Пры́гарады мн. л. ’загарадкі’ (пух., Сл. ПЗБ). Бяссуфікснае ўтварэнне ад *прыгарадзі́ць, дыялектнага дэрывацыйнага карэляту агарадзі́ць, абгарадзі́ць, гл. агаро́д; параўн. стараж.-рус. приграда ’агароджа; агароджванне, засцярога’, приградъ ’знешняя агароджа’ (Сразн.), рус. дыял. при́город ’адроджанае месца ў полі для жывёлы, пастаўнік’. Параўн. таксама ст.-слав. приградъ ’памяшканне перад уваходам у келлю’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)