дурны́

1. (лишённый ума) глу́пый;

д. чалаве́к — глу́пый челове́к;

2. (бестолковый, неразумный) глу́пый, дура́цкий;

д. ўчы́нак — глу́пый (дура́цкий) посту́пок;

о́е стано́вішча — глу́пое (дура́цкое) положе́ние;

3. в знач. сущ. дура́к; глупы́ш;

д. як пень (як бара́н, як бот) — глуп как си́вый ме́рин;

ы́я гро́шы — шальны́е де́ньги;

крыча́ць ~ны́м го́ласам — крича́ть благи́м ма́том;

ы́я жа́рты — глу́пая шу́тка;

з ~но́га ро́зуму — от (с) большо́го ума́;

няма́ дурны́х! — нет дурако́в!;

на маю́у́ю галаву́ (дурны́ ро́зум) — по моему́ сла́бому разуме́нию...;

за ~но́й галаво́й нага́м неспако́йпосл. дурна́я голова́ нога́м поко́я не даёт;

пашлі́о́га, а за ім друго́гапосл. дурака́ пошлёшь, а за ним и сам пойдёшь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ка́даўб ’драўляная пасудзіна, выдзеўбаная з суцэльнага кавалка драўніны’ (БРС, ТСБМ; чэрв., З нар. сл.; Мат. Гом., Сержп. Грам., Шат., Янк. 2), ’глыбокая яма ў рацэ, на лузе з вадой’ (глус., Янк. 2; Яшкін, вусн. паведамл.), ’калдобіна на дарозе’ (глус., Янк. 2), ’чыстая вада, азярцо на балоце’ (ельск., Яшк.), ’нізінка, лагчынка са стаячай вадой’ (Яшкін, вусн. паведамл.), кадаўп ’комін’ (стаўбц., З нар. сл.); кадаўб ’жывот, страўнік’ (гродз., З нар. сл.); кадаўба ’бочка, выдзеўбаная з дрэва’ (Гарэц., З нар. сл., Касп., Мат. Гом.), ’ступка’ (ветк., Мат. Гом.) ’сажалка’, ’выбоіна’, ’кар’ер’ (Мат. Гом.); кадаўбец ’пасудзінка, выдзеўбаная з суцэльнага кавалка дрэва’ (БРС, ТСБМ, Сержп. Грам.), ’пасудзіна, куды зліваюць мёд’ (слуц., КЭС); кадалбец ’глыбокая яма ў рацэ, на лузе з вадой’ (Яшкін, вусн. паведамл. — спасылка на палес. запісы Талстога); кадаўбіна ’ўпадзіна на дарозе’ (глус., Яшк. 2). Укр. палес. кадавба, кадовб ’вялікая бочка’, укр. кадуб, кадівб, кадіб ’вялікая бочка, якая ўжывалася для захоўвання збожжа або мукі, капусты і да т. п.’; рус. смал. кадолба ’калода для сцякання вады, асабліва крынічнай; выдзеўбаная з дрэва бочка; ліпавая кадка без дна, устаўленая ў крыніцу; пра лянівую жанчыну, якая любіць паспаць’, зах.-бран. кадаўба, кадаўбіна, кадоўбіна ’невялікая ямка, запоўненая дажджавой вадой; выбоіна на дарозе’, польск. kadłub ’выдзеўбаная, пустая ў сярэдзіне калода’, ’пасудзіна з суцэльнага кавалка дрэва’, ’кашэль з кары’, ’тулава’, дыял. ’выдзеўбаная калода, якая ўстаўляецца замест калодзежнага зруба; выдзеўбаная калода, якая ўжываецца ў якасці станка жорнаў’; дыял. kadłubek ’крыніца’. Ст.-польск. kadłub ’выдзеўбаны пень дрэва’ фіксуецца з XV ст., славін. kadłu̇b ’тулава’, н.-луж. (арх.) kałub ’выдзеўбаны пень’, в.-луж. kadołb ’камінок над лучынай’, чэш. kadlub ’вялікая пасудзіна, звычайна выдзеўбаная з пустога пня; форма для адліўкі’, ’калодка’, kadluba ’калодзежны зруб’, валаш. kadłb ’выдзеўбаная калода для збожжа’, ’гусіная тушка без крылаў і шыі’, ’грудная клетка’, славац. kadlụb ’рэзервуар для вады, выдзеўбаная калода’, Міклашыч (108), Бернекер (1, 467), а за імі іншыя аўтары (Слаўскі, 2, 16–17; Трубачоў, Эт. сл., 9, 113–114) далучаюць да разглядаемай групы слоў яшчэ і рус. дыял. калдоба, колдоба, колдобина, бел. калдобіна і да т. п, якія, як лічыцца, з’яўляюцца метатэзнымі формамі ад кадолба і пад. Што датычыць паходжання разглядаемых слоў, то можна выказаць наступныя меркаванні. Праславянскай гэту групу слоў лічыць нельга, паколькі адсутнічаюць паўд.-слав. паралелі; рус. гаворкі, па сутнасці, іх таксама не ведаюць. Слаўскі (2, 17) узнаўляе форму *kadḷbʼъ, у якой другая частка — да прасл. *dḷbʼti ’дзяўбці’. Структурную і семантычную паралель для такой этымалогіі можна знайсці ў бел. маг. кадыр ’пасудзіна для збожжа, мукі, выдзеўбаная з суцэльнага кавалка дрэва’, якое выглядае як вытворнае ад ка‑ і ‑derь < dьrati або ад прэфіксальнага дзеяслова. Этымалогія слова кадоўб, прапанаваная яшчэ Міклашычам, 108, не прымалася аднагалосна; Траўтман (Göttingische gelehrte Anzeigen, 1911, 258) і Фасмер (RS, 4, 164) меркавалі пра кампозіт kadь + dьlb; Брандт (РФВ, 22, 139) і Сабалеўскі (Slavia, 5, 444) прапанавалі kolodьlba; укр. зах. колодовбина ’выбоіна, ухаба’ зафіксавана ў слоўніку Жэляхоўскага; па сутнасці, той жа аргумент можна прывесці і ў другім выпадку (значэнне ’калдобіна, каляіна’ неабходна было б лічыць першапачатковым, што неверагодна). Фасмер (2, 287) адмовіўся ад ранейшай этымалогіі, Трубачоў (Эт. сл., 9, 113–114) аднаўляе форму ж. р. *kadьlba і м. р. *kadьlbъ, пры гэтым дыскусійным застаецца пытанне, як разумець першую частку кампозіта (ka‑). Ён раздзяляе погляды Фасмера на гэту праблему і лічыць, што ka‑ суадносіцца з пытальным займеннікам *kъto. Слаўскі (2, 17) супраць такога параўнання і мяркуе аб сувязі пейаратыўнага ka‑/ko‑ з прыназоўнікам і ўзмацняльнай часціцай ‑ka (‑ko, ‑kъ). Калі меркаваць аб магчымым дзеяслоўным словаўтварэнні (параўн. прыклады пад кавярзень), можна прапанаваць гіпатэтычную форму ko‑dьlbati, з якой ka‑ утвараецца па вядомай мадэлі. Відавочная сувязь з *dьlbati можа пацвярджацца ўскосна яшчэ і такімі прыкладамі, як укр. кадовбина ’невялікая палонка’, бел. глус. кадаўб (калдобіну на дарозе паўбівалі), кадаўбіна ’ўпадзіна на дарозе’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

валі́ць, валю́, ва́ліш, ва́ліць; незак.

1. каго-што. Прымушаць упасці; абарочваць, перакульваць. Бура валіць лес. □ Лявон хапае Ганецкага за плечы і валіць на зямлю. Козел. // што. Сячы, пілаваць (лес, дрэвы). Прыйшлі туды лесарубы і пачалі без разбору валіць дуб, граб, ясень і іншыя каштоўныя пароды дрэў. Гурскі. // перан.; каго. Разм. Губіць у мностве (пра хваробы).

2. што. Кідаць, скідаць што‑н. у вялікай колькасці; складаць без разбору. Валіць зямлю. □ Самалёты ўсё валілі і валілі бомбы на Ласіны брод. Асіпенка.

3. што на каго. Разм. Перакладаць (работу, адказнасць, віну і пад.) на каго‑н. Валіць віну на другіх. □ [Міхась:] — Ты ж сама такую гамонку павяла. А цяпер на мяне валіш. Б. Стральцоў.

4. Разм. Імкліва ісці, рухацца натоўпам, патокам. Сёння нават у царкву мала хто ішоў, валілі да Канцавога. Карпюк. Фурманкі баляць. Пыл-завея Курыць, бы ўзрушыўся віхор. Колас. // Паднімацца, падаць у вялікай колькасці. З вокнаў валіў чорны дым, языкі агню шугалі ўверх. Гурскі. З мяне ў снег сцякала вада і валіла пара, быццам маю вопратку абліў хто варам. Карпюк. Снег валіць такі, што фарамі правіць нельга. Кулакоўскі.

5. заг. валі́(це). Разм. Ужываецца ў сэнсе: ідзі(це). Стараста.. зашпіліў пад расхрыстаным кажухом камізэльку верхнім гузікам на ніжнюю дзірку і перабягаў з-пад акна да акна... — Мацвей, вечарам, на сход валі! Чорны.

6. што. Качаючы, размінаючы, рабіць шэрсць, сукно больш шчыльным, цвёрдым. З суседніх вёсак людзі неслі і везлі часаць воўну і валіць сукно. Сабаленка.

•••

Валам валіць — ісці, рухацца натоўпам, суцэльнай плынню. Валам валіў народ да нас [у тэатр]. Вярцінскі.

Валіць з хворай галавы на здаровую — сваю віну перакладваць на таго, хто не мае ніякіх адносін да яе. [Моцкін:] Таварыш Гарошка, не валіце з хворай галавы на здаровую. Такі нумар не пройдзе. Макаёнак.

Валіць (усё) у адну кучу — змешваць неаднолькавыя рэчы, з’явы, не бачыць розніцы паміж імі.

Валіць цераз пень калоду — рабіць што‑н. абы-як, як папала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пла́ха1 пла́шка, плашча́к, плахты́на, плу́ха, плушка ’палавіна расколатага уздоўж дрэва’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Янк. 3., Шушк., Яруш., Маш., Некр., Гарэц., Янк. 1, Шат., Касп., Сл. ПЗБ, ТС, Варл.) ’вялікая трэска’ (шчуч., шальч., чэрв., Сл. ПЗБ), ’маснічыны’ (Сцяшк. МГ), пла́шычка ’плаха’ (Юрч. СНЛ). Укр. харк. пла́ха ’шырокая дошка; палена, плаха’, рус. пла́хта ’дошка’, ’аполак’, ’масніца’, ’палка’, ’пень’, ’зрубанае і ачышчанае ад сукоў дрэва’. Усх.-слав.-польск. ізалекса, роднасная прыметніку плоскі (Праабражэнскі, 2, 70; Фасмер, 3, 275) < прасл. *ploskъ ’плоскі’, у якім карэннае ‑o‑ атрымала экспрэсіўнае падаўжэнне (Махэк₃, 462), параўн. таксама польск. płocha ’бёрда’, чэш. plochý ’плоскі’, славац. plošina ’раўніна’, ’пляцоўка, платформа’. Яму адпавядаюць лат. plaskains, plāskains, літ. plókščias (< plāšk‑tjas) ’плоскі’ — у такім выпадку можна дапусціць існаванне ў прасл. мове формы *plaskъ, параўн. польск. płaski, plaskaty ’роўны, гладкі’, ляш. plʼaskaty, чэш. splaskovati ’сплюшчваць’, ’спадаць (пра пухліну)’, бел. пласка ’брыца, Echinochloa L.’, пласкі ’пакаты’. Дапускаецца роднаснасць са ст.-в.-ням. flah ’плоскі’ (Ільінскі, ИОРЯС, 20, 3, 112), са ст.-грэч. πλάξ ’паверхня, плошча’, ’дошка’ (Голуб-Ліер, 378). Сюды ж плаха, пла́хта ’вілападобная частка сахі, на якую набіты жалезныя сашнікі’ (Выг., Бес., Янк. 3., Тарн., Сл. ПЗБ, Дэмб. 2, Смул.; Сержп. Земл.), ’рама, аснова драўлянай бараны’ (Сл. ПЗБ; Дэмб. 2; чэрв., Хрэст. дыял.), а таксама пла́шка ’палова капусты’ (Вешт.; калінк., Сл. ПЗБ), пла́харэм ’плазам’ (ТС). У слав. мовах назіраецца чаргаванне зычных асновы sk, k і x (Брукнер, 419), а таксама падкрэсліваецца генетычная тоеснасць форм *plaskъ > з *plax‑ъta (Фасмер, 3, 276).

Пла́ха2, пла́шка, пла́хта, пла́шачка, плашчы́на, прыпла́шнык ’доўжань, века вялікай бакавой адтуліны ў вуллі-калодзе’ (лун., Шатал.; паст., Сл. ПЗБ; Нікан.; віц., гродз., брэсц., гом., ЛА, 1), ’драўляны каркас лежака’ (паст., Сл. ПЗБ). Да пла́ха1.

Пла́ха3, пла́шышча ’шырокі кавалак поля’, ’пласт сала’ (ТС; светлаг., SOr, 39, 352; Юрч. СНЛ), плахві́на ’пляц’ (ТС): пла́ха ’элемент узору на тканіне ў форме прамавугольніка’ (брагін., З нар. сл.), пла́шкі ’узор у 4 ніты’ (Уладз.); пла́хі ’плахта, несшываная спадніца’ (Ян.). Да прасл. *plaxa (Банькоўскі, 2, 614) > плаха1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карачу́н ’заўчасная смерць’ (Нас.), ’смерць, канец’ (Мал.), ’нешта пакрыўленае’ (Клім., Нар. лекс.), ’крывое і сукаватае дрэва’ (Нар. лекс.), ’нізкарослы чалавек’, «Сіціўрат, або Карачун, Зюзя — падземны цар, казачны бог марозаў, які нёс смерць» (Кіркор). Разнастайнасць семантыкі слоў, якія прыводзяцца, робіць рэканструкцыю першаснага значэння даволі цяжкай. Паралелі з іншых славянскіх моў амаль не дапамагаюць вырашыць гэту задачу: рус. карачун ’заўчасная смерць’, ’злы дух, чорт, дэман’, ’пост перад калядамі’, ’святочны абрад, каляды’, ’сонцаварот зімовы’ (іншыя значэнні яшчэ больш няпэўныя), славац. kračun ’каляды’, балг. крачун ’свята летняга і зімовага сонцавароту’. Уражвае тое, што слова зафіксавана амаль толькі ва ўсх.-слав. мовах, прычым украінскія паралелі ненадзейныя. Семантыка ўмоўнай рэканструкцыі korčunъ дэманструе тры тыпы значэнняў: ’зімовы сонцаварот’ (сюды таксама ’каляды’), ’летні сонцаварот’ (відаць, называўся krěsъ: серб.-харв. крѐсови ў тым значэнні) і міфалагічная істота — ’злы дух, падземны цар, уладар маразоў, смерць’. Лёгка заўважыць унутраную сувязь двух першых значэнняў, ’крывое сукаватае дрэва’ зафіксавана толькі ў беларускіх паралелях, якое, паводле нашых меркаванняў, адносіцца да іншай лексемы korkъ (гл. карачкі) (Казлова, Этимология, 1982). Што датычыць лексемы з міфалагічным значэннем, то мы не схільны яе ўзводзіць ні да korkъ ’нага’, ні да korčiti (гл. Трубачоў, Эт. сл., 11, 56–58). Рус. карачун ’дзіця, якое поўзае’ або балг. крачун ’вялікая нага’, з нашага пункту погляду, звязана з korkъ і korčiti, а не з карачун у міфалагічным значэнні. Арэал распаўсюджання для апошняга сведчыць хутчэй аб яго іншамоўным паходжанні. Прапанаваная нядаўна гіпотэза можа, як нам здаецца, праліць святло на паходжанне слова. Паводле гэтай гіпотэзы, балг. крачун і рум. craciun ’каляды, свята зімовага сонцавароту’ ўзыходзяць да алб. kërcunпень, цурбан’, што тлумачыцца рытуальным спальваннем пня падчас зімовага сонцавароту (Чабэй, Studime filologjike, 1964, 1, 61; Дзясніцкая, Слав. языкозн., 1978, 169). Рум. crǎciun, укр. крачун, славац. kračun у рамках карпацкай міграцыі з поўдня, аб чым сведчыць геаграфія распаўсюджання слова і фанетыка ўкр. паралелі. Пад гэтым адносна познім працэсам праглядваюцца старажытныя моўныя сувязі бел.-рус. лексемы ў міфалагічным значэнні. Гэтыя сувязі мелі месца да метатэзы плаўных і іх можна кваліфікаваць толькі ў плане ўсходнебалканскай міграцыі славян (VI ст. н. э.). Для больш старажытнага перыяду застаецца магчымасць (улічваючы албанскую лексіку) палеабалканскага паходжання славянскіх слоў у палескім арэале. Параўн. яшчэ Дзясніцкая, там жа, 168–170.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

працава́ць несов.

1. в разн. знач. рабо́тать;

друга́я зме́на яшчэ́ не ~ва́ла — втора́я сме́на ещё не рабо́тала;

мато́р ~цу́е без перабо́яў — мото́р рабо́тает без перебо́ев;

п. у калга́се — рабо́тать в колхо́зе;

п. сакратаро́м — рабо́тать секретарём;

п. сяке́рай — рабо́тать топоро́м;

канцыля́рыя ~цу́е штодзе́нь — канцеля́рия рабо́тает ежедне́вно;

ду́мка ~ва́ла я́сна — мысль рабо́тала я́сно;

п. са сло́ўнікам — рабо́тать со словарём;

2. в др. знач. (заниматься трудом) рабо́тать, труди́ться;

п. на сябе́ — рабо́тать на себя́;

п. над тво́рам — рабо́тать (труди́ться) над произведе́нием;

хто не ~цу́е, той не есць — кто не рабо́тает, тот не ест;

у́е і сма́ку не чу́епогов. че́рез пень коло́ду (ва́лит);

п. не разгіна́ючы спі́ны — рабо́тать не разгиба́я спины́;

п. спусці́ўшы рукавы́ — рабо́тать спустя́ рукава́;

п. не склада́ючы рук — рабо́тать не поклада́я рук

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Поп1 ’праваслаўны святар’ (ТСБМ), ’святар’ (ТС); укр. піп, рус. поп, балг. поп, с.-харв. по̏п, славен. pòp, чэш., славац., польск., в.-луж. pop, палаб. püöp ’святар; настаўнік’. Са ст.-польск. pop < ст.-в.-ням. pfaffo ’святар; поп’ < познелац. papa ’тс’ < лац. papas ’настаўнік’ < грэч. πάππος ’дзед, продак’ (Фасмер, 3, 327; Чарных, 2, 56). Банькоўскі (2, 698) адмаўляе сувязь з апошнім, мяркуючы, што першапачаткова назва адносілася да паганскага святара, параўн. поп ’снегавік’ (ТС).

Поп2 ’адуванчык, Taraxacum’ (Мат. Гом.), папо́к, пупо́к ’тс’ (Кіс.), папы́, папкі́, папа́ўка ’нівянік, Leucanthemum (Кіс.), папы́, папакі́ ’скабіёза, Scabiosa’ (Кіс., ЭПБ), папкі́, по́пікі ’паўночнік, Knautia’ (Касп., Кіс.), папо́ўнік ’пірэтрум, Pyrethrum’ (ЭПБ), ’вятроўнік, Filipendula’ (Касп., Кіс.), ’баркун, Melilotus’ (Кіс., ЭПБ), папо́к ’канюшына, Trifolium’ (Бяльк.). Найбольш імаверна, названы гэтыя расліны так паводле вонкавага выгляду іх суквеццяў ад пуп (гл.) з пераходам у > o/а, параўн. яшчэ бел. пуп ’бацюшка’ (ЖНС), што, магчыма, звязана з уплывам лексемы поп (гл. поп1) і магло прывесці да ўзнікнення такіх назваў, як ксёндз ’адуванчык’ (Кіс.). Параўн. яшчэ рус. пупо́к ’кветкавая галоўка’, пуповник ’расліна, Scabiosa arvensis’, пупавка ’рамонак’, попо́к ’упрыгожанне спінкі ложка ў выглядзе шарыка’. Польск. pępawa ’адуванчык’. Банькоўскі (2, 538) таксама ўзводзіць да *pǫp‑ava < *pǫp ’пуп’. Па першасную матывацыю ’нешта пукатае, шарападобнае’ паказвае і назва бабок (гл.). Інакш гл. папаўка.

Поп3 ’пер’е цыбулі, часнаку’ (Мат. Гом.). Хутчэй за ўсё да пуп (гл.). Параўн. пупо́к ’калок, які мацуецца да касся’ (Жд. 3, Мат. Гом.), пупо́к ’зашпілька з кавалачка дрэва’, іншыя назвы для гэтай рэаліі цу́рка, па́лачка (ЛА, 4), пупны ’адросткі пер’яў’ (ЛА, 1), параўн. яшчэ ду́дкі, тру́бкі, па́лкі (ЛА, 1). Сюды ж, відаць, укр. піп ’вертыкальна пастаўленая цурка’, рус. поп ’цурка ў гульні, якую збіваюць палкамі’, ’прадмет, які стаіць старчаком’, попы́ ’гарадкі’, балг. по́пак, по́пок, по́пъкпень’, по́покь, по́пук ’пуп’, чэш. popek ’жалезны калок для рэгуляцыі глыбіні арання’. Магчыма, ранейшае значэнне пуп ’прадаўгаваты кавалак пупавіны, які пакідаюць пры яе пераразанні’ > ’адсечаны кавалак дрэва, цурка, калок’ > ’старчак, цурубалка’. Параўн. пуп (гл.). Фасмер (3, 327) лічыць этымалагічна тоеснымі поп ’цурка’ і поп ’святар’, але не дае матывацыю. Паводле Будзішэўскай (SFPS, 26, 119–122), балг. поп ’слуп, на які апіраецца верх страхі’ — у выніку замены першапачатковага *dědъ ’тс’ пад уплывам хрысціянства (гл. поп1); паводле БЕР (5, 522), выводзіцца з попник, попницъ ’тс’ ад *pьnǫ, pęti, гл. пяць, што сумнеўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адзі́н, аднаго́, м.; адна́, адно́й (аднае́), ж.; адно́, аднаго́, н.; адны́, -ы́х; ліч. кольк.

1. Лік.

А. плюс два.

2. Колькасць, якая абазначаецца лічбай

1.

А. метр.

Адна кніга.

Сем раз адмерай, адзін — адрэж (прыказка).

3. у знач. наз. адзі́н, аднаго́, м.; адна́, адно́й (аднае́), ж. Пра чалавека.

Сямёра аднаго не чакаюць (прыказка).

4. у знач. прым. Без іншых, асобна ад іншых, у адзіноце.

А. расце дуб на далёкім полі.

5. Пусты, пакінуты, адзінокі.

Хата праз колькі дзён застанецца адна без гаспадароў.

6. Тое, што ёсць, без наяўнасці чаго-н. другога.

Аб адной вадзе сыт не будзеш (прыказка).

7. у знач. прым. Ніхто іншы або нішто іншае, акрамя названага тут; у спалучэнні з выдзяляльна-абмежавальнай часц. «толькі»; ужыв. для выдзялення і ўзмацнення значэння таго слова, да якога адносіцца.

Адно толькі стажарышча чарнелася засохлымі галінамі.

Не спадабаўся балет адной ёй.

Ты ў нас адна, адна такая ў свеце.

8. у знач. наз. адно́, аднаго́, н.

Пра яго мы ведаем адно: ён быў студэнтам.

9. у знач. прым. Той самы, тоесны; аднолькавы; у спалучэнні са словамі «і той», «і тая», «і тое», «і тыя»; у знач. наз. адно́, аднаго́, н.

Стаяць на адным месцы.

А. і той чалавек.

Адна і тая песня.

Адно і тое пытанне.

Адны і тыя падзеі.

Гаворыць адно і тое.

10. у знач. прым. Суцэльны, непадзельны, адзіны; у знач. наз. адно́, аднаго́, н.

Галіны пераблытаны ў а. шалаш.

Што азначае сіла ўсяго народа, з’яднаная ў адно?

11. у знач. займ. З прыназоўнікам «з» ужыв. для выдзялення асобы, прадмета, з’явы і пад. або некалькіх асоб, прадметаў з якой-н. катэгорыі, асяроддзя, раду.

А. з прысутных параіў не спяшацца.

Здраднік — а. з шаснаццаці.

12. у знач. прым. У спалучэнні з «другі» ўжыв. пры пералічэнні, проціпастаўленні шэрагу прадметаў, з’яў, асоб; у знач. наз. адзі́н, аднаго́, м; адна́, адно́й (аднае́), ж.; адно́, аднаго́, н.; у знач. ліч. парадк. Першы з пералічаных прадметаў, з’яў, асоб і пад.

Праходзіць момант, а. і другі, праходзяць хвіліны.

А. чалавек — высокі, другі — зусім нізкі.

Гаварыць адно, а думаць другое.

Адно другому не замінае.

Адзін пень гарэў, а другі спіну грэў (прыказка).

13. у знач. прым. У спалучэнні з «другі» ўжыв. пры супастаўленні якіх-н. якасцей, уласцівасцей, дзеянняў і пад., якія, мяняючыся, робяць прадмет, асобу, з’яву і пад. іншымі.

Адна справа — паэзія, другая — проза.

14. у знач. неазнач. займ. Якісьці, нейкі.

А. багаты пан вельмі любіў слухаць казкі.

Адзін другога варты (разм., неадабр.) — пра людзей, якія аднолькава маюць адмоўныя якасці.

Адзін за адным; адзін за другім — услед, паслядоўна, па чарзе.

Адзін канец (разм.) — усё роўна, няхай будзе так.

Адзін на адзін — без сведак.

Адзін пад адзін (адна пад адну, адно пад адно) (разм., адабр.) — усе роўныя па росце, па сіле.

Адзін перад адным (адна перад адной, адно перад адным) — не адстаючы, спаборнічаючы.

Адзін у адзін (адна ў адну, адно ў адно) (разм., адабр.) — адборныя, адной велічыні, якасці.

Адна нага тут, другая там (разм.) — вельмі хутка (збегаць і пад.).

Ні адзін — ніхто з усіх.

Усе да аднаго (разм.) — усе без выключэння.

Усе як адзін (разм.) — пагалоўна ўсе.

|| парадк. пе́ршы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стая́ць несов., в разн. знач. стоя́ть;

с. каля́ акна́ — стоя́ть у окна́;

с. на адно́й назе́ — стоя́ть на одно́й ноге́;

грузавікі́ стая́лі — грузовики́ стоя́ли;

на пло́шчы стаі́ць вялі́кі буды́нак — на пло́щади стои́т большо́е зда́ние;

на стале́ заста́ўся с. некрану́ты абе́д — на столе́ оста́лся стоя́ть нетро́нутый обе́д;

с. на ва́рце — (чаго) стоя́ть на стра́же (чего);

на ву́ліцы стаі́ць шум — на у́лице стои́т шум;

на пара́дку дня стая́ць тры пыта́нні — на пове́стке дня стоя́т три вопро́са;

стая́ла я́снае надво́р’е — стоя́ла я́сная пого́да;

со́нца стая́ла ўжо высо́ка — со́лнце стоя́ло уже́ высоко́;

час не стаі́ць — вре́мя не стои́т;

заво́д за́раз стаі́ць — заво́д сейча́с стои́т;

наш полк стаі́ць у сусе́дняй вёсцы — наш полк стои́т в сосе́дней дере́вне;

с. за тава́рыша — стоя́ть за това́рища;

крэ́пасць яшчэ́ стаі́ць — кре́пость ещё стои́т;

ля даро́гі с. магу́тныя хво́і — у доро́ги стоя́т могу́чие со́сны;

у я́ме стаі́ць вада́ — в я́ме стои́т вода́;

на нага́х ён стаі́ць мо́цна — на нога́х он стои́т кре́пко;

яго́ аўтарытэ́т стаі́ць высо́ка — его́ авторите́т стои́т высоко́;

у вача́х стая́лі слёзы — в глаза́х стоя́ли слёзы;

пе́рад вача́мі стая́ў во́браз дзяўчы́ны — пе́ред глаза́ми стоя́л о́браз де́вушки;

у вуша́х стаі́ць надаку́члівы звон — в уша́х стои́т надое́дливый звон;

с. на сваі́м — стоя́ть на своём;

с. на ме́сцы — стоя́ть на ме́сте;

с. грудзьмі́ — стоя́ть гру́дью;

с. насме́рць — стоя́ть на́смерть;

с. на чале́ — (чаго) стоя́ть во главе́ (чего);

с. за пляча́мі — (у каго) стоя́ть за спино́й (у кого);

с. над душо́й — стоя́ть над душо́й;

с. як слуп — стоя́ть столбо́м;

с. як пень — стоя́ть как пень;

на чым свет стаі́ць — на чём свет стои́т;

с. гаро́й — стоя́ть горо́й;

с. у вача́х — стоя́ть в глаза́х;

с. убаку́ — стоя́ть в стороне́;

на нага́х не с. — на нога́х не стоя́ть;

с. на сваі́х нага́х — стоя́ть на свои́х нога́х;

с. адно́й наго́й у магі́ле — стоя́ть одно́й ного́й в моги́ле;

с. на чарзе́ — стоя́ть на о́череди;

с. на цвёрдай гле́бе (на цвёрдым гру́нце) — стоя́ть на твёрдой по́чве;

с. на пра́вільным (няпра́вільным) шляху́ — стоя́ть на ве́рном (ло́жном) пути́;

с. пад ружжо́м — стоя́ть под ружьём;

с. на за́дніх ла́пках — (перад кім) стоя́ть на за́дних ла́пках (перед кем)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ду́рань, -рня м.

1. прост., бран. дура́к, глупе́ц, ду́рень, простофи́ля; дурале́й;

2. (карточная игра) дура́к;

ду́рня стро́іць — валя́ть дурака́; ко́рчить (из себя́) дурака́;

пакі́нуць у ду́рнях — оста́вить в дурака́х;

прыкі́двацца ду́рнем — прики́дываться дурачко́м;

аста́цца (заста́цца) у ду́рнях — оста́ться в дурака́х;

ду́рняў шука́ць — дурако́в иска́ть;

стро́іць ду́рня — (з каго) де́лать дурака́ (из кого);

разыгра́ць ду́рня — разыгра́ть дурака́;

д. ду́рнем — дура́к дурако́м;

набі́ты д. — наби́тый дура́к;

гэ́та ко́жны д. мо́жаэ́то ка́ждый дура́к мо́жет;

знайшо́ў (знайшлі́) ~рня — нашёл (нашли́) дурака́;

каб (я, ён) не быў ду́рнем — не будь (я, он) дурако́м;

д.-д., а са́ла лю́біць — губа́ не ду́ра;

пашы́цца ў ду́рні — прики́нуться дурачко́м;

не д. — не дура́к;

ду́рняў не се́юць, яны́ са́мі ро́дзяццапосл. дурако́в не се́ют, они́ са́ми родя́тся;

заста́ў ду́рня бо́гу малі́цца, дык ён і лоб разаб’е́посл. заста́вь дурака́ бо́гу моли́ться — он и лоб расшибёт;

лепш з разу́мным згубі́ць, чым з ду́рнем знайсці́посл. лу́чше с у́мным потеря́ть, чем с глу́пым найти́;

но́сіцца, як д. з пі́санай то́рбайпогов. но́сится, как ду́рень с пи́саной то́рбой;

абяца́нка-цаца́нка, а ду́рню ра́дасцьпогов. обе́щанного три го́да ждут;

ду́рням зако́н не пі́санпогов. дурака́м зако́н не пи́сан;

д. і мя́ла зло́міцьпосл. дура́к и пест слома́ет; си́ла есть — ума́ не на́до;

вялі́кі пень ды д.погов. велика́ Феду́ла да ду́ра

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)