ядна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Злучаць, звязваць што‑н. з чым‑н. пэўным чынам. Ядналі мы воды: з ракою раку, І мора да мора цягнула руку. Кляшторны.

2. Злучаць, збліжаць каго‑, што‑н. з кім‑, чым‑н., утвараючы адзінае цэлае. Аксана любіла вячэры, яны хораша ядналі сям’ю, збліжалі дзяцей з бацькамі, з бабуляй. Шамякін. // Змяшчаць, аб’ядноўваць у сабе. Маладая паэзія, якая моцна стаіць на родным грунце, арганічна яднае ў сабе нацыянальныя і інтэрнацыянальныя матывы. Рагойша.

3. Аб’ядноўваць, згуртоўваць для дружных агульных дзеянняў. Рабочы камітэт яднае людзей розных прафесій і спецыяльнасцей. Сташэўскі. Спачатку камсамольцы займаюцца культурна-асветнымі справамі, яднаюць вакол сябе вясковую беднату. Хведаровіч.

4. Ствараць паміж кім‑н. блізкія, сяброўскія адносіны, падтрымліваць цесную сувязь. І дружба верная з табой, І роднасць нас яднае. Камейша. Нас з гэтай дзяўчынай яднала нешта адно, і гэта адно была наша маладосць. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паса́д, ‑а, М ‑дзе, м.

1. Гіст. У 10–18 стст. — гандлёва-рамесная частка горада за крапасной сцяной. Месцам канцэнтрацыі гандлёва-рамесніцкага насельніцтва з’яўлялася другая частка горада — пасад, які ўзнікаў звычайна ўздоўж берага ракі. Штыхаў.

2. Гіст. Прыгарад, прадмесце, пасёлак. Але гэта яшчэ не горад, а так званы пасад — пасяленне прасталюдзінаў. Жычка.

3. Рад снапоў, пакладзеных на ток для абмалоту. Пасля поўдня, хоць пасад і не быў дамалочаным, [Тарэнта] у ток не пайшоў, а выбраўся на тарфяную станцыю да сына. Галавач.

4. Уст. У вясельным абрадзе — месца (звычайна дзяжа, накрытая кажухом), куды садзілі нявесту. Узялі матчыну хлебную дзяжу, паклалі ў яе хлеба, солі, накрылі .. кажухом — вось ён і пасад. Дубоўка. // Разм. Месца, сядзенне. У творчыя дні Канстанцін Міхайлавіч пакідаў свой пасад пад вязам хутка. Лужанін. // перан. Становішча, месца. Занімай, Беларусь маладая мая, Свой пачэсны пасад між народамі!.. Купала. Ён [пан] музыкам быў у замку, Капельмайстра меў пасад. Колас.

•••

Пасад садзіць гл. садзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калма́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Пакрыты густымі скудлачанымі валасамі, поўсцю; касматы, кудлаты. Калматыя бровы. □ Дзверы адчыніліся, і з іх высунулася калматая галава шафёра. Ваданосаў. [Джон] прывітальна павіляў гаспадару калматым хвастом. Паслядовіч. // Зроблены са шкуры з доўгай, густой поўсцю. З-пад калматай шапкі звісалі бровы над невялічкімі шэрымі вачамі. Пестрак. // Разм. З доўгім ворсам (пра тканіны, вырабы з гэтых тканін). Віктар Паўлавіч у піжаме, з прыгожым калматым ручніком, з блакітнай мыльніцай прайшоў на кухню. Шамякін.

2. Аброслы валаскамі, пушынкамі; нягладкі. Ля ракі маладая крапіва, на лозах калматыя каткі. Пташнікаў. Калі муць сплыла, Паўлік убачыў павука з калматымі ножкамі. Даніленка.

3. Разм. З густым, няроўным веццем, лісцем (пра расліны, дрэвы). А лес шумеў... Цёмны, калматы, ён падступаў як бы ўсё бліжай, бліжай. Гамолка.

4. перан. З няроўнымі, як бы пашматанымі на кавалкі краямі (пра хмары, клубы пары, туману і пад.). У начной цемры .. [хмара] нагадвала дым, бо спераду вілася злавеснымі калматымі клубкамі. Чарнышэвіч. Надвор’е нядобрае, сырасць і стынь. Калматыя хмары нібыта з аўчыны. Зарыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Націскаючы знутры, прымушаць расшырацца, раздавацца. Відно было, што гэта маладая маці: кофтачку на кнопках распіралі поўныя грудзі, з белага твару не сышлі яшчэ плямы. Шамякін. Маўчыць .. [Марцін], бо не ведае, аб чым гаварыць. Павядзе далонямі па тоўстых мясістых нагах, якія распіраюць штаны і халявы. Вытра клятчастай хусткай лоб. Карпюк. / у безас. ужыв. Паўз самае жыта — хацінаўскія фермы. Змучаная жывёла скіроўвае туды. Ёй распірае вымя. Паўлаў. // безас. Разм. Аб празмерным атлусценні, сытасці. Яго аж распірае на добрых харчах.

2. перан. Перапаўняць, напаўняць; захапляць цалкам (пра пачуццё, настрой, думкі і пад.). Дзіўная радасць распірала грудзі Сцяпанава. Ён хапаў паветра ротам. Алешка. — Калі ты лепш умееш пісаць, дык памажы свайму таварышу, а не прысвойвай яго працы, — чуў я словы Метлюга, і мяне аж распірала злосць. Сабаленка. Антон, быццам аглушаны.. [навіной], ішоў за .. [Феняй] услед, а думкі распіралі яго галаву. Ракітны. / у безас. ужыв. Віктар час ад часу пазіраў у той куток, дзе частавалі малога, і яго грудзі распірала ад абурэння. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́растак, ‑тка, м.

1. Маладая галінка расліны, якая вырасла ад больш старога сцябла або ствала; флянс. [Пархвен] убачыў у небе чорны высокі ствол без голля і толькі адна тоўстая і таксама чорная галіна знізу зелянелася густымі новымі парасткамі. Чорны. // Малая галінка, якая вырасла ад кораня асноўнай расліны. У сене траплялася многа скошаных дубовых парасткаў. Шамякін. Хатка выглядае нібы нейкі звычайны ўзгорак сярод лугу, бо ўся яна густа зарасла зверху маладымі парасткамі лазы і крапівой. В. Вольскі.

2. Сцябло расліны ў самым пачатку яго развіцця з насення; расток. Лёгка, ледзь-ледзь .. [Тарэнта] кранае пальцам пясчынкі, разгортвае іх і намацвае мякаццю пальца.. востры канец жытняга парастка. Галавач. Раніцай, на васемнаццаты дзень яравізацыі бульбы, Мар’яна заўважыла на клубнях маленькія зеленавата-фіялетавыя парасткі. Стаховіч.

3. звычайна мн. (па́расткі, ‑аў); перан.; чаго. Першае праяўленне чаго‑н.; пачатак чаго‑н.; зародак. Камуністычныя суботнікі — першыя парасткі новых, камуністычных адносін да працы. □ Ранейшыя кпінкі Сцяпана і жартаўлівыя намёкі маці не прайшлі бясследна, яны пакінулі ў душы парасткі непрыязнасці, і гэтая непрыязнасць знайшла цяпер месца. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хіста́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. каго-што. Прыводзіць у хістальны рух; ківаць з боку ў бок. Парывісты моцны вецер хістаў і згінаў вяршаліны дрэў, шкуматаў густую лістоту. Бяганская. Хістае вецер спелае палессе, І хваля хвалю гоніць — не кране. Тарас. // безас. Кідаць з боку ў бок (пры хваробе, стомленасці і пад.). Ад стомы яе [Надзю] хістала, шумела ў галаве, натруджаныя пальцы зводзіла сутарга. Бураўкін. Ледзь дачакалася [Ніна] раніцы. Трэба ісці на работу, а галава як волавам налітая, хістае ў бакі. Лобан. // Ківаючы, рабіць хісткім; расхістваць. Маладая дужая рука хістала крыж. Пташнікаў.

2. чым. Рабіць хістальныя рухі чым‑н. На голых, спаленых дзялянках Хвоі хістаюць задымленым веццем. Куляшоў. Бор наш сумнай хістаў галавой. Броўка.

3. перан.; што. Рабіць няўстойлівым; падрываць. Хістаць аўтарытэт. □ Моладзь несла вялікія страты заўжды — Ад асілкаў з далёкіх паданняў, былін, Што мячом і шчытом нашых продкаў былі, Да паўстанцаў, што трон самаўладдзя хісталі І свой лёс — на падбрэхічаў лёс не змянялі. Грачанікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Няве́ста ’дзяўчына, якая збіраецца пайсці замуж; жанчына ў час вяселля’ (Бяльк., Сл. ПЗБ, Пятк. 2), ’акрамя звычайнага значэння наогул, таксама нестарая жанчына’ (Нас.), ’нявестка, жонка сына ў адносінах да яго бацькоў’ (Сл. ПЗБ; гродз., З нар. сл.), неві́ста ’тс’ (Булг.), няве́стка ’тс’ (Бяльк., Сцяшк., Касп., Сл. ПЗБ), неве́стка, нэві͡естка ’тс’ (Маш., ТС, Бесар.), укр. неві́ста ’жонка’, невістка ’жонка сына’, рус. неве́ста ’нявеста, маладая, замужняя жанчына ў першы год пасля вяселля’, няве́стка ’жонка сына’, польск. niewiasta ’жанчына’, чэш. nevěsta ’нявеста, нявестка’, славац. nevesta ’тс’, в.-, н.-луж. njewjesta ’нявеста, дзяўчына ў час вяселля’, славен. nevésta ’тс’, серб.-харв. нѐвјеста ’нявеста, нявестка’, макед. невеста ’нявеста (у дзень вяселля); маладзіца; нявестка’, балг. невя́ста ’нявеста, маладзіца’. Прасл. *nevěsta ’нявеста, дзяўчына на выданні’, найбольш верагодная версія: з *ne і *vědati (гл. ве́даць), г. зн. ’невядомая’, што лічыцца табуізаванай назвай (< і.-е. *neu̯oidta ’тс’), або да *vesti (гл. вадзіць весці) (< і.-е. *neu̯ou̯edta з і.-е. *neu‑ ’новы’ + *u̯ed(‑h), ’вясці, браць замуж’), гл. Фасмер, 3, 54–55 (з літ-рай). Паводле Ю. Сцяпанава (Revue roumaine de linguistique, 20, 1975, 417–419), вынік кантамінацыі названых слоў. Параўн. таксама Ондруш, Slavica Slovaca, 20, 1975; Шаўр, Přibuz., 17, 60; Макоўскі, Мир слов и знач., 137; Жалезнікер, Studien zum i.-g. Wortschatz. Innsbruck, 1987, 245–248. Гл. таксама нявесна, нявехна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мя́кіш, мекі́ш, мя́куш, мякі́ш, мʼякі́ш, ме́кіш, мя́каш, мня́кіш, мякі́шык, мякі́шка ’мяккая частка чаго-небудзь’, ’мышца’, ’лытка’, ’сцягно’, ’кончыкі пальца’ (ТСБМ, Нас., Растарг., Янк. 2, Вешт., Грыг., Касп., Бяльк.; полац., Нар. сл.; івац., жлоб., Жыв. сл.; карэліц., Шатал.; Сл. ПЗБ), ганц. ’мяккая частка лечанага хлеба’, барыс. ’насенная частка гарбуза’ (Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.), ’мяккае месца пад капытом у каня, каровы’ (ТС), ’чалавек уразлівы, слабавольны’ (Нар. Гом.); мяку́шак, мя́кушка ’кончык, пупышка пальца’, мякі́шка ’мочка вуха’, мякі́ша́ ’мяздра ў гарбузе’ (чачэр., ветк., Мат. Гом.; бых., Мат. Маг.; Юрч.), мякі́шы ’мускулы’ (рэч., гом., Мат. Гом.), мʼя́кішэк ’мочка вуха’ (ТС). Рус. мя́ки́ш, мяку́ш, польск. miękisz ’мякіш’, чэш. měkkýs ’малюск’, ’рак без панцыpa’, ’мяккі мергель’, серб.-харв. мѐкиш ’мяккі плод’, ’від рака’, балг. мекиш ’мякаць’, ’груша’. Прасл. mękyšь, якое да mękъ‑kъ > мяккі (гл.). (Бернекер, 2, 43; Траўтман, 184; Фасмер, 3, 29; Махэк₂, 358; Скок, 2, 401).

Мякі́ш, мекі́ш ’мяккая вільготная трава’ (Янк. 2), жытк. мекішы́ ’покрыва з мяккай травы на нізкіх месцах, у далінах’ (Яшк.), мяку́ха, мяку́ша, мяку́шка ’мяккая трава, атава’ (докш., Янк. Мат.; полац., Нар. лекс.; брасл., Сл. ПЗБ). Рус. наўг. мяку́шка ’канюшына’, ’сакавітая трава’, чэш. měkkýš ’мяккая трава’, балг. банск. мекѝшмаладая мяккая трава’, в.-луж. mjakuš ’мятліца’. Прасл. mękyšь, mękušь. Да mękъ‑kъ > мяккі. Аб суфіксах гл. Слаўскі, SP, 1, 78; 79.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лаша́, лоша ’жарабя да двух год’, лошачок, лашаня, лошэня ’тс’ (маз., З нар. сл., Шур, дыс., Мат. Гом.), лельч. лошатко ’жарабя да аднаго года’ (.ПАГНІ), лашак ’жарэбчык пасля двух год’, лошак, лошук ’жарабя, малады конь’ (ТС, Шур, дыс.), лашчак ’тс’ (Сцяшк.) лашонак ’тс’ (паўд.-усх., КЭС, Мат. Гом., Бел. казкі), /канатка ’тс’ (жлоб., Нар. словатв.; браг., Мат. Гом.), лашьіцка ’жаробка’ (Шур, дыс.; в.-дзв., Шатал.), лошыцка, лошыцамаладая кабыла’ (Мат.; маз., З нар. сл., ТС), лашьічка ’тс’ (паўд.-усх., КЭС). Укр. лоша, лошатко, лошаточко ’жарабя’, лошук, лошак ’двух-, трохгадовае пажаданае жарабя’, закарп. лоша ’тс’, н.-валынск. лошііня ’жарабя’, лошун ’конь’, лошиця ’кабыліца’. Рус. валгагр., стаўрап. лоша, пск. лошага, паўд. лошбнок, наўг., перм. лощак ’тс’. Цюркізм (параўн. чуваш. лаша ’конь’, туркм. дыял., карач., тат., башк., кумык. алаша ’тс’, тур. дыял. ’худая каняжына’, азерб. ’кляча’) запазычаны ў перыяд Кіеўскай Русі або нават раней. Шляхі запазычання ва ўсх.-слав. мовы маглі быць рознымі: у ст.-рус. — з булгарскай мовы (Філін, Происх., 561–562), печанежскай (Дабрадомаў, История лекс., 6). Супраць апошняга гл. Адзінцоў, Этимология–1972, 125. Печанежская мова магла быць крыніцай запазычання ў ст.-бел. (ст.-укр.) мову пасля прыходу печанегаў у IX ст. у між рэчча Дона і Дуная. Гл. таксама лошадзь, лашчак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

назва́ць, ‑заву, ‑завеш, ‑заве; ‑завём, ‑завяце, зак., каго-што.

1. Даць імя, назву і пад. каму‑, чаму‑н. Прыбыткоўскія назвалі сваю дачку Ганнай. Чорны. Ленін прапанаваў назваць бальшавіцкую партыю Камуністычнай. «Весці». // Даць азначэнне (якім‑н. словам), ахарактарызаваць; аднесці да ліку каго‑, чаго‑н. Паселішча гэта нельга было назваць вёскай. □ Няхай казкай цябе назавуць, Маладая мая паэма. Глебка.

2. Сказаць імя, прозвішча, назву каго‑, чаго‑н., адрэкамендаваць. Незнаёмы хлопец назваў сябе і сказаў, чаго ён сюды прыехаў. Колас. — Эдвард Лявэр, — назваў сябе палонны, паціскаючы на развітанне яшчэ раз хлопцаву руку. Чорны. Добры дзень, — сказаў.. [Карніцкі] пасля пэўнай паўзы Шынкевічу такім тонам, у якім выразна чулася патрабаванне назваць сябе. Паслядовіч. // Паведаміць аб кім‑н. Назваць саўдзельнікаў. □ [Бацька] назваў.. забойцаў, прасіў адпомсціць, падаць у суд. Шамякін. // Ведаць назву. Навокал быў свет жывых істот і рэчаў, якія я ўмеў назваць. Брыль.

3. Сказаць, аб’явіць. Назваць лічбу. Назваць дзень. □ [Люба:] — А куды ты паедзеш? — Валя назвала горад. Чорны. — Колькі трэба заплаціць? — ціха спытаў Ярохін. Пілот назваў суму. Шамякін.

4. Вылучыць куды‑н. Выбралі праўленне. Першай у склад яго назвалі Машу. Шамякін.

5. Разм. Тое, што і наззываць. Назваць гасцей поўную хату.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)