Тупі́ца ‘тупая сякера’, ‘тупы, някемлівы чалавек’ (ТСБМ, Нас., Шымк. Собр., Руб., ТС, Касп., Пятк. 2, 3), ‘тупая сякера’ (Чач., Бяльк., Варл.), ст.-бел.тупица ‘тупая сякера, каса і пад.’ (1590 г., ГСБМ). Да тупы (гл.), паводле Борыся (631–632), першапачаткова ў адносінах да прылад, пазней — у адносінах да чалавека.