Перарэз ’вялікая бочка’ (Гарэц.), ’частка двудоннай бочкі, перарэзанай на дзве палавіны, чан’ (Нас., Касп.; чавус., Мат. Маг.), перэрэз ’бочка сярэдніх памераў, звужаная ўверсе, для квасу, засолкі гуркоў’ (усх.-палес., З нар. сл.), пірарэ́з ’засек, месца для ссыпкі зерня’, пірярэ́жчык ’засек у свірне’ (Бяльк.). Укр. пере́різ ’палавіна перарэзанай упоперак бочкі’, палес. перере́з ’тс’; рус. дыял. перерез ’кадушка з перарэзанай напалам бочкі, цэбар; вялікі чан’. Усходнеславянскае. Да пера- і рэзаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)