Пі́льня ’тартак’ (Варл.), ’лесапільня’ (пух., Сл. ПЗБ), укр. харк. пи́льня ’тс’, рус. пи́льня ’месца, дзе пілуюць лес пры дапамозе вады, парай, коньмі’. Да пілі́ць 1 (гл.). Суф. ‑ня ўзыходзіць да прасл. ‑ьnʼa, параўн. kolьnʼa ’дрывотня’, stajьnʼa ’стайня’, які пашыраны пераважна на паўн.-слав. тэрыторыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рыжо́ўка 1 ’гатунак бульбы з ружовым колерам скуркі’ (пух., З нар. сл.). Ад ры́жы (гл.) з дапамогай суф. ‑оўк‑а як красо́ўка ад кра́сны, сінёўка ад сі́ні (Сцяцко, Афікс. наз., 121).

Рыжо́ўка 2, ра́жаўка рыбалоўная сетка (жытк., маз., Мат. Гом.). Да рэ́жа 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плі́шнік ’клінападобная планка, якой злучаюцца дошкі ў дзвярах’ (Касп., Інстр. 2). Няясна. Магчыма, з *тішчнік < плішч (гл.), параўн. укр. дыял. (за)плішка < (за)плісчка ’невялікі драўляны клін’, ад заплісчити (Німчук, Давньорус., 246)..

Плішні́к, плышпык ’аер, Acorus calamus L.’ (Бес.; пух., кобр., Сл. ПЗБ). Да плюшнік (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́ўхаць ’штурхаць’ (Ласт., Шат.), ’непакоіць напамінам’ (Юрч. Сін.), ’пульсаваць’ (пух., Сл. ПЗБ), тоўх — пра лёгкае штурханне ў грудзі, у бок (полац., Нар. лекс.), таўха́ць, таўка́ць ’злёгку штурхаць’ (Юрч.), сюды ж то́ўхала ’той, хто штурхаецца’ (Шат.), то́ўхнуцца ’штурхнуцца’ (Ласт.). Гл. таўхаць, можна дапусціць уплыў дзеясловаў піхаць, штурхаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ліхадзе́й ’вораг’ (Грыг., Бяльк., Шат.; шальч., навагр., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.; пух., З нар. сл.), ’чалавек, які наўмысна робіць зло’ (Растарг.), ліхадзейства ’благія ўчынкі’ (КЭС, лаг.). Укр. лиході́й, рус. лиходей, ст.-рус., ц.-слав. лиходѣи. Прасл. lixodějь (Трубачоў, Эт. сл., 15, 92). Да lixo > ліха і dějati > дзе́яць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́гарады мн. л. ’загарадкі’ (пух., Сл. ПЗБ). Бяссуфікснае ўтварэнне ад *прыгарадзі́ць, дыялектнага дэрывацыйнага карэляту агарадзі́ць, абгарадзі́ць, гл. агаро́д; параўн. стараж.-рус. приграда ’агароджа; агароджванне, засцярога’, приградъ ’знешняя агароджа’ (Сразн.), рус. дыял. при́город ’адроджанае месца ў полі для жывёлы, пастаўнік’. Параўн. таксама ст.-слав. приградъ ’памяшканне перад уваходам у келлю’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́згляды ’звычай знаёміцца з нявестай і яе маёмасцю’ (Юрч. Вытв., Сцяшк.; пух., Сл. ПЗБ; Растарг.). Укр. ро́зглядини ’агледзіны’, валынск. розгля́дини ’заручыны’. Беларуска-ўкраінская ізалекса. Да разгляда́ць < раз- (роз-) і глядзе́ць (гл.). Такую ж прэфіксацыю маюць н.-луж. rozglěd, в.-луж. rozhlad, чэш. rozhled, славац. rozhľad ’агляд’, ’від’, ’перспектыва’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плюга́вы ’мізэрны, худы, нікчэмны’, ’мярзотны, агідны’ (ТСБМ, Нас., Шпіл., Сержп., Мік., Маш., Юрч. СНЛ; пух., Сл. ПЗБ), ’сыры (пра дровы)’, ’сапсаваны (пра кроў)’ (пух., Сл. ПЗБ), ’дрэнны, нязграбны’ (Касп.), ’дрэнны’, ’брудны’ (Сл. Брэс.), ’брудны, гразкі’ (пін., Шатал.), плюга́вец ’нягоднік’ (Бяльк.), плюгаўка ’агідная жанчына, неакуратная’, пух. плюгоўка ’шкодная жанчына’ (Сл. ПЗБ), плюга́нка ’агідная’ (Мал.), плюгаўка ’брыдкія, агідныя насякомыя і жывёлы: свярчок, мыш, павук’ (Нас.), плюгаўства ’машкара’ (паст., Сл. ПЗБ; ТС), ’нікчэмнасць’ (Юрч. СНЛ), плюга́віньня, плюга́ўліньня ’зневажанне, прыніжэнне’, плюгавіць ’апаганіць нечыстотамі, брудам’, плюга́віцца ’псавацца’, плюга́вінне ’бруд з ванітаў і харкавіння’ (Нас.). Укр. плюга́вий ’гадкі, нікчэмны’, рус. плюга́вый ’мярзотны, паскудны’, польск. plugawy ’брудны, агідны, гнюсны, мярзотны’, чэш. plihlý, plihý ’абвіслы’, plouhati ’цягнуць, валачы па гразі’, зах.-чэш. plíhati ’цягнуцца, валачыцца, ледзь ісці’, славац. pľuhavý ’мярзотны, гнюсны, паскудны’, ’брыдкі, агідны’, ’кепскі (пра надвор’е)’; pľuhať sa ’пэцкацца’, славен. plúhek ’нясмачны’, дыял. plígek ’несалёны’, ’пусты’. Прасл. plʼugъ ’мокры, рэдкі, брудны’ (Сной–Бязлай, 3, 62), роднаснае лат. blʼugt ’мякнуць’, ’станавіцца слізкім’ (Махэк₂, 462) < і.-е. pleu̯‑ ’цячы, ліць, плаваць’. Памылкова Фасмер (3, 289), Брукнер (419) выводзяць *pljugavъ з plʼujǫ > плюю > плява́ць (гл.). Атрэмбскі (JP, 61, 1961, 3, 182) выводзіць з plucha, якое з pluskać.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляну́ха 1 ’страва з бульбы і свежай капусты, забеленая малаком’ (полац., ушац., Нар. сл., Нар. лекс., Касп.; паст., рас., пух., Сл. ПЗБ; брасл., Бел. хр. дыял.). Да ляны́ (гл.).

Ляну́ха 2 ’прыступка каля ляжанкі печы’ (ушац., Нар. сл.; Касп.), лянушка ’пяколак (з боку печы)’ (рас., Шатал.; Касп.). Да ляны́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́відась ’навіна; незвычайная, апетытная смачная яда з новага ўраджаю; незвычайнае дзіва, цуд’ (пух., З нар. сл.). Ад невідины ’нябачны’: Невиданое и нечуваное дзиво! (Нас.), да відаць ’бачыць’; заканчэнне слова пад уплывам назоўнікаў на ‑сць тыпу нёвесь (< *не‑весць), параўн. невідаль ’дзіва, навіна’, невідиліца ’дзіўная рэч’ ад невідилы ’дзіўны; нябачаны’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)