Се́джазасада на ваўкоў (з прынадай)’ (Касп., Янк. 3.), ‘памост з дошак пры лоўлі рыбы на язах’ (маг., мін., гом., Браім, Рыбалоўства). Гл. сежа; ‑д‑ пад уплывам дзеяслова сядзець; гл. аб тым Карскі, 1, 383. Сюды ж се́джа ‘многа грыбоў адзін каля аднаго’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лог ’шырокі, доўгі яр з адхоннымі схіламі’ (ТСБМ), ’даліна, нізіна, лагчына’ (Гарэц., Касп., Яруш., Сцяшк.; саліг., КЭС; віл., барыс., раг., Сл. ПЗБ), ’гразкая частка дарогі праз луг’ (Мат. Бых.), ’сенажаць, нізіна’ (ТС), ’вузкі кавалак сенажаці паміж палеткамі’ (КЭС, лаг.), ’лагчына з хмызняком’ (Ян.), навагр. ’раздолле’ (КЭС). З аналагічнымі значэннямі — у рус. і ст.-рус. мовах. Укр. лог, ліг ’логавішча’, серб.-харв. ло̑г ’тс’, ’ляжанне’, балг. лог ’прынада’. Прасл. logъ < ležati (Слаўскі, 5, 256–257; Фасмер, 2, 509). Параўн. бел. навагр., слонім. логмалёгма) ляжаць (Нар. сл., Нар. словатв.), палес. логом лежаць ’нерухома, не маючы сіл падняцца’, логоваць ’ляжаць аблогам’ (ТС), серб.-харв. лежи логом ’ляжыць нерухома’. І.‑е. адпаведнікі: ст.-грэч. λόχοςзасада’, ст.-нарв. log ’месца ляжання’, гальск. logan ’магіла’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Се́жа ‘сетка, якой перагароджваюць раку’ (Бяльк., Жд. 1; уздз., Сл. ПЗБ), ‘перагародка на рацэ, на вузкіх праходах пры спадзе вады, закота’ (шальч., Сл. ПЗБ; Дэмб. 2), ‘стаўная сетка ў выглядзе мяшка з крылом’ (мёрск., ЖНС), ‘рыбны садок на рацэ’ (Гарб.), ‘засада на зайца, дзіка і мядзведзя’ (Пятк. 2), сеж ‘сежа’ (Дэмб. 2), сі́жа (у рыбалоўстве) (мсцісл., Янк. 3.), ст.-бел. сеж ‘перагародка на рацэ’ (Статут 1588 г.). Укр. се́жа, сіе́жа, сяжа́, сьіж ‘тын на рацэ для лоўлі рыбы’, рус. се́жа ‘сетка або прыстасаванне на рацэ для лоўлі рыбы’, ст.-рус. сѣжа ‘рыбалоўная сетка’, серб.-харв. сје̋ђа ‘прыстасаванне для лоўлі рыбы’. Прасл. *sědja, ад асновы *sěd‑ (гл. сесці), першапачаткова ‘сядзенне’, параўн. славен. seja ‘пасяджэнне’. Параўноўваюць з літ. per‑séda ‘закота для лоўлі рыбы’, sédžia ‘куль у рыбалоўнай закоце’, лат. sêža ‘сядзенне’; гл. Буга, Rinkt., 1, 481; Фрэнкель, 770; Фасмер, 3, 591; ЕСУМ, 5, 496.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сховішча, схоў, сховань, схованка, схаванка, схоўка, схова, схоўня, сховы (мн.), спрат, укрыцце, прыкрыцце, засада, тайнік, патайнік, патаемнік, яўка; нара (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Ложа1 ’пасцель, ложак’ (ТСБМ, Бяльк., Мал., Мікуц., Ян.; арш., Шн.; мядз. Жд. 2; КЭС, лаг., паст., Сл. ПЗБ), ’рэчышча’ (ТСБМ). Укр. ложе, рус. ложе, польск. łoże, ст.-н.-луж. łože, в.-луж. łožo, чэш., славац. lože, ст.-чэш. lože, lóže, lůže; славен. lǫ́že, серб.-харв. ло̀же, балг. ложе, ст.-слав. ложе. Прасл. lože < log‑je ’месца, дзе нехта ці нешта ляжыць, ложак’ (Слаўскі, 5, 245). Да ležati > ляжа́ць (гл.) — апафанія, як vozъvezti (Слаўскі, SP, 1, 81). Паводле Мее (Études, 392), адносіцца да ‑o‑асноў (*logo), параўн. ст.-грэч. λόχοςзасада’, ст.-ісл. lag ’месцазнаходжанне’, швед. läge ’месца, сядзіба’, ст.-ірл. lige, ст.-грэч. λέχος ’ложак’ (Фасмер, 2, 511).

Ложа2 ’драўляная частка ружжа ці аўтамата, да якой прымацаваны ствол’ (ТСБМ, Бес., Касп.; паўн.-усх., КЭС), ложа ’тс’ (Сіг.). Запазычана з польск. łoże ’абклад, аснова, на якой што-небудзь абапіраецца, умацавана; аснова машыны, ствала стрэльбы’ (Слаўскі, 5, 214). Этымалагічна ўзыходзіць да ложа1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

па́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Прыстасаванне для лоўлі звяроў і птушак. Давялося Нупрэю хадзіць у лес, ставіць пасткі на барсукоў. Жычка. Большы, праўда, старанны быў хлопец, ды вось бяда: змалку ўсё розныя пасткі майстраваў, а як падрос, дык дастаў сабе стрэльбу і не разлучаецца з ёю. Якімовіч. // перан. Месца, адкуль нельга выйсці, якое не мае выхаду; бязвыхаднае становішча. Самы апошні воўк зрабіў некалькі кругоў у сярэдзіне натоўпу, стараючыся выбіцца з гэтай жывой пасткі. Чорны. Мост адразу не пабудуеш, а вузкія палявыя дарогі, залітыя веснавою вадою, ператварыліся ў пасткі для кожнай машыны. Грахоўскі.

2. перан. Хітры манеўр, прыём для заманьвання праціўніка ў небяспечнае становішча. «Што гэта: хітрасць нейкая, пастка?» — пытаў самога сябе Лабановіч. Колас. Ён .. выступаў на сходах і мітынгах, заўсёды шчасліва ўнікаючы пастак меншавіцкай ахранкі. Самуйлёнак.

3. Нечаканая небяспека, засада. [Слуцкаму] здавалася, што за кожным кустом, за кожным дрэвам яму нарыхтавана пастка. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наве́сці, ‑вяду, ‑вядзеш, ‑вядзе; ‑вядзём, ‑ведзяце; пр. навёў, ‑вяла, ‑ло; заг. навядзі; зак.

1. каго. Прывесці ў вялікай колькасці. Навесці дзяцей поўную хату.

2. каго-што на каго-што. Ведучы, прывесці, вывесці куды‑н. Часам і сляпы на дарогу навядзе. З нар. // Ведучы, прымусіць наткнуцца, натрапіць на што‑н. Навесці на працягнуты дрот.

3. перан.; каго на што. Накіраваць (на думку, сумненне, размову і пад.); садзейнічаць з’яўленню (думкі, сумнення і пад.). Максім думаў, як бы зручней навесці .. [Вайцяхоўскага] на размову аб партызанах. Машара. Вялікая любоў да літаратур братніх народаў навяла.. [Купалу] на думку аб перакладах. Палітыка.

4. перан.; што на каго-што. У спалучэнні з назоўнікамі «жах», «сум», «смутак» і пад.: выклікаць, унушыць. Нерухлівая постаць ляжаўшага чалавека навяла на.. [дзеда Талаша і Нупрэя] страх. Колас. Адным сваім выглядам.. [Адам] мог навесці жах па чалавека. Чорны. Усё маўчыць, бы сон зацяты Навялі тут ведзьмары. Колас.

5. што на каго-што, у каго-што. Накіраваць што‑н. у бок каго‑, чаго‑н. Навесці бінокль. □ Міша ўзяў ліхтарык і навёў яго на другі бераг... Няхай. // Нацэліць, зрабіць наводку (у 2 знач.). Даўгавус маўчаў. Тады наведвальнік выхапіў з кішэні рэвальвер і навёў яго на гаспадара. Лупсякоў. Называйце гадаў паімённа, Што ў дзяцей гарматы навялі. Панчанка.

6. перан.; каго на каго-што і без дап. Данесці, даказаць на каго‑н. Азлоблены рэўнасцю,.. [Іван] прасачыў Грышку з Прахорам, калі яны спалі, схаваныя ў Сымонавым гумне, і навёў паліцыю. У. Калеснік. «Засада... — трывожна падумаў Лявон. — Відаць, нехта навёў...» Дайліда.

7. што. Пабудаваць (пра мост, пераправу). Сапёры навялі тады пантонную пераправу. Гэта такі часовы мост, які трымаецца на паплаўках. Юрэвіч. / у перан. ужыв. Прыйшла зіма. Мароз навёў масты без малатка, цвікоў і без сякеры. Дубоўка.

8. перан.; што. Прывесці што‑н. да пэўнага стану, надаць адпаведны выгляд. І спяшае кожны бляск навесці Перад тым, як стаць у строй. Пысін. Дзень у мяне быў у запасе, і я вырашыў навесці парадак у сваім жыллі. Ракітны.

9. што. Зрабіць інструмент прыгодным для карыстання. Навесці брытву. // Паставіць стрэлкі гадзіннікавага механізма на пэўны час. [Несцяровіч] павесіў трубку, навёў будзільнік на сем гадзін раніцы і кінуўся ў пасцель. Чорны. // Надаць музычнаму інструменту патрэбны лад. Старац-лірнік на прызбе сядзеў Пад акном мужыка беларуса, Навёў струны і песню запеў Пра мінулыя часы прымусу. Чарот.

10. каго. Разм. Нарадзіць, напладзіць у нейкай колькасці.

•••

Навесці крытыку — пакрытыкаваць каго‑, што‑н.

Навесці лад — тое, што і навесці (у 8 знач.).

Навесці на дарогу — тое, што і наставіць на дарогу (гл. наставіць).

Навесці на розум — тое, што і наставіць на розум (гл. наставіць).

Навесці (свае) парадкі — зрабіць усё па-новаму, па-свойму, перарабіць старое.

Навесці цень на ясны дзень — наўмысна ўнесці няяснасць у якую‑н. справу, заблытаць каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)