеш (двухколерны) і інш.
Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны з адзіночнымі або некалькімі сцёбламі-кветаносамі выш. 30—150 см. Лісце лінейна- ці ланцэтна-мечападобнае, часта па 5—10 (12) лістоў у веерападобным прыкаранёвым пучку. Кветкі буйныя, правільныя, з доўгай трубкай і 6-раздзельным вяночкападобным яркаафарбаваным адгінам. Для К. характэрна пратэрандрыя. Плод — 3-гранная каробачка. Фарбавальная і лек. расліна. З карэнішчаў некат. К. атрымліваюць духмянае рэчыва ірон для парфумерыі. Адзін з найб. папулярных дэкар. мнагалетнікаў, вядомы ў культуры з пач. 17 ст.