Га́мтаць ’камячыць’ (БРС), гамта́ць ’тс’ (Сцяшк.). Калі гэта не запазычанне з польск. gmatać ’тс’ (з метатэзай гукаў: *гма́таць > га́мтаць), то роднаснае гэтаму польск. слову і іншым слав.: польск. gmatać, gmatwać, gmatusić, чэш. hmatati, славац. hmatati, укр. гма́та́ти. Гэту групу лексем Слаўскі (1, 298–299) выводзіць з прасл. *gъm‑at‑ati (*gъm‑atvati). Гл. агляд літ-ры і версій Слаўскі, там жа. Параўн. яшчэ бел. га́матны ’тоўсты, грубы, завялікі’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гла́дзіць ’гладзіць’ (БРС, Касп., Бяльк., Сл. паўн.-зах.). Рус. гла́дить, укр. гла́дити, польск. gładzić, чэш. hladiti, серб.-харв. гла̏дити, ст.-слав. гладити ’тс’. Прасл. *gladiti ’тс’. Гэты дзеяслоў з’яўляецца вытворным ад прыметніка прасл. *gladъ‑kъ (гл. гла́дкі) яшчэ да таго, калі гэты прыметнік быў расшыраны суфіксам *‑kъ > (< ‑*kŭ). Дакладная паралель у літ. glósti, glódžiu пладзіць’. Гл. Слаўскі, 1, 287–288; Фасмер, 1, 409; Бернекер, 1, 300, Траўтман, 90–91.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

А́нцік ’прыгожая дзяўчына, прыгожы хлопец’ (Бяльк.). Рус. смал. а́нтик ’лясун’. Калі гэтыя ўтварэнні звязаны (семантыка: ’спакуслівы, як лясун’), відаць, іх трэба звязаць з анціпка ’д’ябал’ (гл.). Іначай — ад рус. анти́к ’рэдкі’, ’чалавек незвычайны’ (ССРЛЯ); ’камея’ (Даль); рус. слова < франц. antique ’старажытны’ < лац. antiquus (Шанскі, 1, А, 118); параўн. антычны (Супрун, Веснік БДУ, 1971, 3, 73), але няясны перанос націску, як і пры атаясамленні з анці́пка; параўн. а́нціць ’гуляць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баўто́нка ’баўтушка, пойла’ (Касп.), ’корм для коней’ (Інстр. III). Параўн. бо́ўтанка ’корм для цялят’ (Інстр. III). Форма баўто́нка — яўна гібрыдная. Калі ад боўтаць рэгулярна ўтвараецца боўтанка, то ад баўта́ць павінна быць баўта́нка. Баўто́нка, мабыць, узнікла метатэзай з боўтанка пад уплывам баўтаць або ж гэта гіперкарэктная форма (‑о‑ замест этымалагічнага ‑а‑) пры перанясенні націску (бо́ўтанка → (баўта́нка) → баўто́нка). Усё да баўтаць, боўтаць (гл.). Таксама гібрыдным здаецца і рус. дыял. (пск.) болтонка ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Самарда́к ’удар па твары’, ’хвароба ў роце, калі баляць сківіцы’, ’пахмурны, упарты, маўклівы чалавек’, ’упартасць, маўклівасць’ (ТСБМ), самурда́ка ’ўпартасць, маўклівасць’ (Касп.), самарды́ка ’нягодніца’ (Мат. Гом.). Улічваючы пераважна ўсходнюю лакалізацыю гэтых лексем, магчыма выдзеліць прыст. са‑, якая тут часта ўжываецца замест з‑, с‑; тады да морда (гл.), асабліва параўн. разважанні аб роднасці ўсх.-слав. морда і славен. mrd ’грымаса’. Адсюль першаснае значэнне, відаць, было ’чалавек з выразам, грымасай незадаволенасці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ташчы́ца ’дапушчаная памылка пры ўвядзенні асновы ў бёрда’ (глыб., мядз., Сл. ПЗБ), ташчані́ца ’пустая пятля ў ніце’ (віл., Жд. 1), ’дапушчаная памылка пры ўвядзенні асновы ў бёрда’ (віл., Сл. ПЗБ), сюды ж ташчу́ха ’памылковае ўцягванне асновы ў ніт (у кроснах)’ (Варл.), ’брак пры тканні палатна, калі разрываецца нітка ў аснове’ (Сцяшк. Сл.). Да тошчы ’пусты’ (гл.), параўн. мінуха ’памылка пры накідванні асновы ў бёрда’, гл. Гл. таксама шчуха.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тыр-тыр, тырь‑тырь — пра гукі стрэлаў з ружжа (Канкард. XIX ст.). Гукаперайманне. Паводле Брукнера (589), польск. tyr ‘стрэл’ можа паходзіць з іт. tiro ‘тс’, якое, у сваю чаргу, ад франц. tirer ‘страляць’, англ. tear ‘разрываць’, ням. zerren ‘цягнуць’, што сведчыла б аб польскім уплыве. Параўн., аднак, выклічнік тырр (гл.) з шырокай семантыкай, якая ўключае і названае значэнне, а таксама ты́ркало ‘гульня ў вайну, калі крычаць тырр — страляюць’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́шчыня ’палатно, вытканае ў 2 панажы’ (пін., Шатал.), прошчыне́ ’тс’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), про́шчынʼа́, прошчыне́ ’тэхніка ткання на дзвюх нічанках і двух панажах, калі кожная нітка ўтка пераплятаецца з кожнай ніткай асновы пад прамым вуглом’ (Уладз.). Да просты (г. зн. просты від пляцення) з суф. ‑y‑ або ‑ja (*prostja) і з суф. *‑yni > ыня, як у рус. простыня́ < *prostyni (аб суфіксе гл. Слаўскі, SP, 1, 139 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зірну́ць ’паглядзець’, зіркнуць (Багушэвіч, Мар. дыс.). Рус. кур., арл., калуж. зырнуть ’кінуць хуткі, кароткі погляд’, дыял. зы́ркнуть, укр. зирну́ти, зи́ркнути, польск. zerknąć, zerkać, zierkać ’тс’, серб.-харв. зи̏рнути, зи̏ркати, зи̏рати ’тс’, макед. ѕирне ’зірнуць’. Параўн. ст.-слав. прэфіксальныя назирати, объзирати, призирати, зазирати і інш., ст.-рус. подъзирати, узирати і інш. Ад zir‑ ці zirk‑ (гл. зірк) з суфіксам ‑nǫ‑ (калі з zirk‑, ‑k‑ у групе зычных можа выпасці).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калі́лькалі-небудзь’ (калінк., З нар. сл.), коліль; (Янк. 2), колілься (калінк., З нар. сл.). Магчыма, з калінь, колінь (параўн. ніжэй), з асіміляцыяй ‑л‑ да ‑н‑. Па тэрыторыі гэтыя ўтварэнні, праўда, з розных арэалаў Палесся. Менш верагодна бачыць у другой частцы прасл. li‑, вядомае ў розных функцыях (гл. спец. ESSJ SG, 2, 409–413). Як здаецца, нельга вывесці з формы каліколь (гл. вышэй), фіксацыя якой відавочна ўскладняе этымалагізацыю гэтых лексем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)