Балдаве́шка1 ’патаўшчэнне на канцы палкі’ (Бір. Дзярж.). Параўн. рус. дыял. балдаве́шка ’тс’, балдава́шка ’дубінка’. Утварэнне ад балдава́ ’паліца, булава, дубіна’, вядомага, напр., у рус. гаворках (бясспрэчная сувязь з балда́ ’дубіна’). Гл. яшчэ булдава́ ’булава’.

Балдаве́шка2 ’дурань, дурная галава’ (Шат., Бір. Дзярж.). Метафарычнае ўжыванне слова балдаве́шка ’дубіна’ (гл.). Параўн. такое ж ужыванне слоў балда́, дубі́на, стоўб.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)