Бага́ты, рус. бога́тый, укр. бага́тий, бога́тий, польск. bogaty, чэш. bohatý, ст.-слав. богатъ, балг. бога́т, серб.-харв. бо̀гат і г. д. Прасл. bogatъ, суфікс, утварэнне ад *bogъ ’бог; доля, маёмасць, багацце’ (гл. бог). Бернекер, 67; Траўтман, 23; Брукнер, 33–34; Фасмер, 1, 98–99; Махэк₂, 59; Слаўскі, 1, 38. Сюды ж прысл. бага́та ’шмат, многа’, рус. бога́то, укр. бага́то.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балдаве́шка1 ’патаўшчэнне на канцы палкі’ (Бір. Дзярж.). Параўн. рус. дыял. балдаве́шка ’тс’, балдава́шка ’дубінка’. Утварэнне ад балдава́ ’паліца, булава, дубіна’, вядомага, напр., у рус. гаворках (бясспрэчная сувязь з балда́ ’дубіна’). Гл. яшчэ булдава́ ’булава’.

Балдаве́шка2 ’дурань, дурная галава’ (Шат., Бір. Дзярж.). Метафарычнае ўжыванне слова балдаве́шка ’дубіна’ (гл.). Параўн. такое ж ужыванне слоў балда́, дубі́на, стоўб.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баро́хтацца ’борацца, вазіцца’ (Нас.). Рус. бара́хтаться. Гараеў (12) і Шахматаў (ИОРЯС, 7, (2), 353–354) звязвалі гэтыя словы з боро́ться, баро́цца. Фасмер (1, 124) сумняваецца. Іншыя лічаць, што гэта ўтварэнне ад гукапераймальнага барах (гл. Шанскі, 1, Б, 41; Лапацін, ЭИРЯ, II, 139–149). Сюды, магчыма, адносіцца і барахма́цца ’дужацца’ (Касп.), з іншым «суфіксам» рус. (пск.) барыхма́ться.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Басо́н ’пазумент, кант, галун і г. д.’, рус. басо́н, укр. басо́н. Слова не вельмі яснага паходжання. Праабражэнскі (1, 18) лічыў, што рус. басо́н < ням. Posament ’пазумент’ (< франц. passement). Мацэнаўэр (Cizí sl., 105–106) сумняваецца (з фанетычных меркаванняў) і ставіць пытанне аб франц. façon як аб першакрыніцы. Фасмер (1, 131) падтрымлівае версію Праабражэнскага, але думае пра пасрэдніцтва ням. дыялектаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бахрама́ ’махры’ (Бяльк.), бахрома́ (Сакал.), бахрыма́ (Бяльк.). Рус. бахрома́, укр. бахрома́. Запазычанне з цюрк. моў: параўн. тур., крым.-тат. maχrama ’вуаль для жанчын’ (< араб.), Фасмер, 1, 137; Дзмітрыеў (Тюрк. эл., 19–20) удакладняе, што запазычанне з кыпч. цюрк. моў (дзе ёсць чаргаванне m : b). Параўн. яшчэ Шанскі, 1, Б, 60. Бел. і ўкр. словы, відавочна, узяты з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бо́сы. Рус. босо́й, укр. бо́сий, ст.-рус. босъ, польск. bosy, чэш. bosý, балг. бос, серб.-харв. бо̑с і г. д. Прасл. bosъ ’босы’, і.-е. *bhosos ’голы, босы’. Параўн. літ. bãsas, лат. bass, ст.-в.-ням. bar ’голы’ (< *baza‑ < *basa‑), ням. barfuß ’басаногі’, арм. bok‘ ’босы’. Праабражэнскі, 1, 39; Фасмер, 1, 199; Слаўскі, 1, 39; Траўтман, 28.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Боўт ’рыбацкая прылада боўтаць ваду’ (КЭС, лаг., Нас., Янк. I), таксама бо́ўтка (Касп., Мядзв.), бо́ўтала (Нас.). Рус. болт, укр. бовт ’тс’. Бернекер (118) лічыць, што слова звязана з bьlt‑ (гл. бо́ўтаць). Фасмер (1, 190) памылкова хоча бачыць тут сувязь з рус. і г. д. болт ’болт’, польск. bełt (< н.-ням. (bolt(e), гал. bout). Параўн. боўтаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крэм1 ’кандытарскі выраб’ (ТСБМ). Праз рус. крем запазычана з франц. creme ’смятанка, крэм’ (Шанскі, 2, 8, 380).

Крэм2 ’дрэва, прыгоднае для вырабу пчаліных борцяў або ўжо прыстасаванае для пчол’ (Яшк.), ’соты ў вулеі, дзве вымерлі пчолы’ (Гарб.). Параўн. рус. крем‑деревцо ’асобнае моцнае разгалінаванае дрэва’, кремь ’моцная будаўнічая сасна, будаўнічы лес’. Да прасл. kromъ (гл. кром1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кум ’хросны бацька’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сл. паўн.-зах., Бяльк., Сцяшк., Яруш., ТС). Укр. кум, рус. кум, ст.-рус. кумъ ’тс’, балг. кум, серб.-харв. ку̑м, славен. kȗm, польск. kum ’тс’. Традыцыйна да kъmotrъ ’кум’ < нар. лац. commater (Бернекер, 662; Фасмер, 2, 414; Маньчак, SR, 23, I, 61). Фанетычна незразумела (у < ъ?). Але іншыя гіпотэзы неверагодныя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кі́цель ’форменная аднабортная куртка са станчым каўняром’ (ТСБМ). Укр. кітель, рус. китель ’тс’. У беларускай і ўкраінскай мовах запазычанне з рускай, таму што толькі ў апошняй гэта лексема атрымала значэнне ’куртка вайсковай формы’. Ням. Kittel як крыніца рус. китель (запазычанне XVIII ст.) гэтага значэння яшчэ не ведае (ням. Kittel ’палатняная рабочая блуза’) (Шанскі, 2, 8, 139).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)