Рэ́зас ’надзел; загон’ (ЛА, 3; воран., Сл. ПЗБ). З літ. rėžis ’тс’ (Сл. ПЗБ, 4, 329). Форма з ‑з‑, хутчэй за ўсё, пад уплывам бел. рэз, нарэ́з (гл. рэз 2). Фіксацыя адзінкавая, таму выклікае здзіўленне сцвярджэнне Дайлідэнаса, што “былая лексема резъ у форме резас бытуе да цяперашняга часу ў беларускіх паўночна-заходніх гаворках” (Бел. мова, вып. 15, 80–81).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)