чыно́ўны, ‑ая, ‑ае.
Уст.
1. Які мае які‑н. чын або служыць на дзяржаўнай службе. У нашым пасёлку жылі пенсіянеры-чыгуначнікі і іншы чыноўны люд, выгнаны імперыялістычнай вайной з заходніх раёнаў і іншых далёкіх мясцін. Навуменка.
2. Які мае адносіны да чыноўніка (у 1 знач.). Да 1905 года легальны друк у Расіі цалкам залежаў ад чыноўнай бюракратыі. «Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вілава́ты ’вілападобны, раздвоены’ (БРС, КТС, Федар., 6); ’завілісты, пакручасты’ (Гарэц.). Укр. вілова́тий ’вілаваты’, рус. паўн., смал. вилова́тый ’раздвоены, вілападобны’, ст.-рус. виловатый ’завілісты’ (1556 г.). Прыметнік, утвораны пры дапамозе суф. ‑ov‑atъ. Да ві́лы (гл.). У заходніх і паўднёвых слав. мовах гэта лексема мае суф. ‑ov‑it‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тупа́к ‘тупы чалавек’ (Сл. рэг. лекс., Вруб.). Ад тупы́ ‘някемлівы’ (гл.), магчыма, утворана па ўзоры дура́к або пад уплывам польск. tępak ‘тупы, слабаразвіты вучань; ёлупень’, паколькі слова характэрна для заходніх гаворак; параўн. з іншай суфіксацыяй тупень, тупі́ца ‘някемлівы чалавек’ (Нас., Некр. і Байк., Шымк. Собр., Пятк. 2), тупінʼа́ ‘тупіца, ёлуп’ (Вруб.)
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́зас ’надзел; загон’ (ЛА, 3; воран., Сл. ПЗБ). З літ. rėžis ’тс’ (Сл. ПЗБ, 4, 329). Форма з ‑з‑, хутчэй за ўсё, пад уплывам бел. рэз, нарэ́з (гл. рэз 2). Фіксацыя адзінкавая, таму выклікае здзіўленне сцвярджэнне Дайлідэнаса, што “былая лексема резъ у форме резас бытуе да цяперашняга часу ў беларускіх паўночна-заходніх гаворках” (Бел. мова, вып. 15, 80–81).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паго́да ’надвор’е’ (ТСБМ, Касп., Бяльк., Яруш., Клім.), пого́да ’тс’ (Сл. ПЗБ), ’добрае надвор’е’ (ТСБМ, Гарэц., Шат., Мал., КЭС. віл., Янк. БП, ТС, Клім., Інстр. II). Рус. пого́да ’надвор’е’, укр. пого́да ’надвор’е; добрае надвор’е; бура, дождж, снег; пагадненне; міравая’, польск. pogoda ’надвор’е’, чэш., славац. pohoda ’добрае надвор’е; спакой, душэўны камфорт’. У дыялектах заходніх і ўсходніх моў значэнні мяняюцца ад ’добрае надвор’е’ праз нейтральнае ’надвор’е’ да ’дрэннае надвор’е, непагода’ (гл., напр., Талстой, ВЯ, 1963, № 1, с. 33 і наст.). Да год (гл.) (Фасмер, 1, 426).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ветрабой (паэт.) ’сухое галлё, ламачча, збітае з дрэў ветрам’; ’вецер, які збівае галлё з дрэў’ (КТС). Укр. вітробі́й, рус. ветробо́й ’буралом (дрэвы); апады (плады)’, паўн.-рус. ’палеглая ад ветру збажына’, амур. ’месца, на якім адміраюць цеплалюбівыя расліны пад уплывам моцных, халодных паўночна-заходніх вятроў’. Да ве́цер і бой (гл.) < біць ’праяўляцца з вялізнай сілай, бушаваць, лютаваць (пра вецер, мароз)’; параўн. рус. бить ’тс’, укр. бити ’веяць, несці (аб ветры, мяцеліцы’, бел. драг. побэ́тэ (пра мароз) ’абмарозіць расліны, квітнеючы сад такім чынам, што лісце, кветкі і плады ападаюць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Баю́ра ’лужына’ (Сцяшк. МГ), баю́рына ’кар’ер, запоўнены вадой’ (Жд.), гл. яшчэ Яшкін. Укр. баю́ра, балю́ра, баню́ра, банюр, байо́ро ’вялікая, глыбокая лужа; ямка ў земляной падлозе’. Польск. bajor ’сажалка’, bajoro ’тс’, bajura, bejura ’лужына’, bániory ’глыбокія месцы ў вадзе’, bonior, banior ’глыбіня ў рэчцы, вір’. Сувязь з ням. Weiher ’сажалка’ (г. зн. запазычанне з ням.) вельмі няпэўная. Слаўскі (1, 26) думае пра *bańor(o) < bańa (з дыялектным nʼ > j > lʼ). З геаграфічных меркаванняў (у бел. і ўкр. мовах, галоўным чынам у заходніх гаворках) выходзіць, што бел. і ўкр. словы ўзяты з польскай мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тэ́ньдэ, тэ́ньдыка ‘там, недалёка’ (столін., Бел. дыял. 1, Клундук). Магчыма, запазычанне з польск. tędy ‘той дарогай, праз тое месца’, якое да прасл. *tǫdy, варыянты *tǫdě, *tǫde ад указальнага займенніка *tъ, які ў заходніх славян выступае ў форме м. р. *tъnъ (< *tъ і *nъ, гл. той, ён), гл. Борысь, 630–631. Фанетычна, словаўтваральна і семантычна адаптаванае на заходнепалескай глебе. Параўн., аднак, серб. косава-мятох. тонде ‘там’, для якога прапануецца спалучэнне ўказальнага займенніка з онде ‘там’ (ESSJ SG, 2, 683). Утварэнне з часціцай *te па ўзоры вэнь, вэньдзека ‘вунь’ (гл.)?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ата́ра ’вялікі гурт авечак’. Рус., укр. ота́ра ’тс’. У данскіх помніках пачатку XVII ст. — зямельнае ўгоддзе, паша’, укр. палес. ’загарадзь для адпачынку жывёлы, кашара’. З цюрк. отар ’паша’, ’гурт авечак’ у рускую і ўкраінскую мовы, адкуль у беларускую. Паводле Дзмітрыева (Строй, 524, 541), крыніцай маглі быць як крымскія, так і паўночнакаўказскія цюркскія мовы; адсутнасць слова ў заходніх і паўднёвых славянскіх мовах, у закарпацкіх украінскіх гаворках сведчыць хутчэй аб каўказскім арэале. Цюркскае слова этымалагізуецца ад от‑ ’трава’. Нельга выключыць магчымасці запазычання з казанска-татарскага утар ’пастаўнік’, на што ўказвалі Гараеў, 449; Фасмер, 3, 169, але пашырэнне слова ва ўкраінскай мове ператварае каўказскую этымалогію ў больш верагодную.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пабо́чына ’бакавіна, бок пры разбіранні тушы’ (Бяльк., Нар. лекс.), ’абочына’ (Сл. ПЗБ), паббчыны, паббцні ’драўляныя брускі на ручках воза’ (Дэмб. II, 417), паббцні ’ручкі ў вузгалоўі воза’ (Сл. ПЗБ). Прэфіксальна-суфіксальнае ўтварэнне ад бок (гл.). Адпаведнікі ў іншых слав. мовах: рус. побо́чина ў розных значэннях, у тым ліку паўн. ’бакавіна ў саней, прадольны верхні брус, абшыўка калёс, доскі’, серб.-харв. побо́чина ’мяса паміж рэбрамі і бядром’, укр. побо́чина ’бакавая сцяна’ і г. д. Ц у пабоцні ў выніку цокання; адносна змешвання ц і ч у слаўгарадскіх гаворках, гл. Яшкін, Узаемадзеянне, 151 і наст. Параўн. яшчэ Філін (Происх., 261) аб наяўнасці цокання ў заходніх раёнах Бранскай вобласці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)