Рэ́зка ’сечка’ (Мат. Гом.), ’сечка; сячкарня’ (докш., воран., Сл. ПЗБ), рэ́ска, рэзь ’сечка’ (ЛА, 2), рэ́ска ’тс’ (З нар. сл., Нар. сл., Янк. Мат.), рэ́зка ’палоска (поля); загон’ (Мат. Гом.; раг., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл., ТС, Яшк.), рэ́зы ’тс’ (калінк., Сл. ПЗБ), рэ́ска ’тс’ (ЛА, 3), ’адрэзаная галінка’ (пін., Сл. ПЗБ, ТС). Параўн. в.-луж. režanc ’флянец’, славацк. rezok ’тс’, літ. rãžas ’сухі прут’. Ад рэзаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэз1 ’месца разрэзу; разрэз’ (ТСБМ, Мат. Гом., Сцяшк. МГ), рэ́зік ’тс’ (Юрч. СНЛ), ’адзін праход пілой’ (ТС), рэзь ’месца распілоўкі’ (Мат. Гом.). Сюды ж рэ́за, ры́за, рі́зка ’пілавінне’ (ЛА, 1). Укр. різ, рус. рез, польск. rzez, в.-луж. rěz, чэш. řez, славац. rez, славен. réz, серб.-харв. ре̑з, макед. рез, балг. ряз. Прасл. *rězъ. Бязафікснае ўтварэнне ад рэзаць (гл.).

Рэз2 ’паласа зямлі, надзел, ніва’ (Байк. і Некр., Касп., Нас., Хрэст. дыял., Шат., Шатал., Яшк., Выг.), рыз, ры́ска, рэ́ска ’зямельны надзел у 5–10 сотак’ (Выг.), ’даўняя мера зямельнай плошчы (8 дзесяцін, 10 га)’ (ТС), рэс, нарэ́з ’паласа ворнай зямлі’ (ЛА, 2). Бязафікснае ўтварэнне ад рэзаць (гл.), параўн. яшчэ секъ ’адзінка колькасці мяса’ (Ст.-бел. лекс.). Няма падстаў лічыць лексічным літуанізмам, як прапануе Лаўчутэ (Лаўчутэ, Балтизмы, 72), а таксама нельга пагадзіцца з Дайлідэнасам, які лічыць гэтую форму семантычным літуанізмам (Бел. мова, вып. 15, 80). Гл. яшчэ рэзас.

Рэз3 ’забой скаціны’ (Банк, і Некр., Нас., Гарэц.). Рус. ре́зка ’тс’, польск. дыял. rzeź ’тс’, в.-луж. rěz ’разрэз; забой скаціны; лязо; пілавінне’. Ад рэзаць (гл.).

Рэз4 ’дарога (за прысядзібным полем)’ (Мат. Гом.), рэ́за ’глухія, пустэльныя і гразкія месцы’ (Яшк.). Укр.-палес. мікратапонім: луг Рэ́зки. Магчымае развіццё семантыкі ’надзел’ < ’надзел, адрэзаны ў аддаленым месцы’ < ’глухое месца’. Да рэз2 (гл.). Але калі ўзяць пад увагу рус. цвяр. ре́зы ’участак зямлі, з якога зразаецца пад ворыва зацвярдзелы верхні пласт’, тады да рэж (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паспыта́ць ’паспрабаваць на смак’ (Бяльк., Касп., Бір.), паспы́так ’каштаванне, ці смачна’ (КЭС, лаг.; Нас.). Укр. поспита́ти ’пакаштаваць’, балг. опи́там ’паспрабаваць на смак ежу, напой’, н.-луж. pospytaś ’трохі паспрабаваць’, в.-луж. pospytować ’праводзіць доследы’. У іншых слав. мовах гэта лексема звязана са значэннем ’пытацца’, ’прасіць’, ’шукаць’, ’рабіць прапанову’. Да спытаць < пыта́ць < прасл. pytati/pitati з першасным значэннем ’кроіць, рэзаць, сячы’, г. зн. ’адразаючы, адсякаючы, даведвацца пра гэты прадмет’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перарэз ’вялікая бочка’ (Гарэц.), ’частка двудоннай бочкі, перарэзанай на дзве палавіны, чан’ (Нас., Касп.; чавус., Мат. Маг.), перэрэз ’бочка сярэдніх памераў, звужаная ўверсе, для квасу, засолкі гуркоў’ (усх.-палес., З нар. сл.), пірарэ́з ’засек, месца для ссыпкі зерня’, пірярэ́жчык ’засек у свірне’ (Бяльк.). Укр. пере́різ ’палавіна перарэзанай упоперак бочкі’, палес. перере́з ’тс’; рус. дыял. перерез ’кадушка з перарэзанай напалам бочкі, цэбар; вялікі чан’. Усходнеславянскае. Да пера- і рэзаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наці́нка ’прымус да яды і работы’ (Нік., Оч.), ’зацён, нораў (у каня)’ (Бяльк.), сюды ж націна́ць ’настойваць’ (Сл. ПЗБ). Да цяць, тну, параўн. аця́цца ’згубіць жаданне есці’ (гл.), заці́н ’прымус’, заці́нлівы ’наравісты’ (Гарэц., Сцяц.), затну́цца ’занатурыцца’ (Сцяц.), заця́ты ’ўпарты’ і інш.; развіццё семантыкі ад ’рэзаць, біць’ да ’стаць упартым’ або ’пераадолець упартасць’ звязана, відаць, з архаічным спосабам уздзеяння на аб’екты, што характарызуюцца незвычайнымі паводзінамі, параўн. палес. зацінаць ’заткнуўшы нож у дрэва, чараваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Серпарэ́знік ‘крываўнік звычайны, Achillea millefolium L.’ (гом., Кіс.; Бейл., Мат. Гом., Ян.; паст., лоеў., Сл. ПЗБ, ТС), ‘трыпутнік ланцэталістны, Plantago lanceolata L.’ (Бейл.), серпарэ́з ‘тс’ (Бейл.; барыс., брасл., Сл. ПЗБ), ‘крываўнік’ (ЛА, 1; Мат. Гом., ТС). Укр. серпорі́з ‘крываўнік звычайны’, рус. серпоре́знік ‘тс’. Ад серп і рэзаць, як сродак, які спыняе кроў пры парэзах (сярпом), параўн. “… як парэжам палец жнучы, дык добра прыкладаць серпарэзнік” (Сл. ПЗБ). Да семантыкі параўн. і крываўнік (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пыта́ць ’звяртацца з пытаннямі; прасіць дазволу’ (ТСБМ, Шымк. Собр., Нас., Шат., Сл. ПЗБ, Растарг., Мал.), пытацца ’тс’ (ТСБМ, Нас., Мядзв., Гарэц., Чуд.; Воўк-Лев., Татарк., Сл. ПЗБ), пута́ць ’тс’ (маз., Шн. 3; ТС), сюды ж пытальнік ’той, хто пытае, дапытваецца’: прыйдуць страшныя пытальнікі (Кітаб XVI–XVII ст., Стан.), пы́цік ’цікаўны, хто пытаецца пра тое, што яму не трэба знаць’ (Нас.), пы́тма пыта́ць ’дапытвацца, паўтараць пытанні’ (Нас.), укр. пита́ти, рус. пыта́ть ’праводзіць допыт; катаваць’, пыта́ться ’старацца, спрабаваць’, польск. pytać, чэш. ptáti se, славац. pytať ’прасіць’, pytať sa ’пытацца’, в.-луж. pytać ’шукаць, расшукваць’, н.-луж. pytaś ’тс’, дыял. ’пытаць’, славен. pítati ’пытаць, дапытваць’, серб.-харв. пи́тати, балг. пи́там, макед. пита, ст.-слав. пытати ’тс’. Прасл. *pytati ’пытаць, шукаць’, параўноўваюць з лац. putāre ’абдумваць, меркаваць; рэзаць’, тахар. A put‑k ’судзіць, раздзяляць, адрозніваць’. Гл. Фасмер, 3, 421, з літ-рай; Бязлай, 3, 43–44; Шустар-Шэўц, 2, 1199; БЕР, 5, 266. Паводле Варбат (Этим. иссл., 6, 16–17), развіццё значэння ад ’рэзаць’ да ’думаць, меркаваць’, магчыма, звязана са старажытным земляробчым тэрмінам, пра што сведчыць рус. дыял. вы́пытаць ’выкарчаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скрыпе́ць ‘утвараць скрыпучыя гукі; рыпець’, ‘жыць абы-як, з цяжкасцю падтрымліваючы свае сілы’ (ТСБМ), скры́паць ‘тс’ (Байк. і Некр.). Укр. скрипі́ти, рус. скрипе́ть, ст.-рус. скрипати, польск. skrzypać, в.-луж. křipać, н.-луж. kśipaś, чэш. skřípati, славац. škripať, škripieť, серб.-харв. шкри́пати, славен. škrípati, балг. скрѝпя ‘тс’. Прасл. *skripati, *skripěti ‘скрыпець’. Фасмер (3, 657 і наст.), Махэк₂ (550) лічаць гукапераймальным. Параўноўваюць з лат. skripstêt ‘хрусцець, скрыпець, грымець’, kripš(k)êt ‘тс’, літ. krípštereti ‘ціха шамацець’, ст.-в.-ням. scrîan, screiôn ‘крычаць’; гл. Мюленбах-Эндзелін, 2, 280; Вальдэ-Гофман, 1, 291–292. Сной₁ (637) удакладняе, што гэта да і.-е. базы *(s)krei‑p, *krei‑k (параўн. крычаць, што азначала хрыплыя натуральныя гукі). Варбат (Этимология–1981, 16 і наст.) падцвярджае гіпотэзу Цупіцы (Gutturale, 126) аб роднасці слав. *skripati з групай ст.-ісл. hrīfaрэзаць’ і далей з гняздом і.-е. *(s)ker‑рэзаць’ на матэрыяле паўднёваславянскіх дзеясловаў і імён са значэннем ‘шчыліна, расшчэп’, а таксама назваў пазоў, блокаў і г. д. Гл. яшчэ БЕР, 6, 799; Шустар-Шэўц, 701; Борысь, 555.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Заске́міцца ’зажмурыцца’ (Сл. паўн.-зах.). Зваротны да *заскеміць варыянт да зашчаміць (гл. шчаміць). Семантычна сувязь празрыстая: ’заціснуць’. Захаванне е пад націскам можа тлумачыцца тым, што е < , тады ск захавалася, паводле гіпотэзы Якабсона (IJSLP, 1/2, 270), перад *oi > . З тым жа коранем, відаць, аскома (гл.). Фасмер, 4, 502; Праабражэнскі, 1, 662–663. У і.-е прадстаўлены розныя ступені чаргавання галоснага і розныя зычныя падаўжэнні кораня *skē̆i‑рэзаць, дзяліць’. Покарны, 1, 919–922. Параўн. аскепак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мударэ́з ’разак, Stratiotes L.’ (іўеў., Сл. ПЗБ), утворана па тыпу рус. водоре́з, ногоре́з, ядроре́з, телоре́з. Да муды́ і рэзаць (гл.). З лексемай mǫdo звязаны назвы раслін у чэш. (moudník ’Chamaeorchis’ паводле двух клубняў, ганацк. modʼatka ’чырвоны бэз’), серб.-харв. (лисичја, мачја, пасја, попова муда), славен. (popova moda ’Evonymus’, moda ’Paeonia peregrina’, ’Colchium autumnale’) і рус. (смал. муди ’?’, валаг. му́дки коша́чьи ’Geum rivale L.’, смал. мудорез ’вадзяная крапіва’, му́дочка ’канюшына раллявая, Trifalium arvense L.’, цвяр. муде́ заячьи ’тс’) мовах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)