Праско́ўкавяроўка, якою прывязваецца барана да ворчыка, каромысла’ (Бяльк.). Няясна. Фармальна гэта слова можна было б суаднесці з *праскаць, праск, параўн. укр. праск, пра́скати ’трэск, трэскацца’, польск. prask і г. д. Параўн., адняк, назвы розных вяровак, прывязак і пад.: балг. пра́шка ’плецены пояс; бакавая прывязка ў сядле’, серб.-харв. пра̏ћа ’прывязка ў сядле’, польск. proca ’рэмень у ярме’, што выводзяць з прасл. *portsa ’прашча’, якая названа, верагодна, па матэрыялу, з якога зроблена гэтая прылада для кідання (Сной₂, 557), гл. прашча, параўн. праснёвыя ніткі, ад про́сцень ’верацяно з ніткамі з пяці ручаек’ (Нік. Очерки).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыпіна́ць1, незак. тр. да прыпя́ць ’прыхіліць; прымацаваць; зачыніць’ (ТСБМ) < пяць, пну (гл.). Сюды ж прыпіна́нне ’прывязванне’ (Байк. і Некр.), прыпіна́цца ’прыціскацца’ (тамсама). Укр. припи́ночкавяроўка, якой прывязваюць жывёлу на пашы’.

Прыпіна́ць2 ’настойваць узяцца за што-небудзь’; ’папракаць, упікаць, рабіць вымовы’ (Нас., Байк. і Некр.; шальч., Сл. ПЗБ), сюды ж назоўнікі прыпіна́нне ’выгаворванне, упіканне’ (Нас., Байк. і Некр.), прыпі́нкі ’папрокі’ (Нас.). Рус. кур. припина́ть ’прыгнятаць, уціскаць’, укр. припина́тися ’чапляцца з чым-небудзь да кагосьці’. Пераноснае значэнне дзеяслова прыпінаць1 (гл. папярэдняе слова); несумненна, паўплывала і семантыка дзеяслова ўпікаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыту́га1 ’жэрдка, лата (у саламянай страсе)’ (чач., Мат. Гом.). Рус. дыял. приту́га ’жэрдка, дубец, вяроўка, якімі прыціскаюць, змацоўваюць салому, чарот на страсе’, укр. приту́жина ’тс’. Да тугі (гл.).

Прыт́уга2 ’смутак, жаль, маркота; змярцвенне’; ’цяжкае становішча; нястача; бяда’ (Нас., Шн., Песні, Кос., Гарэц., Др.-Падб., Касп., Бяльк.; карм., Мат. Гом.; Ян.; калінк., Сл. ПЗБ), пріту́га ’туга; нудны настрой’ (Бяльк.), прыту́жэны ’тужлівы’ (ТС). Параўн. укр. приту́га ’гора, бяда; смутак, туга’, серб.-харв. при̏туга ’бяда, няшчасце’, ст.-слав. приту́жати ’засмучаць, маркоціцца, трывожыць’. Прасл. *pritǫga ’гора, бяда’ (ЕСУМ, 4, 581). Да туга́, тужы́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жужу́лачкі ’самаробныя цацкі з касцей, у якіх прадоўбваюць дзірачкі і ўцягваюць нітачкі’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. журжа1 ’тс’ (?), жураўка ’калодка з дзіркай (у прыладах)’. Параўн. яшчэ рус. тул. жижо́лкавяроўка’. Калі па сувязі з дзеясловам, што мае значэнне ’гусці’, магчыма суадносіць з коранем жужэць (гл.). Некаторыя іншыя магчымасці гл. журжа1. Фіналь ‑ачкі яўна суфіксальнага характару (< *‑ъk‑ьk‑i). Калекцыю агульнаслав. слоў на *‑i‑ гл. Мейе, Études, 2, 412–421; корань *geu‑ ’згінаць, скручваць’ мог мець пашырэнне ‑l‑ (Покарны, 1, 396–397; гл. жулёмак), першае жу‑ можа быць экспрэсіўным паўтарэннем. Гл. яшчэ жужалкі. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́балкавяроўка’ (КСТ, у слоўніку адсутнічае, вузкі цяслярскі тэрмін). Укр. дыял. кабалка, кабелка ’тонкая прасмоленая вяровачка, якая ўжываецца пры пакрыцці дахаў чаротам’, рус. ка(о)белки ’надвязкі на паплаўкі і грузіла невада’, каболка ’пяньковая ніць для віцця вяровак (марскі тэрмін)’. Фанетыка ўкр. і рус. слоў не супярэчыць этымалогіі Мёлена (гл. Фасмер, 2, 151), які сцвярджае, што рус. каболка ’кабельная ніць’ паходзіць ад гал. kabelgaren ’тс’, як рус. шкимушка ’канат у двайную ніць’ < гал. schiemansgaren. Вандроўны тэрмін; тураў. кабалка, як паказвае значэнне, з украінскай мовы, аднак шлях пранікнення няясны, паколькі яно зафіксавана толькі на поўдні Украіны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лыга́ць ’глытаць’ (Сцяшк.; свісл., Шатал.; Нар. Гом.), лыґа́ць ’тс’, лыгну́ць ’глынуць’ (свісл., беласт., Сл. ПЗБ), ’прагна выпіць’ (Ян.), лыґнуць, лыгену́ць ’грызнуць’, лыгам ’залпам’ (Сцяшк. Сл.), лы́гаць ’хутка, спяшаючыся есці’ (Бяльк.), ’есці (пра гусей)’ (Сцяц.), ’хлябтаць, лыкаць’ (ТС). Укр. лига́ти ’прагна піць, есці’, лигону́ти ’хлябтаць вялікімі глыткамі’, лигнути ’тс’, ’жэрці’; польск. łygać ’глытаць’ (паводле Слаўскага, 5, 392 — запазычанне з укр. мовы), чэш. мар. łygať, славац. ligac ’тс’. Прасл. паўн. lygati, якое з’яўляецца варыянтам прасл. lykati — ітэратыва да lъkati, lъknǫti > лкаць (гл.).

Лыга́ць2 ’нанізваць што-небудзь на шнурок, дрот’ (ТСБМ), ’браць на повад (карову, вала), начэпліваць вяроўку на шыю жывёле’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл.; мазыр., З нар. сл.), лыгво ’налыгач на шыі вала’ (ельск., КЭС), ’вяроўка, на якую бяруць карову’ (мазыр., З нар. сл.). Укр. лига́ти ’накідваць вяроўку на рогі вала’, поли́гатися ’сыйсціся’, залига́ти ’завязваць, зблытваць’, рус. сарат. лигози́ть ’блытаць ніткі пры тканні’. Генетычна роднаснае да літ. laigõnas ’швагер’, ст.-грэч. λοιγωντίαν φρατρίαν (Гесіхій), а таксама з польск. ligaвяроўка, шнур, якім абшываецца край ветразя (у плытагонаў)’, якое запазычана з н.-ням. līk (гальштынск. liek, гал. lijk ’тс’) — гл. Слаўскі, 4, 250. Да і.-е. *lieg‑//*leig̑‑, параўн. лац. ligāre ’звязваць, прывязваць’, алб. lith ’перавязваю’, с.-н.-ням. līk ’павязка’, ст.-ісл. lík ’ліна для ўмацоўвання грузаў’ (Бернекер, 1, 717; Фасмер, 2, 494; Трубачоў, Проспект, 59).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адвяза́цца сов.

1. отвяза́ться; (отделиться — ещё) открепи́ться;

саба́ка ~за́ўся — соба́ка отвяза́лась;

вяро́ўкаа́лася — верёвка отвяза́лась (открепи́лась);

2. перен. (оставить в покое) отвяза́ться, отста́ть;

адвяжы́ся ты ад мяне́! — отвяжи́сь (отста́нь) ты от меня́!;

3. перен. (избавиться) отвяза́ться, отде́латься;

ле́дзьве я ад яго́а́ўся — наси́лу я от него́ отвяза́лся (отде́лался)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

По́сілка, поселка. посялка, (в) асілка, посіяно ’дужка вядра з вяроўкі, дроту або скручанай лазы’ (Янк. 1, Шат., Мат. Гом.; петрык., Шатал.; чэрв., дзярж., Сл. ПЗБ; Байк. і Некр.; карэліц., З нар. сл.), ’вяроўка ў калысцы для калыхання рукой ці нагой’, ’вешалка ў адзенні’, ’почапка ў торбе’ (чэрв., пух., Сл. ПЗБ), ’кавалак моцнай сырамяці, што чапляецца да пугаўя’ (Варл.), польск. сен. osiłki, usiłki ’дужка ў вядры’. З літ. ąselė, ūselėвушка, пятліца’ < ąsa ’вушка ў посудзе, пятля’ (Зданцэвіч, LP, 8, 345; Лаўчутэ. Baltistica. 6 (2), 201: Лаўчутэ, Балтизмы, 48: Непакупны, Kalbotyra, 25 (2), 76). З’яўленне п‑ няяснае, магчыма, пад уплывам почапка (гл.). Гл. восілка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́зіва, ліізіво, лёзыво, лізыво, лезіво, льёзіво, лёзьводрабіны, лесвіца лазіць да коміна’ (стол., Нар. сл.; іўеў., трак., Сл. паўн.-зах.), ’вяроўка з дошчачкамі, пры дапамозе якой пчаляры лазілі на дрэва’ (З нар. сл., Сл. паўн.-зах., ЛАПП), зах.-укр. лазиво, лазило ’тс’, рус. лезево, польск. laziwо (> чэш. lezivо ’тс’). Дзендзялеўскі (Укр.-зах. парал., 169) адносіць гэту лексему да ўкраінскіх (усх.-слав.) — польскіх агульных лексічных утварэнняў. Слаўскі ж (5, 68) мяркуе, што польск. слова запазычана з бел. мовы. Аднак наяўнасць чэш. фіксацыі дае магчымасць аднесці лексему да прасл. lazivojlezivo (гл. Варбот, Слав. языкозн., VII, 1973, 95). Да лаз, лазіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адкруці́цца сов.

1. (о гайке и т.п.) отвинти́ться, открути́ться, отверну́ться;

2. (поворачиваясь) откры́ться, отверну́ться;

кран лёгка ~ці́ўся — кран легко́ откры́лся (отверну́лся);

3. (о чём-л. свитом, закрученном) открути́ться;

закру́чаная вяро́ўкаі́лася — закру́ченная верёвка открути́лась;

4. (разматываясь, отделиться) отмота́ться;

5. перен. отде́латься, отверте́ться, отвильну́ть;

а. ад пае́здкі — отде́латься (отверте́ться) от пое́здки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)