Міну́ха ’пропуск пры сяўбе, касьбе’ (Мат. Гом., Ян.), міну́ха́, менюха́, мінюха́, мыню́ха ’памылка пры накіданні асновы і бёрда, калі прапушчана адна трысціначка’ (Уладз.; мазыр., петрык., Шатал.). Польск.ominucha ’тс’. Бел.-польск. ізал. (Фаліньска, 136). Да міну́ць (гл.).